Мяльгуй Анатоль

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1957 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Анатоль Мяльгуй. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Мартынюк Жэня, Белы гарлачык

Белы гарлачык

Мартынюк Жэня

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2004

Рэдактар: Тварановіч Галіна

Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Серыя заснавана ў 1990 годзе. Кніжка сорак сёмая

Выдавецтва/ друкарня: Prymat, Białystok

ISBN: 83-88097-52-0

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2004 by Eugenia Martyniuk

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [8938]

Дадатковая даведка: Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej: Zakładu Energetycznego S.A. w Białymstoku; APTEKA Aleksego Syczewskiego, Bielsk Podlaski; Przedsiębiorstwa Drogowo-Mostowego MAKSBUD Spółka z o.o. Bielsk Podlaski

Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю “Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хві­лінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякава-безаблічных талерак лісьцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосьць чысьцюткіх пялёсткаў безабароннага белага гарлачыка, што пакорліва гайдаецца-трапечацца на хвалях, падуладны зьменлівым настроям капрызьлівага ветрыку… Кампазіцыйна кніжка складаецца з трох частак. У першай акварэльнымі фарбамі пастэльных таноў выканала мастачка эцюд сьвету сваіх пачуцьцяў. Тут інтанацыі пераважнай большасьці вершаў журботныя і песімістычныя. Гэта чуйнае рэха жаночых расчараваньняў, страта колішніх спадзяваньняў… Відавочны лейтматыў зборніка – сумная рэфлексія пра кволасьць чалавечых адносінаў, інтуітыўнае прадчуваньне блізкай зімы каханьня. Менавіта гэты мінорны настрой агучвае радкі самотнай музыкай жалейкі, ахутвае тонкай лірычнай меланхоліяй… (Лада Алейнік, Дзеяслоў)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Мартынюк Жэня, На парозе

На парозе

Мартынюк Жэня

Аглядаючыся на пройдзены шлях, разьвітваючыся са сваімі юначымі летуценьнямі, паэтка з прыкрасьцю асэнсоў­вае былую ўласную наіўнасьць, калі верылася ў непарушнае трывалае пачуцьцё, у шчасьце “на ўсё жыцьцё”. Болей »