Календа Сяргей, Трохлітровая проза

Трохлітровая проза

проза

Календа Сяргей

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012

Выдавец: Логвінаў

ISBN: 978-985-6991-80-9

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 821.161.3

Новая кніга Сяргея Календы - трохлітровы слоік зь вельмі неаднароднай субстанцыяй. "Архітэктурныя апавяданьні" ваняць зазірнуць у дамы, што стаяць на вуліцах розных гарадоў, але з вокнаў якіх ліецца цьмянае сьвятло шэрай безвыходнасьці. Аповесьць "Генэрацыя фанцікаў і фішак" забясьпечвае сеанс сьветлай, пяшчотнай настальгіі для тых, чыё дзяцінства прыпала на пачатак 90-х. У апавяданьнях з разьдзелу "Скура зямлі" можна знайсьці і фірмовы "брудны рэалізм" Календы і нават спробы антыўтопіі. Такім чынам, кніга напраўду выклікае размаітыя паўтоны пачуццяў.

Беларускія аўтары: Календа Сяргей

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Календа Сяргей, На крок назад, на дзень наперад

На крок назад, на дзень наперад

Апавяданьні й падарожжы

Календа Сяргей

"Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой" (У. Караткевіч). Апавяданьні, зьмешчаныя ў кнізе Сяргея Календы "На крок назад, на дзень наперад", былі напісаныя ў розных гарадах, нават у розных краінах, але неба гэтых твораў — неба Беларусі, неба, якое адлюстроўваецца ў Сьвіслачы, неба з шэрымі менскімі вясёлкамі й... Шчырасьць, якая часам мяжуе зь непрыстойнасьцю, зрываецца на крык, але пры гэтым застаецца кранальнай, бо перадусім застаецца ... Болей »


Календа Сяргей, Кантынэнтальны сьняданак

Кантынэнтальны сьняданак

проза

Календа Сяргей

Кніга «Кантынэнтальны сьняданак» зьмяшчае гісторыі з жыцьця мітычнага гатэлю ў Мінску. Сьвет пакаёвак і парцье, масажыстаў і цырульнікаў, мэнэджараў і маркетолягаў схаваны за ветлівымі ўсьмешкамі і бязьлікасьцю ўніформы – той, якога ня бачаць пастаяльцы. Прысьвячаецца ўсім: хто выдаткоўвае сваё жыцьцё на карысьць іншых людзей, хто гатуе для чужынцаў, хто мые й прасуе чужыя брудныя анучы, хто засьцілае чужыя ложкі, хто пыласосіць і мые п... Болей »


Календа Сяргей, Іржавы пакой з белымі шпалерамі

Іржавы пакой з белымі шпалерамі

проза

Календа Сяргей

Сяргей Календа - пісьменнік, культуролаг. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласці, амаль з нараджэння жыве ў Менску. Скончыў БДУ Факультэт міжнародных адносін, адзяленне культуралогіі, займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры. Піша прозу, верлібры, літаратурныя праекты, апавяданні, п’есы, эсэ. Аўтар кнігі апавяданняў “Помнік атручаным людзям” (Галіяфы. Мінск 2009) якая была намінавана на літаратурную ... Болей »


Календа Сяргей, Казкі

Казкі

гісторыі (не) пра нас

Календа Сяргей

Пісаць казкі на пачатку XXI стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі. калі чытаеш сучасныя казкі, заўважаеш цікавую рэч — людзі мала змяніліся цягам апошніх пару тысяч гадоў, нават пасля таго, як здолелі паб... Болей »


Календа Сяргей, Помнік атручаным людзям

Помнік атручаным людзям

Апавяданнi, мiнiяцюры

Календа Сяргей

Дэбютная кніга Сяргея Календы «Помнік атручаным людзям» пераносіць чытачоў у тую гарадскую прастору, якая, з аднаго боку, усім нам добра вядомая, а з другога, хавае ў сваіх завулках і закутках зусім іншы свет, які, раскрываючыся, часам шакуе і правакуе, а часам прымушае спачуваць і задумацца. На самой справе, гэта кніга пра канатаходцаў жыцця, якія балансуюць на мяжы паміж… Болей »