Дзвінскі ўзгорак, 17 (104) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

17 (104) 2019

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2019-11

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2019 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Жыхары вёскі Шэвіна Віцебскага раёну скарысталіся сёлетнімі выбарамі, каб хоць неяк паўплываць на ўладу і паспрабаваць вырашыць сваю праблему. Некалькі грамадзянаў напісалі адмову ад удзелу ў галасаваньні... Цягам пяці гадоў вяскоўцы намагаюцца вярнуць сабе права хадзіць старой наўпроставай дарогай, якую прысабечыла сабе адміністрацыя санаторыя «Лётцы». Людзі не зьбіраюцца езьдзіць па дарозе на машынах: абы дайсьці да станцыі, крамы ці пошты ў Малых Лётцах. Таму просяць, каб кіраўніцтва санаторыя не зачыняла хаця б невялікую брамку. Акружная дарога ў два разы даўжэйшая, а ў вёсцы шмат пэнсіянэраў. Каб неяк скараціць шлях, вяскоўцы праклалі ўздоўж санаторнай агароджы сьцежку праз лес. Шлях ня толькі павялічыўся, але стаў небясьпечны. Да каго толькі ні зьвярталіся шэвінцы, каб вярнуць сабе права хадзіць па дарозе, якую будавалі іхнія продкі. Некаторыя жыхары вёскі адпрацавалі ў санаторыі па 40-50 гадоў, а цяпер ня маюць права хадзіць дарогай напрасткі. Як кажуць вяскоўцы, адміністрацыя зрабіла гэткі выгляд, што дарогі тут ніколі не было. Насамрэч дарога існавала з даваенных часоў. «Колькі мы тут жывём, заўжды па гэтай дарозе хадзілі. Мы жывыя сьведкі таго, што гэта дарога была. Я на свае вочы бачыла плян санаторыя «Лётцы», на якім тэрыторыя за дарогай не ўваходзіла ў склад санаторыя. У 1996 годзе склалі новы плян, «фількіну грамату», па якім тэрыторыя адышла санаторыю. Нам не патрэбны санаторый, але няхай нам пакінуць дарогу, каб людзі вольна маглі хадзіць», – кажа старэйшына вёскі Антаніна Зайцава.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле