![]() |
![]() |
Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2019-11-27
Рэдактар: Суднік Станіслаў
Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Copyright © 2019 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Развітанне з Кастусём Каліноўскім і яшчэ 19 паўстанцамі, арганізаванае ўладамі Літвы, атрымала найвышэйшыя адзнакі тысяч прысутных на ўрачыстасці. У 8.30 салдаты ротаў ганаровай варты Арміі Літвы і Войска Польскага вынеслі два дзясяткі невялікіх драўляных трунаў з унутранага двара Палаца валадароў Вялікага Княства Літоўскага. Дзве першыя труны накрытыя чырвоным штандарам з паўстанцкім гербам - літоўскай "Пагоняй", польскім арлом і нябесным заступнікам арханёлам Міхаілам. У іх тое, што засталося ад камандзіраў - Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага. Парэшткі ўсіх удзельнікаў народнага паўстання супраць расейскага царызму даставілі ў Кафедральны сабор-базіліку Святых Станіслава і Уладзіслава. На плошчы тым часам сабраліся сотні ахвотных стаць сведкамі гістарычнай падзеі. Найбольш, як выглядала, было беларусаў, якіх лёгка было пазнаць па бел-чырвона-белых сцягах, партрэтах Каліноўскага і самаробных плакатах з ягонымі цытатамі. З прыбыццём на вакзал кожнага новага цягніка ці аўтобуса людзей прыбывала, і ўрэшце беларусы, на вока, склалі 2/3 ад усіх прысутных. Некаторыя прызнаваліся, што ніводнага разу не былі ў Менску, але не маглі прапусьціць такую падзею ў гістарычнай сталіцы. Арганізавана дабраліся выкладчыкі і навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэя - адразу паўсотні чалавек.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова
Развітанне з Кастусём Каліноўскім і яшчэ 19 паўстанцамі, арганізаванае ўладамі Літвы, атрымала найвышэйшыя адзнакі тысяч прысутных на ўрачыстасці. У 8.30 салдаты ротаў ганаровай варты Арміі Літвы і Войска Польскага вынеслі два дзясяткі невялікіх драўляных трунаў з унутранага двара Палаца валадароў Вялікага Княства Літоўскага. Дзве першыя труны накрытыя чырвоным штандарам з паўстанцкім гербам - літоўскай "Пагоняй", польскім арлом і нябе... Болей »
"Калі вы будзеце рабіць нешта з Богам, то гэтая справа будзе прасоўвацца, а калі без Бога, то гэтая справа загіне". Словы, якія сказаў святар, адзін з адраджэнцаў Беларускай Уніяцкай Царквы Ян Матусевіч. Згадвалі добрыя абставіны, якія спрыялі адраджэнню Царквы 30 гадоў таму, пілігрымы з Беларусі ў санктуарыі абраза Маці Божай Барунскай у аднайменным мястэчку Ашмянскага раёна. Казанне ў рыма-каталіцкім храме падчас адмысловай літургіі с... Болей »
3 лістапада ў Менску ад метро "Парк Чалюскінцаў" да Курапатаў прайшло традыцыйнае шэсце на Дзяды - дзень памяці продкаў. У Курапатах - месцы масавых расстрэлаў сталінскіх часоў - адбыўся мітынг, арганізаваны Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ. Свабода вяла жывую відэатрансляцыю. На шэсце сабралася больш за дзве сотні ўдзельнікаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, крыжамі і транспарантамі. У час шэсця тры чальцы "Еўрапейскай Беларусі" за... Болей »
У бібліятэцы імя А. Міцкевіча Чырвонага касцёла 13 кастрычніка прайшла навукова-папулярная чытацкая канферэнцыя па кнізе М. І. Дзенісевіча "Фінская пастка". Яе мэтай было вяртанне гістарычнай праўды пра лёсы беларусаў - былых вязняў фінскіх канцлагераў і развіццё культуры памяці ў адносінах да лёсаў былых вязняў. Чытачам была прапанавана выстава літаратуры, якая выкрывае антычалавечую практыку фашысцкага генацыду ў гады Другой сусветнай... Болей »
Мы, прадстаўнікі беларускай грамадскасці, заклапочаны тым, што беларуская мова не мае спрыяльных умоваў для існавання і развіцця ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі Беларусі, абедзве мовы - беларуская і расейская - ёсць дзяржаўнымі, але ўлады ўвесь час цураюцца беларускай мовы. Яна амаль не ўжываецца на афіцыйным узроўні, практычна ўсе законы ў Беларусі выдаюцца выключна па-расейску. Паводле апошніх даследаванняў, 48 % беларусаў лічаць бела... Болей »
Адказ "беларуская" на пытанне пра родную мову падчас перапісу насельніцтва - гэта цяпер тое, што можа зрабіць абсалютна кожны чалавек для падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае мерапрыемства - перапіс насельніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і паглядзяць на іх з 4 па 30 кастрычніка. І цяпер пытанні перапісу - надзвычай важныя. Перапіс важны таму, што менавіта ад яг... Болей »
Як вядома, развіццё чалавецтва трымаецца на яго разнастайнасці. Перш за ўсё, маецца на ўвазе рознасць моваў, культуры, тэрытарыяльных асаблівасцяў, гісторыі. З гэтага складаецца працэс стварэння асобнай нацыі, дзяржавы, асэнсавання кожнага чалавека як яе часткі. Цікава толькі, з чаго пачынаюцца ўсе гэтыя працэсы. Мне заўсёды падавалася - асноўную ролю ў гэтым адыгрывае мова, такая, здавалася б, звычная сістэма рэчаў у паўсядзённым жыцці... Болей »
Фашысцкая Германія напала на Польшчу 1 верасня 1939 г. 6 верасня штаб камандуючага войскамі Эдварда Рыдз-Сміглага, а таксама частка польскага ўрада пакінулі Варшаву і перанеслі галоўную стаўку ў Брэст-над-Бугам (Берасце). 14 верасня Берасце было занята нямецкімі войскамі. Захопнікі трое сутак атакавалі Берасцейскую цвердзь, якую мужна абаранялі польскія салдаты начале з брыгадным генералам Канстанцінам Плісоўскім. Немцы ў некалькі разо... Болей »
Ідэя паставіць у Лідзе помнік заснавальніку горада вялікаму князю Гедыміну ўзнікла адразу пасля паспяховай пастаноўкі помніка Францішку Скарыну ў 1993 годзе. Горад паверыў, што гэта можна зрабіць. Першым адгукнуўся на ідэю лідскі скульптар Вадзім Вераб’ёў. Яго дыпломная праца “Заснавальнік горада Ліды вялікі князь Гедымін” была створана ў 2001 годзе і захоўваецца ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі. У 2004 годзе адбыўся “круглы стол” з... Болей »
У савецкія часы пра такое казалі: "Узнагарода знайшла герояў". Але знайшла яна іх раней, а вось уручыць медалі Рады БНР атрымалася толькі зараз, калі Менск наведаў Мікола Пачкаеў. І наведаў ён радзіму менавіта, каб уручыць медалі БНР кіраўніцтву Таварыства беларускай мовы - Алене Анісім і Алегу Трусаву, а таксама іншым грамадскім дзеячам. Як вядома, Рада БНР - гэта такі своеасаблівы беларускі дэмакратычны ўрад у выгнанні. Паводле стату... Болей »