Слонімскі край, 11 (33) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

11 (33) 2018

Publication Place: Слонім

Publication Date: 2018-11

Editor: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей

Copyright © 2018 by Слонімскі край

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Са слонімцам Вячаславам Сцяпурам я пазнаёміўся ў другой палове 1990-х. Ён тады актыўна друкаваў у слонімскай прэсе артыкулы па гісторыі горада і пра незаслужана забытых землякоў, змяшчаў унікальныя фотаздымкі. Падоўгу размаўлялі. А летам 1998 года ён распавёў мне сваю гісторыю, пра падзеі першых пасляваенных гадоў у Слоніме. Сцяпура з такімі ж юнакамі стварыў падпольную групу, якая вырабляла і распаўсюджвала ў горадзе антысавецкія лістоўкі. Іх шукалі два гады і знайшлі. Не верылі, што дзеці (ім было па 12 гадоў) дзейнічалі самастойна, правяралі версію пра сувязь з беларускай падпольнай арганізацыяй “Чайка”, разгромленай у 1947-м.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

Слонімскі край, 7 (41) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

7 (41) 2019

У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра два будынкі на вуліцы Пушкіна — пра адміністрацыйны будынак “Вежа”, які цяпер прадаецца, і пра былую пажарную каланчу.* Каланча была ўзведзена ў пачатку ХХ стагоддзя. У той час яна выглядала інакш, самае галоўнае — на ёй была вежа. Яна відаць на здымках, зробленых падчас нямецкай акупацыі ў гады Першай сусветнай вайны. Намі былі знойдзены публікацыі 1929 года пра рэалізаваны ў тым годзе праект пабудо... More »


Слонімскі край, 6 (40) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

6 (40) 2019

У фондах Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакументаў захоўваюцца здымкі, зробленыя ў нашым горадзе больш за 70 гадоў таму. На іх у асноўным бачым цэнтр Слоніма. Праз год пасля заканчэння вайны нямала будынкаў стаялі ў руінах. Не ўсе яны былі адноўлены. Цяпер толькі на здымках бачым забудову былой Андрэеўскай вуліцы каля галоўнай сінагогі. У савецкія часы разбурылі браму колішняга кляштара бернардынцаў. У 1946-м у руінах быў С... More »


Слонімскі край, 5 (39) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

5 (39) 2019

У папярэдняй частцы нарысу гаворка ішла пра футбол у Слоніме ў 1929 годзе. Удалося знайсці нечаканыя падрабязнасці аднаго са згаданых матчаў. У жніўні слонімскі ŻKS (Яўрэйскі спартыўны клуб) прымаў Makabi з Навагрудка, была зафіксаваная нічыя 1:1. Гульню нібыта датэрмінова спынілі з-за буры. Аднак у “Навагрудскім кур’еры” знайшлася карэспандэнцыя са Слоніма, прысвечаная таварыскаму паядынку, які прайшоў 10 жніўня. З яе вынікае, што госц... More »


Слонімскі край, 4 (38) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

4 (38) 2019

У канцы красавіка вядомы расійскі артыст Яфім Шыфрын у інтэрв’ю на папулярным YouTube-канале вДудь распавёў пра лёс свайго бацькі. Залман Шмуілавіч Шыфрын (1910 — 1995) нарадзіўся ў Дрыбіне на Магілёўшчыне. Ён працаваў бухгалтарам у Оршы. У 1938-м быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі. Залмана Шыфрына асудзілі на 10 гадоў зняволення як “польскага шпіёна”. Вызвалілі ў 1948-м, рэабілітавалі ў 1956 годзе. (Яфім Шыфрын — пра бацьку і Сл... More »


Слонімскі край, 3 (37) 2019

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

3 (37) 2019

Сёлета Слонім атрымаў рэдкі шанец вырашыць некалькі праблем, якія засталіся нам яшчэ з ХХ стагоддзя. І ўсё дзякуючы рэспубліканскаму святу — Дню беларускага пісьменства і друку. Справа з помнікам Льву Сапегу ўжо вырашана. Другая справа не менш важная, яна непасрэдна звязана з першай. Помнік мусіць быць усталяваны на Тэатральнай плошчы, якая на сённяшні дзень мае назву плошчы Леніна. Такое перайменаванне ў цяперашняй Беларусі справа выкл... More »


Слонімскі край, 2 (36) 2019

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

2 (36) 2019

У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра таямнічую згадку пра “палі Слонімскія” у 1040 годзе, на якіх нібыта адбылася бітва паміж войскам кіеўскага князя Яраслава і войскам літвінаў. Яна сустракаецца ў працах польскіх гісторыкаў XIX ст. і першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя. Аўтары тых публікацый у шэрагу выпадкаў спасылаліся на гісторыка XV ст. Яна Длугаша. І многія ў гэта верылі, згадка вандравала з кнігі ў кнігу, з публікацыі ў публікацыю.... More »


Слонімскі край, 1 (35) 2019

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

1 (35) 2019

У 1892 годзе ў Слоніме нарадзіўся Яўген Халімонавіч Дацкевіч, чалавек з трагічным лёсам. У архіве УФСБ па Архангельскай вобласці захаваліся матэрыялы пра яго. З іх вынікае, што ў Дацкевіча была сярэдняя спецыяльная адукацыя, напярэдадні Першай сусветнай вайны ён працаваў землямерамземляўпарадчыкам. На допыце ў 1920-м ён расказваў чэкістам, што з 1906 года (з 14 гадоў!) царскія ўлады яго пераследавалі за палітычную дзейнасць, некалькі ра... More »


Слонімскі край, 12 (34) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

12 (34) 2018

Мяшчане — саслоўе, якое існавала ў Вялікім княстве Літоўскім амаль ад самага пачатку яго існавання. Да яго належалі гараджане — рамеснікі, купцы, гандляры, службоўцы магістрату — у сваёй бальшыні людзі адукаваныя. У некаторых гарадах мяшчанамі былі і ўладальнікі зямлі ў іх наваколлі (яны вызваляліся ад падаткаў, але выконвалі вайсковую службу). Такія былі і ў Слоніме. Мяшчане падзяляліся на яўрэяў і хрысціян. Гэты падзел існаваў і ў ча... More »


Слонімскі край, 10 (32) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

10 (32) 2018

Гісторыя, якая пачалася ў 1990-я гады, можа хутка скончыцца. Мясцовыя ўлады не адмовіліся ад ідэі ўсталяваць у Слоніме помнік Льву Сапегу (1557 — 1633), слонімскаму старосце, канцлеру вялікаму літоўскаму, буйному дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ. 9 кастрычніка 2018-га Слонімскі раённы выканаўчы камітэт прыняў “Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні конкурса эскізных праектаў помніка Льву Сапегу”. Кон- курсныя матэрыялы прымаюцца да 15 лістапада.... More »


Слонімскі край, 9 (31) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

9 (31) 2018

У 1630 годзе ў Слоніме здарылася трагедыя. Ад чумы (“чорнай смерці”) памерлі больш за 80 чалавек. Калі дапусціць, што на той час у горадзе было 1,5-2 тысячы жыхароў, страты склалі 4-5% насельніцтва. У працах даследчыкаў слонімскай гісторыі гэты факт не згадваецца. А дакументы існуюць! Іх у рукапісным аддзеле бібліятэкі Віленскага ўніверсітэту адшукала і апублікавала даследчыца з Беластока Мажэна Ледке. More »