![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Галоўная старонка Паэтэса заўжды з намі: ушанаванне памяці Ніны Мацяш. 19 снежня споўніцца год, як не стала нашай зямлячкі, знакамітай паэткі і проста цудоўнага чалавека Н. Я. Мацяш, якая аказала значны ўплыў на ўзбагачэнне беларускай мовы і літаратуры. Памяць патрабуе клопату, таму і хвалююцца сябры, творчая інтэлігенцыя раёна, як увекавечыць яе памяць. Сёння мясцовымі ўладамі разглядаецца пытанне аб адкрыцці памятнай дошкі ў гонар Ніны Мацяш. Сярод прапаноў — зрабіць музей у кватэры, у якой жыла паэтка, прысвоіць яе імя бібліятэцы ў Белаазерску, а таксама назваць адну з вуліц горада Белаазерска, магчыма, новую, там, дзе ідзе будаўніцтва, або перайменаваць сённяшнюю вуліцу Школьную. Ніна Мацяш пражыла 65 гадоў. Яна нарадзілася 20 верасня 1943 г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна. Скончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1973-1977 г. працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Была членам Саюза пісьменнікаў СССР з 1971 г. Месца выхаду: Івацэвічы Дата выхаду: 2009-11-20 Выдавец: УП Газета для вас Copyright © 2009 by Газета для вас Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт) Дата запісу: 2009-11-23, 22:14 Дата абнаўленьня: 2009-11-23, 22:14 Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Камунікат.org існуе з 2000 году, хаця спачатку быў гэта сайт бюлетэню Беларускай рэдакцыі Радыё Палёнія (Польскага радыё для замежжа). З гэтага менавіта ўсё й пачалося... На працягу гэтага часу КАМУНІКАТ зьмяняўся, праходзіў эвалюцыю, а колькасьць матэрыялу, даступнага на сайце, усё павялічвалася... »»» Як карыстацца бібліятэкай Kamunikat.org? Шаноўныя госьці Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org! Вельмі прыемна бачыць Вас, ды ведаць, што наша праца прыносіць людзям карысьць і задавальненьне. Апошнім часам на сайце зьявілася шмат публікацыяў, якія не маюць лічбавай вэрсіі (магчыма, тымчасова). Гэта кнігі, якія ў папяровым варыянце можна знайсьці ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (Беласток, вул. Пралетарыяцкая, 11). Справа ў тым, што абедзьве бібліятэкі – КАМUNIKAT і BТH спалучаны паміж сабой, і часам варта ведаць дзе тую ці іншую кнігу знайсці, ды ведаць напэўна, што яна там ёсьць, каб на марна ногі не зьбіваць, ходзячы ад адной бібліятэкі ў другую. Таму і вырашылі мы разьмясьціць своеасаблівы электронны каталёг папяровых выданьняў зь бібліятэкі Таварыства. »»»
|
||