Напрыстольнае Сьвятое Евангельле

Напрыстольнае Сьвятое Евангельле

1. На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам. 2. Яно было на пачатку ў Бога: 3. усё празь Яго пачалося, і безь Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць. 4. У Ім было жыцьцё, і жыцьцё было сьвятлом людзей. 5. І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго. 6. Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яму Ян; 7. Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыць пра Сьвятло, каб усе ўверавалі празь Яго; 8. ён ня быў сьвятл... Болей »


Акафісты звышгодным беларускім сьвятым

Акафісты звышгодным беларускім сьвятым

О, сьвятая й слаўная апякунка й асьветніца Беларускага народу, маці наша Ефрасіньня! Глянь ласкавым вокам сваім на братоў і сёстраў тваіх, што зь любоўю й надзеяй вочы душаў сваіх да цябе падымаюць. Ты ня асудзіла нас, што мы ў няволі сваёй доўгі час не маглі славіць у сьвятынях сваіх сьвятога імяні твайго. Бо мы ведаем, што гэта ты сьвятымі малітвамі сваймі выпрасіла нам ласку Збаўцы нашага, і мы цяпер у сьвятых цэрквах сваіх можам адд... Болей »


Беларускі праваслаўны каляндар, 2007

Беларускі праваслаўны каляндар

2007 год

Бяз краю Магутны й бязьмежна Міласьцівы Божа, што з Твае найвышэйшае Мудрасьці стварыў Беларускі Народ і, абдарыўшы яго мілагучнаю моваю ды ўшчадрыўшы гожым і багатым краям, нас зь яго на сьвет пусьціў, не пакінь нас без накіраваньня на дагодныя Табе шляхі ды без Твае Ласкі й Апекі. Не дазволь ліхім сілам адвярнуць нас ад любасьці да Цябе й да блізкіх, ды ад удзячнасьці за ўсё дабро, што Ты нам даў. Навучы нас пашыраць любасьць і згоду ... Болей »


Горбік Сяржук, Кароткі слоўнік

Кароткі слоўнік

малазразумелых словаў і выразаў царкоўнаславянскае мовы

Горбік Сяржук

Рэлігія, пропаведзі ды служба ў храме толькі тады маюць сваё ўздеянне на чалавека, калі даходзяць да яго свядомасці, калі чалавек разумее тое, што яму кажуць. Старажытная царкоўнаславянская мова, на якой часцяком праходзяць службы ў праваслаўнай святыні не заўсёды зразумелая сучаснаму верніку, бо нашмат адрозніваецца ад мовы, якую карыстае на штодзень. Некаторыя царкоўныя тэрміны і звароты для лепшага зразумення патрабаюць перакладу на ... Болей »


Дiарiушъ Звышгоднага мучанiка Апанаса Берастцейскага

Дiарiушъ Звышгоднага мучанiка Апанаса Берастц...

Дыяруш (дзёньнік) звышгоднага мучаніка Апанаса Берасьцейскага выдаваўся неаднаразова. Але пераважная большасьць выданьняў ёсьць калькаваньням выданьня 1878 г. (Памятники полемической литературы в Западной Руси. Кн. 1, СПб., 1878. Столбцы 49-156.). У прадмове да гэтага выданьня было адзначана: “Диариуш” вписан в конец “Толковой Псалтири”, принадлежащей ныне Московской Синодальной Библиотеке. В “Указателе” архимандрита Саввы (изд. 3, стр.... Болей »


Горбік Сяргей, Таямніцы беларускага грэка-каталіцкага экзархату

Таямніцы беларускага грэка-каталіцкага экзарх...

Горбік Сяргей

Бадай у ні воднай краіне свету няма столькі "белых плямаў" у гісторыі, як у беларускай. Па сённяшні дзень абарона дысертацый, а таксама даследаванні маладых навукоўцаў строга кантралююцца адміністрацыямі вучэбных устаноў. Адной з "непрываблівых і зачыненых" тэмаў з'яўляецца Беларуская грэка-каталіцкая царква. У школьных падручніках існаванне беларускамоўнага асяродка ў царкве да гэтага часу амаль не ўзгадваецца. Асабліва гэта тычыцца пе... Болей »


Вялiкi канон звышгоднага айца нашага Андрэя Крыцкага, ерусалiмскага. Найсьвяцейшы Сафронi, патрыярх ерусалiмскi. Жыцьцё звышгоднай Мацi нашай Марыi Егiпецкай

Вялiкi канон звышгоднага айца нашага Андрэя К...

Прапанаваныя тэксты вялікапостных службаў перакладзены з некалькіх крыніцаў: “Триодъ постная” (Вільня, 1609 г.); “Триодион си ест Трипеснец...” (Вільня, 1615 г.) і “Постная тріодь” (Кіеў, 1627 г.). Апошняя зьяўлялася спадкаемцам віленска-беларускіх выданьняў пачатку XVII ст. Таксама выкарыстана праца Ўл. Кавашына “Асаблівасьці вялікапостных службаў XVII – XVIIІ ст.ст.” (Казань, 1918 г.), дзе ён надае досыць грунтоўны аналіз адрозьняньня... Болей »


Актоіх Нядзельны

Актоіх Нядзельны

У гэты дзень Хрыстос уваскрос з дамавіны, / усім верным даруючы нятленьня, / і радасьць Ён абвяшчая міраносіцам / пасля пакуты Сваёй і ўваскрошаньня. Радуйцеся, мудрыя жонкі міраносіцы, / першымі ўваскрошаньне Хрыста пабачаўшыя / і якія ўзвясьцілі апосталам Яго / аб прызначэньні ўсяго сусьвету да паратунку! Сябрамі Хрыстовымі зьяўляючыся, апосталы, / вы на прыстолах сядзець з Ім будзеце ў славе. / Каб нам са адвагай прад Ім паўстаць, / ... Болей »


Малітоўны псалтыр

Малітоўны псалтыр

Псалтыр падзелена на двацаць часьцін, якія маюць назву “кафізмы”. Гэты падзел – царкоўны. Маецца асобны Статут чытаньня Псалтыры пад час усяго царкоўнага году, які мы падаем у дадзенам выданьні. Разам з тым, трэба заўважыць – зьмешчаны намі Статут ёсьць адзнакай манастырскага богаслужэньня праваслаўнае Царквы. Падобнае богаслужаньне ёсьць гістарычным дзеля ўсёй Кіеўскай праваслаўнае царквы ад Х – ХІ ст., бо першапачаткова праваслаўная а... Болей »


Горбік Сяргей, Гісторыя катэхізму на Беларусі

Гісторыя катэхізму на Беларусі

Горбік Сяргей

Сяргей Горбік, выводзячы пачатак беларускага катэхізму, сягае да дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Нягледзячы на тое, што сёння існуе даволі вялікая колькасць разнастайнай рэлігінай літаратуры, даследчыка цікавіць перадусім уласна беларуская. У сваёй працы "Гісторыя катэхізму на Беларусі" аўтар ставіць на мэце вылучыць і данесці да чытача багацце менавіта беларускай хрысціянскай літаратурнай спадчыны. Гісторык вылучае перыяды росквіту катэ... Болей »