Мяльгуй Анатоль

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1957 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Анатоль Мяльгуй. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Новы Час, 05/2008

Новы Час

масава-палітычная газэта

05/2008

Publication Place: Менск

Publication Date: 2008-02-11

Editor: Анісім Алена, Кароль Аляксей

Publisher: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Publishing/ Printing House: УП Плутос-Маркет, Мінск

Copyright © 2008 by Новы Час

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Фондавы крызіс Што кепска для Амерыкі — жахліва для Беларусі Год пацука, як і трэба было таго чакаць ад такой жывёлы, пачаўся для глабальных фінансавых рынкаў досыць прыкра. Крызіс нерухомасці ў ЗША працягваецца — кошты на жыллё падаюць і далей, плынь іпатэчных пазыкаў рэзка скарацілася, усё больш пакупнікоў не могуць выплачваць крэдыт і вымушаны абвяшчаць банкруцтва. Гэта сітуацыя выклікала рэзкае зніжэнне цаны каштоўных папер, што прынесла сур’ёзныя выдаткі фінансавым спекулянтам. Сярод такіх спекулянтаў апынуліся найбуйнейшыя банкі ЗША і Еўропы. Падзенне курсу актываў выклікала недахоп сродкаў, і старыя заходнія капіталісты былі вымушаны звяртацца за грашыма да маладых прадстаўнікоў дзяржаўнага і прыватнага капіталу Далёкага і Блізкага Усходу. Ужо каля 100 мільярдаў долараў уклалі ў заходнія банкі інвестыцыйныя фонды Кітаю, Сінгапуру, Кувейту, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, а таксама прыватныя інвестары з нафтавага рэгіёну. Калі заканчваецца банкаўскі крэдыт і падаюць цэны на нерухомасць, спажыўцы і прадпрыемствы пачынаюць выдаткоўваць менш, запавольваецца эканамічны рост, узнікае пагроза так званай рэцэсіі — падчас якой прамысловасць пачынае скарачацца.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Новы Час

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

Новы Час, 46 (609) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

46 (609) 2018

Увесь мінулы тыдзень (і не толькі мінулы) СМІ абсмоктвалі заяву Аляксандра Лукашэнкі наконт выхаду Беларусі з Еўразійскага эканамічнага саюза. Тэма была ўзнятая на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу. Сутнасць спрэчкі такая: Аляксандр Рыгоравіч чарговым разам запатрабаваў ад расійскага калегі роўных з расійскімі цэнаў на газ. Маўляў, у Смаленску 1000 кубаметраў газу каштуе 70 долараў, а ўжо ў Гомелі ... More »


Новы Час, 45 (608) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

45 (608) 2018

У наступны панядзелак, 10 снежня, мы адзначым 70-ю гадавіну прыняцця глабальнага дакумента, які перавярнуў свет. У гэты дзень у 1948-м была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Зразумела, такое азначэнне, як «правы чалавека», выклікае шмат розных інтэрпрэтацый. Паводле Лукашэнкі, напрыклад, правы чалавека — гэта мір, стабільнасць, магчымасць пракарміць сям’ю, права на працу і нармальны заробак. Гэта ён казаў неаднаразова і н... More »


Новы Час, 44 (607) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

44 (607) 2018

Днямі расійскі апазіцыянер Ілля Панамароў, як напісаў украінскі «Обозреватель», «раскрыў планы Пуціна па Беларусі». Невядома, канешне, адкуль Панамароў ведае пра планы Пуціна, аднак, на яго думку, кіраўнік Расіі плануе адрадзіць Саюзную дзяржаву з Беларуссю. Для рэалізацыі гэтага плана Пуціну неабходна адхіліць ад улады Лукашэнку. Панамароў нагадаў, што Расія прызначыла ў Беларусь паслом з пашыранымі паўнамоцтвамі Міхаіла Бабіча. «Бабіч... More »


Новы Час, 43 (606) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

43 (606) 2018

СМІ, як заўсёды, падхапілі і расцягнулі на загалоўкі словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў наступным годзе нас чакае палітычная «вакханалія», якая працягнецца мінімум паўтара года. Пад «вакханаліяй» беларускі кіраўнік меў на ўвазе парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, якія «не дадаюць спакою ў нашым грамадстве». Насамрэч, «вакханаліі» — гэта распаўсюджанае ў Старажытным Рыме свята вясны. Звычайна «вакханаліі» пачыналіся ўначы з 16 на ... More »


Новы Час, 42 (605) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

42 (605) 2018

На мінулым тыдні ў сеціве з’явіліся здымкі шыкоўных інтэр’ераў новага будынка Вярхоўнага суда. Багатыя жырандолі, аздобленыя шклянымі вітражамі сцены, велічная статуя багіні правасуддзя… Новы чатырохпавярховы будынак Вярхоўнага суда на вуліцы Арлоўскай у Мінску не толькі знаходзіцца літаральна праз дарогу ад Палаца Незалежнасці, але і паўтарае яго стылістыку, што не дзіўна: абодва праекты зрабіў архітэктар Уладзімір Архангельскі. Адкрыц... More »


Новы Час, 41 (604) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

41 (604) 2018

«7 лістапада — свята міру і сапраўдных правоў чалавека», — заявіў надоечы афіцыйны кіраўнік краіны. Такое дзіўнае выказванне Лукашэнка агучыў падчас размовы з прадстаўнікамі працоўных калектываў дарожных арганізацый, якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні моста праз Прыпяць, а таксама з жыхарамі Жыткавіцкага раёна напярэдадні афіцыйнага святкавання Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дарэчы, Беларусь засталася адзінай краінай, якая адзначае гэты дзен... More »


Новы Час, 40 (603) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

40 (603) 2018

Ты што ж, самазванец, казённыя землі разбазарваеш! Такім чынам ніякіх валасцей не напасешся!» — менавіта гэтую фразу Жоржа Міласлаўскага з фільма «Іван Васіллевіч мяняе прафесію» інтэрнэт згадвае на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Згадка пра разбазарванне казённых земляў выкліканая апошнімі заявамі кіраўніка Беларусі. Падчас сустрэчы Уладзіміра Пуціна ў Магілёве на V форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі Лукашэнка сказаў, што Магілёў — «горад б... More »


Новы Час, 39 (602) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

39 (602) 2018

Пасля апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў які раз актывізаваліся размовы пра магчымую страту Беларуссю незалежнасці. Алармісцкія заявы пасыпаліся як з меху.Такі алармізм можа спрацаваць па прынцыпе хлопчыка, які часта крычаў: «Ваўкі!». А калі ваўкі сапраўды з’явіліся, ніхто не звярнуў увагі на лямант. Зразумелае жаданне грамадзянскай супольнасці і свядомых грамадзян трымаць гэтае пытанне ў фокусе, але яго няспыннае педаляванне можа п... More »


Новы Час, 38 (601) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

38 (601) 2018

Святы Сінод Рускай праваслаўнай царквы вырашыў перапыніць еўхарыстычныя зносіны з Канстанцінопальскім патрыярхатам» — такі вынік пасяджэння Святога Сіноду ў Мінску. Прынамсі, так сказаў старшыня аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. Менавіта такім чынам РПЦ адрэагавала на намер Усяленскага патрыярха надаць аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве. Масква не згодная з вывадам з-пад ... More »


Новы Час, 37 (600) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

37 (600) 2018

Калі ў нас будзе дастаткова стралковай зброі — аўтаматы, пісталеты, кулямёты і боепрыпасы да іх — не дай Бог вайна, мы раздадзім у кожную сям’ю. І мы будзем абараняць сваю тэрыторыю ўсімі... Ну, дзяцей давайце выведзем. Старыя і нават жанчыны, сем мільёнаў чалавек — сем мільёнаў атрымаюць зброю, каб яны маглі абараняцца», — гэты пасаж Лукашэнкі выклікаў фурор у айчыннай грамадскасці. На палігоне ў Івацэвіцкім раёне кіраўнік краіны выказ... More »