be
djvu

Лідзкі Летапісец 03

краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс

Шаноўныя мастакі і фатографы Беларусі. У гэтым нумары мы зьвяртаемся да вас. Вы, напэўна, заўважылі што ў нашым часопісе вельмі важнае мейсца адводзіцца ілюстрацыям. У кожным нумары мы ставім па 30-40 малюнкаў і фотаздымкаў. I, напэўна, шмат хто з вас угадаў рысы сваіх твораў ў нашых публікацыях. Так мы бяром карціны, малюнкі, фотаздымкі з розных крыніцаў і робім зь іх кампутарныя каладжы, або падаём цалкам. Не заўсёды нам удаецца знайсьці аўтара той ці іншай работы. Таму ў часопісе ілюстрацыі ідуць, за невялікім выключэньнем, безымяннымі. Магчыма гэта не зусім карэктна ў адносінах да аўтараў, але мы сыходзім з таго, што кожны аўтар тварыў не толькі для сябе і ў першую чаргу не для сябе. I, калі 30-50 гадоў назад выйшла кніга зь ілюстрацыямі нейкага мастака і болып не перавыдавалася, а мы зараз скарыстоўваем гэтыя ілюстрацыі, то трэба толькі радавацца, што яны ізноў ідуць да людзей. Людзі бачаць іх, любуюцца імі, захапляюцца імі. Мы стараемся як можна больш беражна абыходзіцца з вашымі творамі, шаноўныя мастакі, і калі нешта ў іх мяняем, то толысі, каб дапасаваць да тэмы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Лідзкі Летапісец
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 1997-11
  • Copyright: © -1997-2010 by Лідзкі Летапісец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Заснавальнік: Лідзкая рэгіянальная рада Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі і Згуртаваньне Лідзкае моладзі імя Гедыміна; Аўтары нясуць поўную адказнасьць за гістарычную дакладнасьць сваіх матэрыялаў.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org