Панізьнік Сяргей, Кастры Купалля

Кастры Купалля

Лірыка

Панізьнік Сяргей

Нарадзіўся Сяргей Панізнік у 1942 годзе на Міёршчыне. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча, працаваў фельчарам, факультэт журналістыкі Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Вершы Сяргея Панізніка друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў. «Кастры Купалля» — першая кніжка маладога паэта. Więcej »


Панізнік Сяргей, Слова на добры дзень

Слова на добры дзень

лірыка

Панізнік Сяргей

Творчае крэда гэтай кнігі паэт перадае наступным чынам: «Маці аднойчы сказала: трэба з людзьмі жыць так, каб заўсёды заставалася слова на дабрыдзень...» Гэта значыць, каб кожная сустрэча была шчырай і цікавай, каб кожны чалавек клапаціўся аб росквіце Радзімы. Więcej »


Панізьнік Сяргей, А пісар земскі...

А пісар земскі...

Вершы

Панізьнік Сяргей

Сяргей Панізьнік добра вядомы чытачам сваёй заўсёднай пільнай увагай да гістарычных каранёў беларускага народа, ягонай багатай культуры, мовы. Той, хто забывае продкаў, няшчасны чалавек, бо ні зямля, ні вада, ні лес роднай зямлі не спатоляць трывогу ягонай душы, калі давядзецца аднойчы стаць на парозе жыцця і смерці. Трэба адзначыць сакавітую метафарычную мову чарговага зборніка паэта Więcej »


Панізьнік Сяргей (Папар), Сустрэча роднасных сусветаў

Сустрэча роднасных сусветаў

Панізьнік Сяргей (Папар)

У зборніку змешчаны пераклады вершаў паэтаў народаў свету на беларускую мову і пераклады вершаў С. Панізьніка. Więcej »


Панізьнік Сяргей, Нас – многа!

Нас – многа!

Гадоў увершаваныя радкі

Панізьнік Сяргей

Аўтар кнігі вось ужо больш за 50 гадоў сваёй даследніцкай і стваральнай працай шчыра служыць Бацькаўшчыне, землякам. Гэты зборнік змяшчае вершы, прысвечаныя Радзіме, блізкім, сябрам і калегам. Творы прасякнуты любоўю да роднай зямлі, павагай да продкаў, перажываннем за лёс Айчыны. Творца гаворыць з чытачом пра тое, што хвалюе-непакоіць ў сённяшняй існасці і спадзяецца на яго суперажыванне. Więcej »


Панізнік Сяргей (Папар), Літары ў расе

Літары ў расе

зборнік вершаў для дзяцей

Панізнік Сяргей (Папар)

У кнігу ўвайшлі вершы для дзяцей малодшага і сярэднага школьнага ўросгу, напісаныя аўтарам у розныя гады. Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадо-вы стаж супрацы з юнымі чыта-чамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына» (1990-2002). Прымаў удзел у вы-данні шматтомнай «Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР », у тым ліку і зборніка « Пес-ня... Więcej »


Панізьнік Сяргей, Крона надзеі

Крона надзеі

Лірыка

Панізьнік Сяргей

Калі зусім невыносна чакаць — прыходзіць адліга. І зямля слухае прапалінамі ўзгоркаў, што хочуць сказаць ёй людзі жауруковымі галасамі. Але столькі жаданняў у нас, што тысячы жаўранкаў не вышчабечуць усіх, хоць цэлымі днямі вісяць у трапяткім небе на танюсенькіх праменьчыках сонца. Прылятаюць на помач кнігаўкі, шпакі, ластаўкі, жураўлі. Ад шчырых і хмельных песень у асалавелай зямлі аж галава закружыцца. І як дождж — асыпаюцца з галін ч... Więcej »


Пазьняк Зянон, Дэклярацыя – першы крок да незалежнасьці

Дэклярацыя – першы крок да незалежнасьці

Пазьняк Зянон

Артыкул аб змаганьні дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня (1990--9.01.1996) за прыняцьце Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі. Брашура выдадзена да 20-х угодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі. Выданьне разьлічанае на шырокага чытача. Więcej »


Пазьняк Зянон, Навумчык Сяргей, Дэпутаты незалежнасьці

Дэпутаты незалежнасьці

Пазьняк Зянон, Навумчык Сяргей

Зборнік артыкулаў аб падзеях беларускай нацыянальнай рэвалюцыі ў пачатку 90-х гадоў, аб здабыцьці незалежнасьці ў жніўні 1991 г., аб палітыцы і дзеяньнях дэпутатаў Апазыцыі БНФ ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня (1990-9.01.1996). Кніга пасьвечана ХХ-годдзю незалежнасьці Беларусі. Выданьне разьлічанае на шырокага чытача. Więcej »


Пазьняк Зянон, Нацыянальныя каштоўнасьці

Нацыянальныя каштоўнасьці

выбраныя артыкулы

Пазьняк Зянон

Зборнік артыкулаў на тэму беларускай гісторыі, культуры і дэмакратыі. Дасьледуюцца пытаньні станаўленьня нацыянальнай сьведамасьці і ідэалёгія нацыянальна-культурнай супольнасьці, праблемы выжываньня і разьвіцьця культуры ў неспрыяльных абставінах. Пытаньні беларускай культуры разглядаюцца на фоне глябальных працэсаў культуралёгіі і разьвіцьця. Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [2-3573]   Następna   Ostatnia