be
pdf

Народная Воля 17 (4166) 2017

Па 100 рублёў выплацілі 16 і 17 лютага толькі рабочым участка металавырабаў і ліцейшчыцам, – расказваюць на прадпрыемстве. – І толькі таму, што людзі вельмі прасілі даць хоць штосьці, бо трэба расплаціцца за камуналку. Сярод працуючых ёсць маці-адзіночкі, ёсць сем’і, і што рабіць, калі муж і жонка без зарплаты?! Астатнім не выдаюць заробленае ўжо другі месяц запар – за снежань не разлічыліся. Раней плацілі часткамі. Гэта, прабачце за асацыяцыю, як сабаку костку кінуць: хачу – дам, хачу – не. Мы думаем, што наша прадпрыемства хочуць закрыць і зрабіць гэта нашымі рукамі. Нас проста вымушаюць звальняцца. А куды ісці? Сёння ў Валожыне знайсці працу практычна немагчыма. А стаць беспрацоўным – значыць яшчэ і падатак на дармаедства плаціць. Таму народ трымаецца і за гэтыя месцы, за гэтую жабрацкую зарплату ў 300 рублёў. Жывём у пастаянным страху, што заўтра застанемся без працы. Пытаемся ў кіраўніцтва, што яно робіць, якія намаганні прадпрымае, каб знайсці заказы і забяспечыць нас працай, але падчас кожнага прыезду з Мінска намесніка генеральнага дырэктара чуюцца словы аб тым, што перспектывы ў прадпрыемства сумныя, што хутка мы можам застацца без працы, што грошай няма і не будзе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2017-02-28
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2017 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org