Брылеўскі летапіс, 2 (21)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

2 (21)

Права на выбар Выбары ў мясцовыя Савета пачалі свой адлік з 9 студзеня - з моманту пачатку датэрміновага галасавання. Пяць дзён члены Брылеўскай участковай выбарчай камісіі з раніцы і да вечара працавалі. Суткамі дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі. Працэс, як кажуць, ішоў, і к вечару 13 студзеня планка яўкі выбаршчыкаў у 50% была пераадолена. Выбары ў Брылях адбыліся. А ўжо 14 студзеня, у афіцыйны дзень выбараў, ішла барацьба за “працэнт яў... Więcej »


Брылеўскі летапіс, 1 (20)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

1 (20)

Дзень добры, шаноўныя чытачы! Віншую вас з надыходам новага, 2007, года! Будзем спадзявацца на тое, што ў год Свінні ўсё у нас будзе добра. Асаблівыя віншаванні тым, хто нарадзіліся ў 1923, 1935, 1947, 1959, 1971, 1983 і 1995 гадах, бо Свіння панавала над тымі гадамі і зараз абавязкова будзе дапамагаць сваім “хроснікам”. Наш “Брылеўскі летапіс” жыве, набірае моц, пашырае свае далягляды. І галоўнае - зрабіўся неад’емнай часткай нашага вя... Więcej »


Брылеўскі летапіс, 19

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

19

Юбілейная гісторыя 19 снежня 2006 года спаўняецца 100 год з дня нараджэння Леаніда Ільіча Брэжнева. У свой час ён кіраваў вялізнай краінай - Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, з якой і пачаліся для многіх з нас жыццёвыя шляхі. У гэты юбілейны дзень прапаную чытачам “Брылеўскага летапісу” унікальныя фотаздымкі, якія трапілі да мяне яшчэ пры жыцці Л.Брэжнева. А аддаў іх мне ў 1980 годзе мой інстытуцкі сябар Саша Саліенка, да якога ... Więcej »


Брылеўскі летапіс, 18

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

18

Дыялог з народам 19 снежня 2006 г. у госці да жыхароў вёскі Зылі завіталі генеральны дырэктар унітарнага камунальнага аграгандлёвага прадпрыемства “Фірма”Днепр” Уладзімір Віктаравіч Давыдаў, старшыня Брылеўскага сельскага Савета Уладзімір Ільіч Мажораў і кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Мікалай Адамавіч Яцкоў. Утульная хата Міхаіла Яфімавіча Каранькова, дзе праходзіў сход, напоўнілася зацікаўленай і шчырай гав... Więcej »


Брылеўскі летапіс, 17

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

17

Мы не правінцыя 25 лістапада 2006 года ў Магілёве адбылася сустрэча групы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў з лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, былым кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Уладзіміравічам Мілінкевічам. У зацікаўленай і шчырай гаворцы былі ўзняты пытанні маючай адбыцца неўзабаве выбарчай кампаніі, акрэслены накірункі дзейнасці кандыдатаў у дэпутаты. Вельмі добра, што палітыкі такога в... Więcej »


Брылеўскі летапіс, 16

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

16

Тэатральная сустрэча Вучні малодшых класаў Брылеўскай школы раптоўна апынуліся ў казцы. Гэта здарылася 2 лістапада ў памяшканні Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра на спектаклі “Залатое сэрцайка”. Дзеці ўважліва назіралі за тым, як Ліса і Воўк скралі ў Дзеда і Бабы залатое яечка, каб з яго вылупілася Курачка, якая будзе несці такія ж залатыя яйкі. І тады, як меркавалі Лісіца і Воўк, у іх будзе шмат грошай. І пачалі тыя казачныя з... Więcej »


Брылеўскі летапіс, 15

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

15

Падрыхтоўка да выбараў пачалася 14 студзеня 2007 года адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы. Мы прыдзем на выбарчыя ўчасткі, каб прагаласаваць за кандыдатаў у дэпутаты Брылеўскага сельскага, Магілёўскага раённага і Магілёўскага абласнога Саветаў дэпутатаў. Народ будзе выбіраць сваіх прадстаўнікоў, якія павінны будуць працаваць дзеля таго, каб народу было лягчэй і ўтульней у гэтым жыцці. Народу патрэбны абаронцы, і трэба будзе іх выбраць бе... Więcej »


Брылеўскі летапіс, 14

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

14

6 кастрычніка ў Бабруйску пачалося свята - 10-ы рэспубліканскі фестываль - кірмаш “Дажынкі 2006”. Наш Магілёўскі раён быў там прадстаўлены вельмі дастойна. Трэба адзначыць, што сёлета па вобласці менавіта ў Магілёўскім раёне была самая высокая ўрадлівасць зерневых і зернебабовых культур - 31,5 цэнтнера з гектара. Важкі ўклад у раённы хлебны каравай унеслі працаўнікі і нашай гаспадаркі. Кожны раён рыхтаваў сваю праграму ў агульным свяце.... Więcej »


Брылеўскі летапіс, 13

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

13

Вечны рухавік Да 70-годдзя Сакрата Яновіча Вельмі я здзівіўся, калі напачатку 1995 года атрымаў запрашэнне з Варшавы на ўдзел у фестывалі сучаснай паэзіі “Art Zine Show”. І калі туды прыехаў, даведаўся, што рэкамендаваў мяне зусім невядомы мне ў той час чалавек - Сакрат Яновіч. Мне зрабілася цікава, і я даведаўся, што жыве гэты чалавек на Беласточчыне у мястэчку Крынкі, якое недалёка ад беларускай мяжы. Па нацыянальнасці беларус. Вядомы... Więcej »


Брылеўскі летапіс, 12

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

12

Урачыстая песня Хтосьці кажа, што толькі дзяржава павінна мець гімн, а гімны гарадоў, працоўных калектываў, школ - гэта нейкія дробязі, не вартыя ўвагі. Але з гэтым сцвярджэннем згадзіцца нельга. Бо ўрачыстая песня, якая аб’ядноўвае і натхняе на добрыя справы, - гэта не дробязь. Аднойчы з’явілася думка напісаць гімн Брылеўскай школы. І 29 верасня 2003 года гэтая думка ператварылася ў словы і ноты. І з таго часу наша школа мае сваю урачы... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [4032-4173]   Następna   Ostatnia