![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
KAMUNIKAT.org :: Home Page
Гэты альбом – першая публічная спроба выставіць некаторыя абразы Олексюк Алы – кандыдат медычных навук, выкладач Львоўскага Нацыянальнага Медычнага Ўнівэрсытэту ім. Данілы Галіцкага. Сустаршыня ГА “Беларуская Нацыянальгая Грамада Львову”, скарбнік парахфіі Сьв. Кірыла Тураўскага Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў г. Львове; сябра Ўсяўкраінскага Аб’яднаньня “Свабода”. Менавіта абраз сьв. Ефрасіньні Полацкае пензалю спадарыні Алы Олексюк выкарыстоўваўся ў часе беларускага сьвяткаваньняў памяці сьв. Ефрасіньні на Ўкраіне, што адбылося ў г. Чарнігаве 5 чэрвеня 2006 лета Боскага. „... я шмат думаю аб лёсе беларускага народу. Шматпакутнам, але Вялікага, што ад старажытнасьці і да нашых дзён змагаецца за сваю СВАБОДУ. Мае абразы – гэта малітва за Беларускі Народ. Я веру – станецца слаўная гадзіна і над беларусьсю заўецца родны бел-чырвона-белы сьцяг, беларускі люд будзе вольна маліцца ў менавіта Беларускае Праваслаўнае Царкве на роднае беларускае мове... Але за гэта трэба змагацца... Як змагаліся і змагаюцца тысячы лепшых сыноў і дачёк Беларускага народу. Я малюся за іх, малюся за Беларусь, гатовая чым магчыма дапамагчы”. Ала Олексюк. Publication Place: Львоў Publication Date: 2006 Publisher: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы Category: Religion Copyright © 2006 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version) Supplementary Data: Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка Creation Date: 2007-09-27, 01:14 Modification Date: 2008-10-26, 18:46 Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Камунікат.org існуе з 2000 году, хаця спачатку быў гэта сайт бюлетэню Беларускай рэдакцыі Радыё Палёнія (Польскага радыё для замежжа). З гэтага менавіта ўсё й пачалося... На працягу гэтага часу КАМУНІКАТ зьмяняўся, праходзіў эвалюцыю, а колькасьць матэрыялу, даступнага на сайце, усё павялічвалася... »»» Як карыстацца бібліятэкай Kamunikat.org? Шаноўныя госьці Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org! Вельмі прыемна бачыць Вас, ды ведаць, што наша праца прыносіць людзям карысьць і задавальненьне. Апошнім часам на сайце зьявілася шмат публікацыяў, якія не маюць лічбавай вэрсіі (магчыма, тымчасова). Гэта кнігі, якія ў папяровым варыянце можна знайсьці ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (Беласток, вул. Пралетарыяцкая, 11). Справа ў тым, што абедзьве бібліятэкі – КАМUNIKAT і BТH спалучаны паміж сабой, і часам варта ведаць дзе тую ці іншую кнігу знайсці, ды ведаць напэўна, што яна там ёсьць, каб на марна ногі не зьбіваць, ходзячы ад адной бібліятэкі ў другую. Таму і вырашылі мы разьмясьціць своеасаблівы электронны каталёг папяровых выданьняў зь бібліятэкі Таварыства. »»»
|
||