Дзвінскі ўзгорак, 8 (95) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

8 (95) 2019

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2019-05

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2019 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пасьля двухмесячнага перапынку віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў доўгачаканы ліст ад палітвязьня Міхаіла Жамчужнага. Як і ў папярэдніх сваіх лістах, Міхаіл падрабязна расказвае пра тое, як актыўна абараняе свае правы і законныя інтарэсы ў судах, пракуратурах і органах сыстэмы МУС. Зэк праваабаронца Жамчужны піша пра тое, што з прыходам вясны зноў абвастрылася сытуацыя з перапіскай. “Зьнішчылі мае віншаваньні зь Вялікаднем шэрагу праваабаронцаў, у тым ліку віцяблянцы Тацяне Севярынец”, – з горыччу паведамляе палітвязень. “Не зьдзіўляйцеся, што пішу Вам ліст на выкарыстаным аркушы – у мяне скончылася папера. Напэўна, толькі заўтра (5 мая) куплю”, – паведамляе пра сваю “бяду” Міхаіл Ігаравіч. “А я зьдзівіўся такому бязладзьдзю, – адрэагаваў на гэтае паведамленьне Леанід Сьвецік. – Як можна дапусьціць, што Міхаілу даводзіцца пісаць лісты на ўжываных аркушах? Гэта абуральна! Знаходзячыся ў ПКТ, Жамчужны ня можа пазычыць паперы для пісаньня ў сукамэрнікаў. І ў гэтай сытуацыі кіраўніцтва калёніі магло пайсьці насустрач палітвязьню і даць яму магчымасьць пазычыць альбо набыць паперу.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле