Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
варта прачытаць »»»

КАМУНІКАТ.org :: Галоўная старонка

Націснуць, каб павялічыць...
Асамблея
Часопіс грамадзкіх актывістаў
02/2009

У Беларусі зьявіліся сапраўдныя эўраскептыкі. Парадаксальна, але ідэйная плятформа для апанэнтаў працэсаў эўраінтэграцыі паўстала пасьля старту праграмы "Ўсходняе Партнэрства”. Хтосьці наракае на адсутнасьць рэальнага напаўненьня дадзенай ініцыятывы. Кагосьці пляжыць мізэрны памер абяцанай Захадам грашовай дапамогі (21 млн эўра). А камусьці ўвогуле падалося, што Эўропа здрадзіла дэмакратычным каштоўнасьцям. Так ці інакш, групы расчараваных у палітыцы Брусэля маюць ідэалягічныя асновы для ўмацаваньня сваіх пазыцый. Для афіцыёзнага сэрца ў фразе "Ўсходняе Партнэрства" вельмі шмат зьлілося. Той, каму трэба, зьезьдзіў на аўдыенцыю да папы Бэнэдыкта, пазнаёміўся зь Сільвіё Бэрлусконі і напалохаў эўраэнтузіязмам Маскву. Астатнія чухаюць патыліцу, спрабуючы зразумець, што за кот у мяху пад выглядам Партнэрства нам усё ж такі падсунулі. Апошняе датычыць у роўнай ступені як разьдзьмутага бюракратычнага апарату, так і грамадзянскае супольнасьці.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2009-11
Выдавец: Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі
Copyright © 2009 by Асамблея
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дата запісу: 2009-11-19, 08:38
Дата абнаўленьня: 2009-11-19, 09:04

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Камунікат.org існуе з 2000 году, хаця спачатку быў гэта сайт бюлетэню Беларускай рэдакцыі Радыё Палёнія (Польскага радыё для замежжа). З гэтага менавіта ўсё й пачалося...

На працягу гэтага часу КАМУНІКАТ зьмяняўся, праходзіў эвалюцыю, а колькасьць матэрыялу, даступнага на сайце, усё павялічвалася... »»»



Як карыстацца бібліятэкай Kamunikat.org?

Шаноўныя госьці Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org!

Вельмі прыемна бачыць Вас, ды ведаць, што наша праца прыносіць людзям карысьць і задавальненьне. Апошнім часам на сайце зьявілася шмат публікацыяў, якія не маюць лічбавай вэрсіі (магчыма, тымчасова). Гэта кнігі, якія ў папяровым варыянце можна знайсьці ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (Беласток, вул. Пралетарыяцкая, 11). Справа ў тым, што абедзьве бібліятэкі – КАМUNIKAT і BТH спалучаны паміж сабой, і часам варта ведаць дзе тую ці іншую кнігу знайсці, ды ведаць напэўна, што яна там ёсьць, каб на марна ногі не зьбіваць, ходзячы ад адной бібліятэкі ў другую. Таму і вырашылі мы разьмясьціць своеасаблівы электронны каталёг папяровых выданьняў зь бібліятэкі Таварыства. »»»



Камунікат.org on Twitter





Будзьма разам!