Ліхтаровіч Георгій

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Георгій Ліхтаровіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Слонімскі край, 10 (44) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

10 (44) 2019

Publication Place: Слонім

Publication Date: 2019-11

Editor: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей

Publisher: Copyright © 2019 by Слонімскі край

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

6 лістапада ў Слоніме па вуліцы Васі Крайняга (гістарычныя назвы — Спаская, Бернардынская, Банкавая) урачыста, у прысутнасці кіраўніцтва горада, адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ і Рэчы Паспалітай Міхалу Казіміру Агінскаму. На свае сродкі яго вырабіла прыватная фірма “Гранві” Уладзіміра Вількіцкага, ініцыятар — грамадскае аб’яднанне “СлонімКаналАгінскага ” (кіраўнік — Іван Вадэйка). Надпіс на помніку выкананы па-беларуску: “Міхал Казімір Агінскі (1728 — 1800), стараста слонімскі, кампазітар, паэт, мецэнат”. У публікацыях пра Агінскага згадваюцца дзве даты яго нараджэння — 1728 і 1730 гады. Ініцыятары ўсталявання помніка слушна выбралі першую, бо якраз яе выкарыстоўвае даследчык жыцця і дзейнасці Міхала Казіміра Анджэй Цеханавецкі.* Слонімскую эканомію Міхал Казімір Агінскі атрымаў у 1761-м пасля шлюбу з удавой падканцлера ВКЛ Антона Міхала Сапегі Аляксандрай Сапега (Чартарыскай). Аднак наш горад стаў яго сталай рэзідэнцыяй толькі ў 1770-я. Цеханавецкі падкрэслівае, што “Агінскі пераняў даўно абжыты маёнтак, які ўнёс ужо пэўны ўклад у культуру, а не зусім пустое месца”.** Што зрабіў стараста Агінскі для Слоніма? На яго загад у горадзе рамантаваліся вуліцы, масты, будаваліся дамы (захавалася былая аўстэрыя на цяперашняй Савецкай вуліцы), мануфактуры, існавала друкарня, адно з рэчышчаў Шчары стала каналам.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

Слонімскі край, 10 (44) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

10 (44) 2019

Гэты здымак фатограф Язэп Шыманчык зрабіў у 1943 годзе падчас нямецкай акупацыі. На ім бачым частку будынка былой ратушы (цяпер у ім бібліятэка). Звяртае на сябе ўвагу вялікае акно на першым паверсе каля ўваходу. З’явілася яно ў міжваенны час і відавочна псавала выгляд фасаду. Не дзіўна, што ў пасляваенныя гады яго зноў перарабілі. Гэты факт — штрышок да агульнай карціны. Будынак былой ратушы за сотні гадоў існавання мноства разоў пераб... More »


Слонімскі край, 9 (43) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

9 (43) 2019

Слонім адгуляў. Дзень беларускага пісьменства і друку зрабіў слонімцам прышчэпку беларушчыны. Будзем спадзявацца, што гэтага імпульсу хопіць надоўга. Бо наўрад ці калі яшчэ кіраўніцтва краіны паспрыяе таму, каб слонімскія і гродзенскія чыноўнікі загаварылі пабеларуску. Старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Краўцову можна дараваць яго няўдалае чытанне беларускамоўнай прамовы на адкрыцці свята. Усё ж чалавек прыехаў у Беларусь з Р... More »


Слонімскі край, 8 (42) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

8 (42) 2019

Сярод слонімцаў, якія змагаліся за незалежнасць БНР, адным з самых актыўных быў Уладзімір Ксяневіч. Ураджэнец Альбярціна быў чалавекам ідэйным. Не палітыкам — вайскоўцам. Разам з аднадумцамі ён уваходзіў у арганізацыю “Зялёны дуб”, якая ў 1921-м не пагадзілася з падзелам Бацькаўшчыны паміж Польшчай і савецкай Расіяй ды працягвала ўзброеную барацьбу супраць бальшавікоў. Яна для Ксяневіча скончылася трагічна — арышт, смяротны прысуд, зам... More »


Слонімскі край, 7 (41) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

7 (41) 2019

У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра два будынкі на вуліцы Пушкіна — пра адміністрацыйны будынак “Вежа”, які цяпер прадаецца, і пра былую пажарную каланчу.* Каланча была ўзведзена ў пачатку ХХ стагоддзя. У той час яна выглядала інакш, самае галоўнае — на ёй была вежа. Яна відаць на здымках, зробленых падчас нямецкай акупацыі ў гады Першай сусветнай вайны. Намі былі знойдзены публікацыі 1929 года пра рэалізаваны ў тым годзе праект пабудо... More »


Слонімскі край, 6 (40) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

6 (40) 2019

У фондах Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакументаў захоўваюцца здымкі, зробленыя ў нашым горадзе больш за 70 гадоў таму. На іх у асноўным бачым цэнтр Слоніма. Праз год пасля заканчэння вайны нямала будынкаў стаялі ў руінах. Не ўсе яны былі адноўлены. Цяпер толькі на здымках бачым забудову былой Андрэеўскай вуліцы каля галоўнай сінагогі. У савецкія часы разбурылі браму колішняга кляштара бернардынцаў. У 1946-м у руінах быў С... More »


Слонімскі край, 5 (39) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

5 (39) 2019

У папярэдняй частцы нарысу гаворка ішла пра футбол у Слоніме ў 1929 годзе. Удалося знайсці нечаканыя падрабязнасці аднаго са згаданых матчаў. У жніўні слонімскі ŻKS (Яўрэйскі спартыўны клуб) прымаў Makabi з Навагрудка, была зафіксаваная нічыя 1:1. Гульню нібыта датэрмінова спынілі з-за буры. Аднак у “Навагрудскім кур’еры” знайшлася карэспандэнцыя са Слоніма, прысвечаная таварыскаму паядынку, які прайшоў 10 жніўня. З яе вынікае, што госц... More »


Слонімскі край, 4 (38) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

4 (38) 2019

У канцы красавіка вядомы расійскі артыст Яфім Шыфрын у інтэрв’ю на папулярным YouTube-канале вДудь распавёў пра лёс свайго бацькі. Залман Шмуілавіч Шыфрын (1910 — 1995) нарадзіўся ў Дрыбіне на Магілёўшчыне. Ён працаваў бухгалтарам у Оршы. У 1938-м быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі. Залмана Шыфрына асудзілі на 10 гадоў зняволення як “польскага шпіёна”. Вызвалілі ў 1948-м, рэабілітавалі ў 1956 годзе. (Яфім Шыфрын — пра бацьку і Сл... More »


Слонімскі край, 3 (37) 2019

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

3 (37) 2019

Сёлета Слонім атрымаў рэдкі шанец вырашыць некалькі праблем, якія засталіся нам яшчэ з ХХ стагоддзя. І ўсё дзякуючы рэспубліканскаму святу — Дню беларускага пісьменства і друку. Справа з помнікам Льву Сапегу ўжо вырашана. Другая справа не менш важная, яна непасрэдна звязана з першай. Помнік мусіць быць усталяваны на Тэатральнай плошчы, якая на сённяшні дзень мае назву плошчы Леніна. Такое перайменаванне ў цяперашняй Беларусі справа выкл... More »


Слонімскі край, 2 (36) 2019

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

2 (36) 2019

У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра таямнічую згадку пра “палі Слонімскія” у 1040 годзе, на якіх нібыта адбылася бітва паміж войскам кіеўскага князя Яраслава і войскам літвінаў. Яна сустракаецца ў працах польскіх гісторыкаў XIX ст. і першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя. Аўтары тых публікацый у шэрагу выпадкаў спасылаліся на гісторыка XV ст. Яна Длугаша. І многія ў гэта верылі, згадка вандравала з кнігі ў кнігу, з публікацыі ў публікацыю.... More »


Слонімскі край, 1 (35) 2019

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

1 (35) 2019

У 1892 годзе ў Слоніме нарадзіўся Яўген Халімонавіч Дацкевіч, чалавек з трагічным лёсам. У архіве УФСБ па Архангельскай вобласці захаваліся матэрыялы пра яго. З іх вынікае, што ў Дацкевіча была сярэдняя спецыяльная адукацыя, напярэдадні Першай сусветнай вайны ён працаваў землямерамземляўпарадчыкам. На допыце ў 1920-м ён расказваў чэкістам, што з 1906 года (з 14 гадоў!) царскія ўлады яго пераследавалі за палітычную дзейнасць, некалькі ра... More »