be

Беларускі Праваслаўны каляндар

Сёлетні «Беларускі Праваслаўны каляндар» складаецца з традыцыйнай каляндарнай часткі, якая ўключае Месяцаслоў і Іменаслоў, а таксама тэматычнага дадатка. У Месяцаслове прыводзяцца неабходныя звесткі пра штодзённыя богаслужэнні, дні памяці святых. Святым, якія ўваходзяць у Сабор Беларускіх святых, у адпаведныя дні прыводзяцца тэксты трапароў і кандакоў на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. Дадатак «Календара» ўтрымлівае чатыры раздзелы. Першы прысвечаны 35-годдзю Сабора Беларускіх святых. У ім прыводзіцца кароткае жыццеапісанне і Слова на Узнясенне Гасподняе свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага ў перакпадзе на сучасную беларускую мову. Другі раздзел «3 гісторыі Мінскага архіерэйскага дома» раскрывае гісторыю падвор'я Мінскіх архіерэяў з моманту яго заснавання і да знішчэння ў пачатку 1930-х гадоў. Наступны раздзел прысвечаны адпюстраванню тэмы святасці зямлі Беларускай у мастацкай творчасці. Чарговы мастацкі плэнэр, які адбыўся ў Маладзечанскай епархіі, раскрывае ў мастацкіх вобразах жыццё і служэнне блажэннай Валянціны Мінскай. У раздзеле «Асабліва шанаваныя іконы Маці Божайў Беларусі» прыводзіцца кароткая інфармацыя пра іконы, месца іх яўлення і сучаснага знаходжання. Выданне падрыхтавана Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія ў Мінску. Адрасавана свяшчэннаслужыцелям, прыхаджанам, дзеячам культуры, журналістам.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2018
  • Выдавец: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор
  • Памеры: 152 с.: іл.
  • ISBN: 978-985-6594-69-7
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Copyright: © 2018 by Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, В. I. Сенчанка - мастацкае афармленне
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4432
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org