be
pdf

Быкаў на Свабодзе

Выданьне другое, дапоўненае

...Быкаў сьмяецца ў трубку і кажа: «Ну, калі я вам яшчэ не надакучыў, калі ласка — прышлю». Праз пару дзён пошта прыносіць цяжкую капэрту з новай прыпавесьцю, у лісьце абавязковая прыпіска: «Перадайце прывітаньне вашым мілым дзяўчатам і хлопцам, якія так хораша чытаюць...» У 1965-м супрацоўнікі радыё выдалі ў Мюнхэне аповесьць «Мёртвым не баліць». І вось мы зноў выдаём кнігу Быкава. Шмат гадоў нашыя слухачы першыя знаёміліся зь яго новымі творамі, а таксама меркаваньнямі, ацэнкамі й прагнозамі. Пераважна гэта былі невясёлыя прагнозы, але Быкаў не пагаджаўся, што гэта пэсымізм. Сьвечка надзеі ніколі ня гасла ў ягоных выступах. І ў рэдакцыйных сьценах ён запомніўся заўсёды з прыязнай цёплай усьмешкай, — мы спадзяёмся, ён пачуваў сябе на «Свабодзе» добра і лёгка, сярод сяброў. Апошнія месяцы мы мелі шчасьце сустракацца часьцей — у прагулках па Празе, на імпрэзах, у вулічных кавярнях, дома. І ў шпіталі. За тоўстымі сьценамі «Свабода» лавілася дрэнна, мы прынесьлі яму магнітафон, і ён атрымліваў навіны зь Беларусі ў запісе. Быкаў слухаў «Свабоду» даўно, але пасьля таго, як жыцьцё ў Менску стала нясьцерпным і пачаўся апошні вандроўны пэрыяд ягонай творчасьці, ён не расставаўся з караткахвалевым прымачом. Мы рабілі праграму, ведаючы, што яе будзе слухаць Быкаў. Мы так і будзем рабіць надалей, Васіль Уладзімеравіч. (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода, Прага)

Выдаўцы і выдавецтвы: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
  • Месца выхаду: Прага
  • Дата выхаду: 2005
  • Рэдактар: Навумчык Сяргей
  • Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • Памеры: 662с.: iл.
  • ISBN: 0-929849-08-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Палітыка, Грамадзтва, Крыніцы
  • Copyright: © 2005 Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 9285
  • Дадатковая даведка: Крыніца: http://svaboda.org/; Заснавальнік і каардынатар сэрыі Аляксандар Лукашук.; У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Алеся Адамовіча, Ірыны Быкавай, Юрыя Дзядзінкіна, Уладзімера Кармілкіна, Глеба Лабадзенкі, Андрэя Лянкевіча, Сяргея Навумчыка, Марыі Сэдэрбэрг, Сяргея Шапрана, Уладзіслава Яндзюка, а таксама фотаматэрыялы з архіваў сям’і Васіля Быкава.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org