be
pdf

Паходня 14

грамадска-палітычная газета

Дэмаграфія: сумныя лічбы Кожны дзень чую па дзяржаўнаму радыё і тэлебачанню, чытаю ў "правільных газетах, што беларусы з кожным годам жывуць усё лепш і лепш. Магчыма для каго-небудзь гэта і так, але на стане дабрабыту сваёй уласнай сям'і я гэтага неяк не адчуваю. Ды і ў роднай вёсцы большасць маіх сяброў і знаёмых штосьці асабліва жыццю не радуецца, скардзяцца, што ўсё цяжэй і цяжэй дабывать капейчыну на хлеб. Зойдзеш у магазін - грошы ў кішэні нібыта ёсць. Купіш якую драбязу з прадуктаў харчавання - і іх ужо няма, бо цэны... Што раней мог купіць за дзесяць тысяч, зараз трыццаці не хапае. Таму і не верыцца мне ў “значнае павышэнне ўзроўня жыцця “. Адно я бачу сваімі вачымі: з кожным годам ў нашым Бялыніцкім раёне становіцца ўсё менш жыхароў, усё больш народу памірае. I гэта не мае асабістыя ўражанні. Яшчэ пяць гадоў таму ў раёне пражывала 25,1 тысячы чалавек, а на 1 студзеня 2007 года ўжо толькі 21 тысяча. За дзевяць месяцаў бягучага года ў раёне памёрла 405 чалавек, што на 18 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага. I гэта пры тым, што насельніцтва значна скарацілася.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2007-10
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org