![]() |
![]() |
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2014
Рэдактар: Дубянецкая Галіна
Выдавец: Галіяфы
Памеры: 96 с.
ISBN: 978-985-7021-58-1
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2014 by Сяржук Сыс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 821.161.3-1
Дадатковая даведка: На вокладцы выкарыстаная карціна Алеся Сцёпіна
Новую паэтычную кнігу Сержука Сыса “Павук” склалі вершы, створаныя за працяглы прамежак часу, што дае магчымасць прасачыць за творчай эвалюцыяй аўтара. «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, – падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” – прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” – уздыхнуў Сябра. А брытанскі прафесар-філолаг адзначыў: “Хоць паэт вызнае сябе гарадскім жыхаром, аднак таямніцы і нават небясьпекі прыроднага сьвету вабяць яго, і не ў апошнюю чаргу дзеля мудрасьці, што адкрываецца там”. Ісціна ж, як лічыць сам аўтар, недзе пасярэдзіне.
Паэзія Сержука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара. Болей »