Ясіньска-Соха Тэрэса, Моўная хвілінка

Моўная хвілінка

Сшытак па беларускай мове для 3 класа пачатковай школы

Ясіньска-Соха Тэрэса

Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў, што яшчэ прыйдуць. Мова інтэлігентаў беларускіх, імя якім - легіён. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучоных і кампазітараў, але перш за ўсё мова дзесяці мільёнаў людзей па ўсім свеце - ад Уругвая да Далёкага Усходу і, галоўнае, на нашай беларускай зямлі. (Ул. Караткевіч) Болей »


Ясіньска-Соха Тэрэса, Мова і слова

Мова і слова

Сшытак па беларускай мове для 4 класа пачатковай школы

Ясіньска-Соха Тэрэса

У старадаўнія часы, калі яшчэ не склаліся нацыі, мова магла зрабіцца мёртвай мовай, як латынь. Але і тады мовы былі практычна неўміручыя. Тая ж самая латынь не толькі нарадзіла ўсю сям'ю раманаўскіх моў - ад Аргенціны да Румыніі, - не толькі, будучы ўжо мёртвай, цэлымі стагоддзямі была мовай паэзіі і навукі, але і зараз уплывае на нас творамі Катула і Вергілія, Гарацыя і Авідзія, прымушаючы нас смяяцца і плакаць. Што ўжо хадзіць далёка ... Болей »


Ясіньска-Соха Тэрэса, Сябрынка

Сябрынка

Падручнік па беларускай мове для 4 класа

Ясіньска-Соха Тэрэса

Мне радасна,што на каменні Знаёмай прызбы, з сосен новых, Пастаўлен дом. Зары праменні, Прарваўшчся праз сад вішнёвы, На шыбах ,быццам зайчаняты, Гуляюць,скачуць. Сярод хаты - Стол для частунку,для бяседы, А на сцяне - рог паляўнічы І стрэльбіна старога дзеда, І побач - з кнігамі паліца. Я ўзяў адну,без пераплёту, Відаць,шмат па руках хадзіла, Відаць,чыталася з ахвотай... "Мой родны кут,як ты мне мілы.." Болей »


Русачык Т., Вяснянка

Вяснянка

Падручнік па беларускай мове для пятага класа

Русачык Т.

Я гэта люблю падарожжа, З якім і зраўняцца не можа Вандроўка ў любыя Таўрыды - У казачныя краявіды. А гэта - вандроўка праз сёлы, Праз край мой шырокі,вясёлы, Бясконцыя нівы,дубровы - У маю беларускую мову. У родную мову,якая Усімі вясёлкамі ззяе, Смалістымі пахне лясамі, Жывымі звініць галасамі. О,колькі яшчэ не адкрыта Адценняў у ёй і блакіту, Патрэбных народу,паэтам, Каштоўнай руды,самацветаў. Максім Танк Болей »


Ясіньска-Соха Тэрэса, Крынічка

Крынічка

Падручнік па беларускай мове для 6 класа

Ясіньска-Соха Тэрэса

Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі паразмаўляць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, дый не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай». Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова, і толькі таго! З той пары я шмат дзе быў, шмат чаго бачыў і чытаў: і пераканаўся, што мова наша ёсьць такая ж людзкая і панская, як фр... Болей »


Пятроўскі Ян, Клясычны грэцка-беларускі слоўнік, частка другая

Клясычны грэцка-беларускі слоўнік

нанава апрацаваны

Пятроўскі Ян

З прычыны ўзаемнае залежнасьці думкі і слова, тут ляжыць довад, што мовы не зьяўляюцца фактычна сродкамі рэпрэзэнтацыі праўды, якая ўжо запэўнілася, але значна болей - сродкамі выкрываючымі праўду, няведамую дагэтуль. Іхная розьніца не зьяўляецца розьніцаю гукаў, але розьніцаю сьветапоглядаў. (Вільгельм Гумбольдт) Болей »


Станкевіч Ян, Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.

Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўн...

Станкевіч Ян

ЯНКА СТАНКЕВІЧ Выдатны беларускі грамадскі дзеяч, лінгвіст і перакладчык Бібліі на беларускую мову Янка Станкевіч (1891-1976) быў адной з фігураў, што спрычыніліся да павелічэньня й умацаваньня беларускай грамады Амэрыкі ў 1940-я-- 1960-я гады. Супрацоўнік газэты "Наша Ніва", яшчэ ў 1918 г. ён выдаў разам з нямецкім мовазнаўцам Р. Абіхтам лемантар (падручнік-буквар) "Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным". 25 Сакавіка 1918 г. Я... Болей »


Даніловіч М.А., Слоўнік дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны

Слоўнік дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны

Даніловіч М.А.

У слоўніку апісваюцца сабраныя з сучасных народных гаворак Гродзеншчыны больш за 200 фразеалагізмаў, пераважная большасць якіх адлюстравана ў фразеалагічгых даведніках беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы. Разлічаны на студэнтаў, навукоўцаў, усіх прыхільнікаў беларускай мовы. Болей »


Варабей Лідзія, Раманюк Люба, Яднае нас дружба

Яднае нас дружба

Хрэстаматыя для VII класа

Варабей Лідзія, Раманюк Люба

Рассохлы парог хаты бацькаў пакінуць,каб ад долі ўцячы,-можаш. Туманны ўсход і пах ліпаў забыць,каб шумным асфальтам прайсціся,- можаш. Усмешку дзяцінства ды радасць жыцця пагасіць,каб далёкія мары наблізіць,- можаш. Слова- песню сваю ў пыл дарогі шпурнуць,каб хутчэй слупы верставыя міналі,- таксама можаш. А калі слязамі боль пакоціцца,калыханку матчыну ўспомні. Сакрат Яновіч Болей »


Панасюк Надзея, Беларуская скарбніца

Беларуская скарбніца

Падручнік беларускай мовы для 8 класа

Панасюк Надзея

Ільяная і жытнёвая. Сялянская. Баравая ў казачнай красе. Старажытная. Ты самая славянская. Светлая, як травы ў расе. Вобразная, вольная, пявучая, Мова беларуская мая! Дратавалі, здекваліся, мучылі... Ты жыла і ў працы і ў баях. Пра цябе, як сонечнае дзіва, І Купала, ды і ўсе мы снілі сны... Ад цябе, ласкавай і праўдзівай, Адракаюцца цяпер твае сыны. Пра народ мой, церпялівы, працавіты, Помняць партызанскія лясы... Хто за н... Болей »