be
pdf

Каляднае пасланьня Сьвяцейшага архіяпіскапа Ёвана Першагіярарха Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы

Ёван, архіяпіскап і Першагіярарх БАПЦ

У Віфляеме “былі на полі пастухі, якія трымалі начную варту каля статку свайго.” І зьвярнуўся да іх агел: “Ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям: бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь” (Лк. 2:8, 10-11). Аб якой радасьці дабравесьціў анёл? Каму яна абвяшчалася? Радасьць, як казаў анёл, будзе людзям усяго сусьвету, у тым ліку і нашаму шматпакутнаму беларускаму народу! Гэта радасьць вялікая, бо яна ня ёсьць звычайнай радасьцю, якую мы здольны мець у сьвецкім зямным жыцьці, – а тая, якая вызваляе ад граху і сьмерці. Бо кожны з нас можа стварыць сябе добрыя ўмовы зямнога існаваньня, але няздольны самастойна вызваліцца ад граху і сьмерці. Таму слушна адзначаў старажытны філёзаф, што калі Сын Боскі ня сыдзе на зямлю – ніхто з людзей не выратуецца ад сьмерці. Выратавальнай для ўсіх нас, але сьмяротнай дзеля цемры, зрабілася тая сьвятая ноч, калі зьзяньне зоркі Ўсходу указала месца дзе нарадзіўся Збаўца наш Ісус Хрыстос! Ён нарадзіўся сярод нас, “Эмануіл, што азначае: з намі Бог” (Мц. 1:23). І ад гэтага сьвятога дня, калі адсьвяткавалі мы першыя Каляды, Бог няспынна і яўна перабывае з вернымі людзьмі.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2008
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org