![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Галоўная старонка Канец АДС? Кааліцыя Аб’яднаных дэмакратычных сіл больш не існуе, заявіў на сваім пасяджэнні сойм Партыі БНФ. Як патлумачыў данае рашэнне намеснік старшыні партыі Ігар Лялькоў, устаноўчыя дакументы аб стварэнні АДС цяпер не выконваюцца і фактычна страцілі сваю сілу. Паводле яго слоў, асноўны кіруючы орган АДС — палітсавет — не збіраецца з 2008 года, а ўсе прынцыповыя рашэнні прымаюцца “толькі некалькімі членамі прэзідыума палітсавета”. Член сойму Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць несвоечасовым прыняцце такой пастановы ў адносінах да АДС. Паводле яго слоў, рашэнне партыі аб фактычным спыненні існавання кааліцыі будзе негатыўна ўспрынятае як унутры краіны, так і за яе межамі. “Стварэнне АДС дазволіла беларускай апазіцыі існаваць у выглядзе адзінага суб’екта пры перамовах з уладамі. Менавіта ў гэтым выглядзе структура ўспрымалася і за мяжой. Адсутнасць узгодненай пазіцыі можа пазбавіць апазіцыю месца ў парламенцкай структуры “Усходняга партнёрства”, — сказаў ён. Месца выхаду: Мінск Дата выхаду: 2009-11-24 Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф Выдавец: УК Народная Воля Copyright © 2009 by Народная Воля Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт) Дата запісу: 2009-11-23, 22:26 Дата абнаўленьня: 2009-11-23, 22:31 Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Камунікат.org існуе з 2000 году, хаця спачатку быў гэта сайт бюлетэню Беларускай рэдакцыі Радыё Палёнія (Польскага радыё для замежжа). З гэтага менавіта ўсё й пачалося... На працягу гэтага часу КАМУНІКАТ зьмяняўся, праходзіў эвалюцыю, а колькасьць матэрыялу, даступнага на сайце, усё павялічвалася... »»» Як карыстацца бібліятэкай Kamunikat.org? Шаноўныя госьці Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org! Вельмі прыемна бачыць Вас, ды ведаць, што наша праца прыносіць людзям карысьць і задавальненьне. Апошнім часам на сайце зьявілася шмат публікацыяў, якія не маюць лічбавай вэрсіі (магчыма, тымчасова). Гэта кнігі, якія ў папяровым варыянце можна знайсьці ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (Беласток, вул. Пралетарыяцкая, 11). Справа ў тым, што абедзьве бібліятэкі – КАМUNIKAT і BТH спалучаны паміж сабой, і часам варта ведаць дзе тую ці іншую кнігу знайсці, ды ведаць напэўна, што яна там ёсьць, каб на марна ногі не зьбіваць, ходзячы ад адной бібліятэкі ў другую. Таму і вырашылі мы разьмясьціць своеасаблівы электронны каталёг папяровых выданьняў зь бібліятэкі Таварыства. »»»
|
||