be
pdf

Паходня 05/2008

грамадска-палітычная газета

Колькі зарабляюць у Бялыніцкім раёне Як паведамляе аддзел статыстыкі, за 2007 год ў Бялыніцкім раёне намінальная налічаная сярэднемесячная зарабатная плата склала 555,2 тысячы рублёў і павялічылася на 21,4 працэнта адносна ўзроўню 2006 года. Устаноўленае заданне па росту зарабатнай платы на 2007 год выканана на 104,7 %, за снежань - 102,3 %. Сярэдняя зарабатная плата па Бялыніцкаму раёну ў снежні склала 584,5 тыс. руб., альбо 271,4 дал. ЗША. Па арганізацыям камунальнай уласнасці сярэднемесячная зарабатная плата за 2007 год склала 539,5 тыс. руб.. А вось якія лічбы сярэдняй зарабатнай платы за 2007 год у нашым раёне па галінам народнай гаспадаркі: прамысловасць - 560,6 тыс. руб., сельская гаспадарка - 414,0 тыс. руб., транспарт - 670,7 тыс. руб., сувязь - 574,5 тыс. руб., будаўніцтва - 702,3 тыс. руб., таргоўляя і грамадскае харчаванне - 518,0 тыс. руб., ахова здароўя - 495,8 тыс. руб., сацыяльнае забеспячэнне - 403,7 тыс. руб. , адукацыя - 514,7 тыс. руб., культура - 478,7 тыс. руб., жыллёва-камунальная гаспадарка - 606,9 тыс. руб.. Пратэрмінаваная запазычанасць па заработнай плаце ў раёне адсутнічае. Што і казаць, рост заробкаў значны, нават не зусім верыцца, што мы так добра зарабляем і так хутка прырастае наш зарабак. Аднак статыстыка адлюстроўвае дакладныя лічбы, таму будзем ім верыць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2008-03
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org