![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2015
Выдавец: Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Памеры: 184 с., 21 см
ISBN: 978-985-7119-37-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2015 by Гілевіч Н.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем… дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой
Беларускія аўтары: Гілевіч Ніл
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі кнігазбор
Выдавецкія сэрыі: Кнігарня пісьменніка
Каталёг: Kamunikat.org
Вялікі сын Беларусі. Францыск Скарына. Выдатны гуманіст і асветнік, мысляр і вучоны-экцыклапедыст, усходнеславянскі першадрукар, самабытны мастак-графік, таленавіты пісьменнік, паэт і перакладчык, высакародны грамадзянін і патрыёт — усё гэта цалкам справядлівыя характарыстыкі, якімі пашаноўваецца сярод людзей дасведчаных наш зямляк, беларус са слаўнага горада Полацка Францыск, або Францішак, Скарына. 500-я ўгодкі яго нараджэння, якія мы... Болей »
Вялікія надзеі, якія ўскладалі мы, маладыя паэты і пісьменнікі, на нараду, апраўдаліся. Вопытныя, сталыя таварышы дапамагалі нам разабрацца ў многіх пытаннях літаратурнага майстэрства, на канкрэтных прыкладах нашай творчасці праілюстравалі так бы мовіць «хваробы росту» і падказалі, як іх пераадолець. Самае важнае, што мы вынеслі з усіх размоў і спрэчак — гэта неабходнасць выхаваць у сабе пачуццё адказнасці перад чытачом. Такога чытача, ... Болей »
Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў — вершы, паэмы, раман у вершах «Родныя дзеці», празаічная аповесць «Перажыўшы вайну», эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры, публіцыстыка. Сорак восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Новую кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Замова ад страху” складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі. Болей »
У зборнік народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «I чую я голас...» увайшлі вершы, паяднаныя адной, глыбока ўнутранай, магістральнай тэмай, адным вельмі характэрным, можна сказаць вызначальным для ягонага светаўспрымання, настроем. Усе гэтыя вершы друкаваліся ў часопісах і газетах, змяшчаліся ў чарговых кнігах паэзіі, у тамах «Выбранага» і Збору твораў. Болей »
Новая кніга паэзіі Ніла Гілевіча «У ноч на Пакровы » — працяг той неспакойнай размовы, якую паэт вядзе з чытачамі не адзін дзесятак гадоў. Галоўны балючы нерв размовы — па ранейшаму лёс Беларусі, беларускай мовы і культуры. Болей »
Ніл Сымонавіч Гілевіч (нарадзіўся 30 верасьня 1931, Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт і грамадзкі дзеяч, народны паэт Беларусі (1991). Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Першыя гады пасьля Вялікай Айчыннай вайны працаваў паштальёнам у калгасе. У 1951 годзе скончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча. Апошні год навучаньня (1955—1956) спалучаў з працай настаўніка ў адной са школаў Менску. У 1956 годзе скончыў філялягічны ... Болей »
Ніна Іванаўна Гілевіч, жонка паэта, добры анёл беларускасці. Кніга памяці, кніга пра асобу, якая па-сутнасці, заўсёды была крыху ў цені, але ўвесь час побач, а ў некаторых справах далёка наперадзе свайго мужа. Маладосць, знаёмства, сумеснае жыццё, змаганне з хваробай. Ніна Гілевіч, якая крочыла праз жыццё з высока паднятай галавой, была апірышчам сям’і, дарадчыкам, першым чытачом твораў свайго мужа, найважнейшвм крытыкам, жонкай, маці, ... Болей »
У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Толькі мы самі» ўвайшлі публіцыстычныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю, нататкі апошняга дзесяцігоддзя (1995-2005). Разлічала кніга на самае шырокае кола чытачоў. Болей »
Кніга распавядае пра дзяцінства дзяўчынкі, якой лёс паслаў не надта шчаслівыя хвіліны, але чыстую, справядлівую і надта ранімую душу, у якой пакінулі балючы след расстаньне бацькоў, страта сувязі з маці, з сястрой. Расповед пра жыццё перадваеннага пакалення простай мовай, робіць зразумелым тое жыццё і сённяшняму маладому чытачу. Большасць эпізодаў, апісаных у кнізе – сапраўдныя здарэнні з жыцця жонкі пісьменніка і з яго ўласных перажыва... Болей »