be
html

Сцяблінка на лязе

Дарафейчук Ірына

Дарафейчук Ірына нарадзілася ў 1969 годзе на Брэстчыне. Жыве i працуе ў Полацку. Скончыла Віцебскі дзяржаўны педінстытут, выкладае інфарматыку ў Полацкай нацыянальнай гімназіі. З вершамі маладой паэтэсы чытачы знаёмы па шматлікіх публікацыях у мясцовым i рэспубліканскім друку. Не дужа часта вершы Ірыны Дарафейчук можна напаткаць у беларускіх літаратурных часопісах i газетах, але кожная такая публікацыя неабвержна сведчыць: у нацыянальную паэзію ідзе таленавіты чалавек. Пра сябе i сваю творчасць паэтэса ў інтэрв'ю "Чырвонай змене" сказала: "Я ўсюды i нідзе. З yciмi i ў сабе. Асабліва цяпер. Я на раздарожжы. Думаю пра тое, што трэба дзесьці спыніцца. Памятаеце пра вечную спрэчку фізікаў i лірыкаў? А калі гэта вечная спрэчка ў тваёй душы?" Пытанне ёсць, i на яго Ірына Дарафейчук спрабуе знайсці адказ — матэматычна дакладны i метафарычна прыгожы. Так ці інакш яе паэтычная кніга "Сцяблінка на лязе" абяцае яркую ўдачу аўтару i эстэтычную насалоду чытачам. (В. Гардзей)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Дзяржаўнае прадпрыемства Дом прэсы
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Часопіса Маладосць
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1997
  • Выдавец: Дзяржаўнае прадпрыемства Дом прэсы
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 178
  • Дадатковая даведка: --
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org