be
html epub

Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму

Гэтая кніга – спроба праз прызму кароткай і драматычнай гісторыі найноўшага беларускага парламэнтарызму паглядзець на гісторыю краіны апошніх дваццаці гадоў. У асобных раздзелах прааналізаваны ўсе выбарчыя парляманцкія кампаніі з 1990 г. па 2004 г. уключна. Калі разьвіцьцё парлямэнтарызму было лякаматывам палітычнага жыцьця ў Беларусі на пачатку 1990-х гадоў, дык сёньня яго адраджэньне патрабуе значных палітычных зьменаў, якія, хутчэй за ўсё, ужо не адбудуцца шляхам нармальнай, “сыстэмнай” палітыкі. Адметнасць кніжкі ў тым, што апроч электаральных праблемаў у ёй абмяркоўваецца і культурны фон беларускай палітыкі. Перш за ўсё палітолягі аналізуюць вынікі ідэалягічнага „павароту” беларускіх уладаў пасьля 2001 г. Сутнасьць „павароту” ў адыходзе ад „рэвалюцыйнай” панславісцкай ідэалёгіі з элемэнтамі савецкай рэстаўрацыі да „ідэалёгіі беларускай дзяржавы”, якая адлюстроўвае пераход з „імпэрскага” да „тутэйшага”. За апошнія гады ў Беларусі завяршылася фармаваньне новай грамадзкай самасьвядомасьці. Большасьць насельніцтва прыняла ідэю дзяржаўнай незалежнасьці, а праблемы яе сьцьвярджэньня адышлі ў палітычных дыскусіях на другі плян. Прыняцьце незалежнасьці, аднак, ня выклікала пашырэньня сацыяльных практыкаў беларускай мовы і культуры.

Выдаўцы і выдавецтвы: Аналітычны Грудок
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005
  • Рэдактар: Булгакаў Валер
  • Выдавец: Аналітычны Грудок
  • Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok
  • ISBN: 83-916658-0-1
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка
  • Copyright: © 2005 by Аналітычны Грудок
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3963
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдактара
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org