Нераток Юрась

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Юрась Нераток.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю

Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывуч...

Матэрыялы архіўных чытанняў, прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння А.П.Сапунова. 6-7 чэрвеня 2001г., Віцебск

У зборнік уключаны даклады і паведамленні, якія былі зроблены на архіўных чытаннях, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння А.П.Сапунова. Разлічана на гісторыкаў, архівістаў, студэнтаў ВНУ, музейных і бібліятэчных работнікаў, краязнаўцаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. More »


Архітэктура Беларусі, Том 1

Архітэктура Беларусі

Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце. ІХ-ХІV ст.

Прапануецца шматтомнае фундаментальнае даследаванне архітэктуры Беларусі на працягу другога тысячагоддзя. На падставе шматлікіх архіўных крыніц, бібліяграфічнага аналізу, натурных даследаванняў раскрыты працэсы станаўлення і развіцця айчыннага горадабудаўніцтва і архітэктуры. Першы том прысвечаны перыяду ІХ-ХІV стст.Разлічана на архітэктараў, мастацтвазнаўцаў, культуролагаў і шырокае кола чытачоў. More »


Асіноўскі Святаслаў, Поле памяці

Поле памяці

Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны

Асіноўскі Святаслаў

Гартаючы старонкі гэтай кнігі, вы пабываеце ў таямнічай Артыі, на славутым оршынскім полі, наведаеце старадаўняе беларускае мястэчка, зазірнеце на шумны кірмаш і ў вясёлы цыганскі табар, пройдзеце па старых мінскіх вуліцах і зробіце экскурсію па першых айчынных мануфактурах. Для шырокага кола чытачоў. More »


Архіў уніяцкіх мітрапалітаў, B

Архіў уніяцкіх мітрапалітаў

Дакументы па гісторыі царквы ў Беларусі XVI-XX ст. у Фондах гістарычных архіваў Украіны. Даведнік

У даведнік увайшлі дакументы па гісторыі царквы ў Беларусі, якія захоўваюцца ў дзяржаўных гістарычных архівах Украіны. Выданне прызначана навукоўцам, тэолагам, краязнаўцам і студэнтам. More »


Астравец Сяргей, Цэнзарскія нажніцы

Цэнзарскія нажніцы

Проза 1984-1999

Астравец Сяргей

Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае перабудовы і станаўлення незалежнасці Беларусі ды крах гэтых спадзяванняў у пазнейшых гадах. Побач вытанчаных лірычных апавяданняў ёсць па... More »


Анішчанка Яўген, Інкарпарацыя

Інкарпарацыя

Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай

Анішчанка Яўген

Кніга распавядае пра падзеі, што адбываліся на тэрыторыі беларускай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага – падчас падрыхтоўкі падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі ў канцы XVIII стагоддзя. Яна абапіраецца на ўнікальныя дакументы, знойдзеныя ў расійскіх і беларускіх архівах. Кніга ўпершыню ракрывае закулісныя планы імперскай Расіі, паказвае палітычныя ваганні мясцовай шляхты і яе эліты з нагоды магчымай змены п... More »


Архіў уніяцкіх мітрапалітаў, A

Архіў уніяцкіх мітрапалітаў

Дакументы па гісторыі царквы ў Беларусі XV-XIX ст. у Фондзе „Канцэлярыя мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэркваў Расіі”. Даведнік

У даведнік увайшлі звесткі пра дакументы гісторыі царквы ў Беларусі, што захоўваюцца ў Фондзе „Канцэлярыя мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэркваў Расіі” Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Санкт-Пецярбурзе. Прызначана шырокаму колу даследчыкаў. More »


Асветнікі зямлі беларускай. Х – пачатак ХХ ст.

Асветнікі зямлі беларускай. Х – пачатак ХХ ст...

Энцыклапедычны даведнік

У кнізе змешчаны матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях каля 750 прадстаўнікоў філасофскай і грамадскай думкі Беларусі ад старажытных часоў да пачатку 20 стагоддзя. Сярод іх дзяржаўныя, грамадска-палітычныя і рэлігійныя дзеячы, філосафы і педагогі, пісьменнікі і мастакі, кампазітары і музыканты, выдаўцы і бібліятэкары, прыродазнаўцы, падарожнікі і краязнаўцы, удзельнікі нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху, незалежна ад нацыянальн... More »


Архітэктура Беларусі

Архітэктура Беларусі

Энцыклапедычны даведнік


Археалогія Беларусі, том 4

Археалогія Беларусі

Помнікі ХІV – ХVІІІ стст.


First   Previous   [3637-3810]   Next   Last