Акула Кастусь

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1925 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Кастусь Акула. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Дарога праз Курапаты

Дарога праз Курапаты

Кніга аднаго рэпартажу

Месца выхаду: Прага

Дата выхаду: 2002

Рэдактар: Дубавец Сяргей

Мастацкі рэдактар: Мацур Генадзь

Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

ISBN: 0-929849-03-5

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Copyright © 2002 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

У верасьні 2001 г. улады Беларусі распачалі пракладку Менскай Кальцавой Дарогі праз Курапацкі лес. Можна было высунуць тэхнічныя абгрунтаваньні, можна было разьвесць рукі і сказаць: “Што паробіш?” Але пачатак гэтых працаў быў выклікам для беларускай грамадзкасьці. У Курапатах спачываюць тысячы ахвяраў бальшавіцкага рэжыму, Курапаты сталі сусьветнавядомым сымбалем ня толькі камуністычных злачынстваў, але праўда пра іх стала штуршком да станаўленьня новай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. І вось па памяці павінен быў прайсьціся нож бульдозэра. У тыя верасьнёўскія дні 2001 г. ніхто яшчэ ня ведаў, што гэта толькі пачатак, што паўстане ўнікальная кругласутачная вахта, што трактары будуць бурыць крыжы, што згарыць намёт, што магнітафоны журналістаў будуць замярзаць пры мінус 20 градусах, а валанцёры будуць абараняць Курапаты. Пра ўсе гэтыя падзеі распавядае кніга “Дарога праз Курапаты” – у рэпартажах, запісах успамінаў, сьведчаньнях удзельнікаў падзеяў. Выданьне падрыхтаванае Беларускай службай Радыё Свабода, якая зрабіла ці не найбольш для распаўсюду інфармацыі пра адстойваньня беларускай грамадзкасьцю свайго права на памяць. А ў самым пачатку кнігі зьмешчаны сьпіс валанцёраў – абаронцаў Курапатаў.

Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Свабоды

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле