be
pdf

Ніва 2008/41 (2735)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Аб выбарах у Палату прадстаўнікоў беларускага парламента (28 верасня 2008 г.) пачало быць сапраўды гучна ў Польшчы ўжо 12 верасня, калі ў Віскулях у Белавежскай пушчы — як гэта назвалі — дайшло да пераломнага спаткання міністраў замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і Беларусі Сяргея Мартынава. Міністр Сікорскі пасля гэтай сустрэчы запэўніваў журналістаў: — Прыйшоў час прыкмеціць пазітыўныя змены ў беларускай палітыцы і на добрыя ініцыятывы адказваць добрымі ініцыятывамі. Абвяшчаў так у аэрапорце ў Варшаве пасля вяртання з Віскулёў з больш чым паўтарагадзінным спазненнем, што тлумачыў беларускай гасціннасцю: „Беларуская самагонка ды зубрыная пячонка — цікавы досвед”. Паміж спатканнем у Віскулях і выбарамі 28 верасня „Ніва” дамаўлялася на інтэрв’ю з міністрам Сікорскім так, каб паказалася яно ў перадвыбарчы тыдзень. Згодна з гарантыяй прэс-сакратара МЗС Пятра Пашкоўскага мела да яго дайсці ў г.зв. апошнюю хвіліну. У дамоўлены дзень, у чарговы раз, пазванілі мы пану прэс-сакратару. Пачулі: „Гэта вельмі добрая ідэя, варта, каб гэтая размова паказалася. Але сустрэча можа адбыцца позна папоўдні”. З надзеяй рушылі мы чыгункай у Варшаву, каб выпадкова з за гэтак званых часапрасторавых цяжкасцей не прапусціць такую магчымасць. Калі цягнік ужо стаяў на станцыі Варшава-Усходняя, мы яшчэ раз пазванілі прэс-сакратару Пашкоўскаму. (М. Халадоўскі, Зубрыная печань і беларускія выбары)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-10-12
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org