be
pdf

Ніва 2007/36 (2678)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Стараюся не хадзіць у царкву, каб занадта не ўцягнуцца ў атэізм. Але часам, як гэта ў нашай краіне завялося гаварыць, „не кцэм, але мушэм”. Вось у першы дзень верасня зайшоў я ў беластоцкі сабор. А там, быццам на маскоўскай Чырвонай плошчы ў лістападаўскую гадавіну кастрычніцкай рэвалюцыі, выстраіліся сцяганосцы; не было толькі танкаў і ракетных цягачоў. Было гэта, як пазней высветліла малітва, wojsko Chrystusa miłujące. Святары памаліліся таксама за władze państwowe i samorządowe, а адзін з іх папрасіў прысутнага ў саборы беластоцкага віцэ-прэзідэнта сказаць нейкую сваю пропаведзь. У той час некаторыя вернікі сталі выходзіць з царквы; трэба спадзявацца, што яны яшчэ вернуцца, а наша duchowieństwo Chrystusa miłujące не будзе ім у гэтым перашкаджаць. Прэзідэнт, а быў гэта бадай пан Арлуковіч, не ўлавіў павагі сітуацыі і, падняўшыся да райскіх варот, падзякаваў адно аўдыторыі за малітву ў памяць ахвяр вайны. Святар, які сказаў пропаведзь, асудзіў у ёй таталітарныя рэжымы. Я так стаў сабе ўяўляць, што ў таталітарны час такія ж святары маліліся за тагачасныя władze państwowe i samorządowe, бо ж раней, напрыклад у царскі час, прапаведвалася, што ўлада паходзіць ад Бога. Праваслаўе пры іншых нагодах ганарыцца сваёй артадаксальнай паслядоўнасцю, а тут грэшны чалавек забыў аб гэтым прынцыпе і загаварыў як тэлевізійны шоумен.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2007-09-09
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org