Быкаў Васіль

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1924 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Васіль Быкаў. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Хадарэнка Ірына

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ірына Хадарэнка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Новы Час, 06/2008

Новы Час

масава-палітычная газэта

06/2008

Publication Place: Менск

Publication Date: 2008-02-18

Editor: Анісім Алена, Кароль Аляксей

Publisher: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Publishing/ Printing House: УП Плутос-Маркет, Мінск

Copyright © 2008 by Новы Час

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Справа Аляксандра Сдвіжкова: Можна ставіць кропку? З таго часу, як у шматлікіх краінах Еўропы, а пасля і ў шэрагу краін Усходу адбыліся “карыкатурныя скандалы”, звязаныя з публікацыямі гумарыстычных малюнкаў на прарока Мухамеда, мінула некалькі гадоў. Аднак беларуская дзяржава сталася апошняй, якая вырашыла паставіць кропку ў гэтай справе. 10 студзеня 2008 года распачалося гістарычнае пасяджэнне Мінскага гарадскога суда. Журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі шэрагу грамадскіх арганізацый, што сабраліся ў адной з залаў для пасяджэнняў, чакалі з’яўлення суддзі. Аляксандр Сдвіжкоў ужо займай месца падсуднага і быў адгароджаны кратамі і міліцэйскім канвоем. Узначальваў гэта падраздзяленне аховы надзвычай актыўны прапаршчык. Калі фотакарэспандэнты паспрабавалі зрабіць здымкі падсуднага, ён адразу ж актывізаваў канвой і стаў пагражаць, што выганіць публіку з залы. Канфлікт пачаў разгарацца з нічога. Справа ў тым, што прапаршчык, нават калі ён узначальваў канвой, наогул не меў ніякага права забараняць рабіць фотаздымкі, таму што гэта выключна прэрагатыва старшыні. Да таго ж судовае пасяджэнне яшчэ не пачалося, таму прасіць дазвол фатаграфаваць не было ніякай неабходнасці. Такую выснову мы можам зрабіць з артыкула 287 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу (“Забеспячэнне галоснасці судовага разбіральніцтва”), у адпаведнасці з якім фатаграфаванне падчас судовага пасяджэння дазваляецца толькі са згоды старшыні.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Новы Час

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

Новы Час, 21 (584) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

21 (584) 2018

Не паспелі мы ачомацца ад ініцыятывы нашага міністра адукацыі па скарачэнні ў школах выкладання англійскай мовы (маўляў, і так у нас «англічанаў» шмат), як нас напаткала новая рэформа. У ВНУ плануецца ліквідаваць курс «Гісторыя Беларусі». Гісторыю збіраюцца скараціць пад тым жа соусам: яе забагата. Нібыта, студэнты гісторыю і так ведаюць, бо вучылі ў школе, і нават здавалі экзамен. Замест яе плануецца ўвесці новы курс пад назвай «Гістор... More »


Новы Час, 20 (583) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

20 (583) 2018

Па факце гібелі людзей пракуратурай горада была распачата крымінальная справа. Яна расследавалася два гады, абвінавачванне ў халатнасці было прад’яўлена начальніку міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Віктару Русаку і начальніку аддзела масавых мерапрыемстваў Міхаілу Кандраціну. Ім ставілася ў віну «няпоўнае выкананне ўскладзеных службовых абавязкаў пры ажыццяўленні мер аховы парадку». Але 25 сакавіка 2002 года суд Цэнтральна... More »


Новы Час, 19 (582) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

19 (582) 2018

Паводле віцэ-канцлера ўраду Літвы Матулёніса, беларускі бок не выказаў да падзеі ніякай цікавасці. На першы погляд, гэта падаецца дзіўным: у Мерачоўшчыне толькі што з помпай адкрылі помнік Касцюшку, з боку ўладаў ёсць зялёнае святло на раскрутку ягонай асобы. Касцюшка — таксама паўстанец, таксама ваяваў супраць Масквы, таксама здаўна ўпісаны ў нацыяналістычны пантэон. Што ж не так з Каліноўскім? More »


Новы Час, 18 (581) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

18 (581) 2018

На 95-м годзе жыцця памерла Ульяна Захаранка, маці зніклага ў 1999-м эксміністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Маці так і не дачакалася ні сына, ні праўды пра сына. Былы міністр унутраных спраў Беларусі, адзін з лідараў апазіцыі, Юры Захаранка быў скрадзены ў Мінску невядомымі 7 мая 1999 года. Што далей стала з Юрыем Захаранкам, грамадскасці невядома. More »


Новы Час, 17 (580) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

17 (580) 2018

«Паколькі ты будзеш мець справу не з крымінальнікамі, а з палітыкамі — не вер нікому. Ні адзінаму слову», — такую параду даваў Майкрафт Холмс свайму брату Шэрлаку. У яе стопрацэнтнай справядлівасці мы цяпер пераканаліся. Зусім нядаўна журналісты падлічылі, што абяцанням Аляксандра Лукашэнкі зрабіць сярэдні заробак па краіне ў 500 долараў (цяпер 1000 рублёў) споўнілася 10 гадоў More »


Новы Час, 16 (579) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

16 (579) 2018

На гэтым тыдні ў журналістаў — шэраг святаў. 3 мая — Сусветны дзень свабоды прэсы, 5-га — дзень друку, 7-га — дзень радыё і тэлебачання. І ўжо колькі гадоў для беларускіх журналістаў гэтыя святы — са слязамі на вачах. У гэтым годзе слёзы асаблівыя. More »


Новы Час, 15 (574) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

15 (574) 2018

Калі Ганне споўнілася 20 гадоў, яна пачала шукаць свайго бацьку. Пісала нават Міхаілу Гарбачову. Тады яна даведалася, што Grigorij Timofejevič Šenderov жыў недзе ў Беларусі. Больш дакладнай інфармацыі не было: Ганна не мела адраса бацькі і не магла даказаць, што з'яўляецца яго дачкой. Яшчэ праз таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца стала вядома, што ён нібыта не вярнуўся з вайны, а яго маці памерла ў 1967 годзе. More »


Новы Час, 14 (577) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

14 (577) 2018

Зараз Ганне 72 гады. Яна выдатна разумее, што шанцы адшукаць кагосьці са сваякоў па лініі бацькі вельмі малыя. Але яна спадзяецца на гэта і верыць, што знойдзе свае карані і людзей, якіх зможа назваць сям'ёй. Калі вы пазналі ў гэтай гісторыі знаёмага вам челавека, ведаеце штосьці пра лёс Grigorij Timofejevič Šenderov (менавіта так напісала яго Ганна) ці яго сваякоў, напішыце, калі ласка, нам на адрас: novychas@gmail.com. Ганна вельмі ча... More »


Новы Час, 13 (576) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

13 (576) 2018

Я заўсёды злуюся, калі кажуць пра «ментальнасць». І адразу адказваю, што слова «ментальнасць» утворана ад вульгарызму «мент». Гэтую маю думку днямі пацвердзіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Яго інтэрв’ю тэлеканалу «Еўраньюс» разарвалі на цытаты. І, падобна, найгоршае ў ім — што чыноўнік такога рангу заяўляе: «Доўгі час мы жылі ў Савецкім Саюзе, у савецкую эпоху. Шмат у каго ў нашай краіне ўсё яшчэ захоўваецца савецкая ... More »


Новы Час, 12 (575) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

12 (575) 2018

«Навошта вы верыце ў ахінею — у правядзенне датэрміновых выбараў, якую ўкладаюць у галовы некаторыя эксперты», — раз’юшылася Лідзія Ярмошына падчас сесіі парламента. Паводле яе, ніякай гаворкі пра датэрміновыя выбары не ідзе. Гаворка ідзе пра тэрміны правядзення выбарчых кампаній, сказала Ярмошына, падкрэсліўшы: гэта прынцыпова розныя паняцці. More »