be
pdf

Новы Час 23/2008

масава-палітычная газэта

Бомба пад стабільнасць Падчас святкавання Дня незалежнасці ў Мінску ад выбуху самаробнай бомбы пацярпелі 54 чалавекі. Увесь папярэдні святочнай даце тыдзень краіна жыла ў прадчуванні «вялікага свята». Сцяжкі, транспаранты, парады… Але пасля смак ад Дня незалежнасці аказаўся зусім не такі, як прагназавалі ўлады. Беларусь ліхаманіць ад трагедыі: падчас святочнага канцэрту выбухнула самаробная бомба, нашпігаваная гайкамі і шрубамі. У выніку здарэння пацярпела больш за паўсотню чалавек. Сярод іх — двое дзетак пяці і шасці гадоў, а таксама два грамадзяніна Украіны і адзін — Расіі. У асноўным пацярпелыя звярнуліся да медыкаў з аскепкавымі раненнямі рук і ног, некалькі чалавек мелі раненні грудзей і жывата. За ноч урачы зрабілі дзесяткі аперацый, а самага цяжкага пацыента скончылі аперыраваць каля дзевяці раніцы. Стан здароўя большай часткі пацярпелых урачы расцэньваюць як стабільны.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-07-04
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск
  • Copyright: © 2008 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org