be
pdf

Народная Воля 105-106 / 2008

«Ужо ляжачага, мяне працягвалі збіваць нагамі» 14 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі па факце выбуху ў Мінску прадстаўнікамі апазіцыі. На плошчы былі заўважаны намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар івашкевіч, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і іншыя прадстаўнікі дэмакратычнага руху Беларусі. Удзел у акцыі прынялі некалькі дзесяткаў чалавек. Прысутныя на несанкцыянаваным мерапрыемстве патрабавалі ад беларускіх улад правядзення незалежнага расследавання, а таксама вызвалення ўсіх затрыманых па факце выбуху. Літаральна праз некалькі хвілін пасля пачатку акцыі супрацоўнікі міліцыі пачалі выцясняць людзей з плошчы. Падчас "зачысткі" быў моцна збіты старшыня АГП Анатоль Лябедзька. "Я пацярпеў за тое, што паспрабаваў высветліць у супрацоўнікаў міліцыі, які канкрэтна закон парушаюць людзі, што проста стаяць на плошчы, - распавёў карэспандэнту "Народнай волі" Анатоль Уладзіміравіч. - Адразу пасля гэтага з боку супрацоўнікаў міліцыі пачаліся адчувальныя "тычкі". Крыху пазней пяць ці шэсць чалавек "у чорным" узялі мяне "ў каробачку" і пачалі збіваць... Адзін з удараў быў вельмі моцным і прыйшоўся ў сонечнае спляценне... Адразу пасля яго ў мяне пацямнела ў вачах, я страціў кантроль над сітуацыяй і апынуўся на бруку... Ужо ляжачага, мяне працягвалі збіваць нагамі. І толькі пасля нечай каманды "Хватит!" мяне пакінулі ў спакоі. Амапаўцы проста пераступілі цераз мяне і пайшлі "працаваць" далей".

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК "Народная Воля"
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-07-18
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК "Народная Воля"
  • Copyright: © 2008 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org