![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Галоўная старонка
Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci беларуска-польскі, польска-беларускі; białorusko-polski, polsko-białoruski Ждановіч Валерыя Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і больскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці. Традыцыйныя слоўнікі не даюць магчымасці абіраць варыянты зваротаў, фразелагізмаў ды ідыёмаў. Гэты слоўнік дазваляе не толькі пазнаць адпаведнік у іншай мове, але і прасачыць выкарыстанне ў прамым і ўскосным значэнні. Малюнкі дадаюць кніжцы зразумеласці, дазвалаюць пачаць навучане дзяцей, якія яшчэ не пазналі грамату. Дасканалы падручнік, добрая забава, цікавае выданне. Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2006 Рэдактар: Вячорка Вінцук, Дубавец Сяргей, Казанецкі Павал Мастацкі рэдактар: Качан Эдзік Выдавец: Мэдысонт ISBN: 985-6530-44-X Катэгорыя: Дзіцячая літаратура; Слоўнікі Copyright © 2006 by Валерыя Ждановіч; Эдзі Качан - ілюстрацыі; СТАА Мэдысонт - афармленьне Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік) Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай СТАА Мэдысонт Дата запісу: 2007-09-19, 08:11 Дата абнаўленьня: 2009-11-12, 12:57 Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Камунікат.org існуе з 2000 году, хаця спачатку быў гэта сайт бюлетэню Беларускай рэдакцыі Радыё Палёнія (Польскага радыё для замежжа). З гэтага менавіта ўсё й пачалося... На працягу гэтага часу КАМУНІКАТ зьмяняўся, праходзіў эвалюцыю, а колькасьць матэрыялу, даступнага на сайце, усё павялічвалася... »»» Як карыстацца бібліятэкай Kamunikat.org? Шаноўныя госьці Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org! Вельмі прыемна бачыць Вас, ды ведаць, што наша праца прыносіць людзям карысьць і задавальненьне. Апошнім часам на сайце зьявілася шмат публікацыяў, якія не маюць лічбавай вэрсіі (магчыма, тымчасова). Гэта кнігі, якія ў папяровым варыянце можна знайсьці ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (Беласток, вул. Пралетарыяцкая, 11). Справа ў тым, што абедзьве бібліятэкі – КАМUNIKAT і BТH спалучаны паміж сабой, і часам варта ведаць дзе тую ці іншую кнігу знайсці, ды ведаць напэўна, што яна там ёсьць, каб на марна ногі не зьбіваць, ходзячы ад адной бібліятэкі ў другую. Таму і вырашылі мы разьмясьціць своеасаблівы электронны каталёг папяровых выданьняў зь бібліятэкі Таварыства. »»»
|
||