Новы Час, 9 (523) 2017

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

9 (523) 2017

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017-03-10

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2017 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пратэсты супраць «дармаедскага дэкрэту» ў краіне, асуперак чаканням, не ўцішваюцца. У мінулыя выходныя эстафету падхапілі Брэст і (зноў) Віцебск. На 11–12 сакавіка запланаваныя акцыі яшчэ ў некаторых рэгіёнах. У Мінску акцыі прызначаныя на Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка і ў Дзень Волі 25-га. А ўлада, падаецца, не надта ведае, што рабіць. Пасля першай хвалі «недармаедскіх» маршаў у сацыяльных сетках пачалося абмеркаванне: ці могуць гэтыя акцыі нашкодзіць Беларусі і прывесці ў краіну расійскіх «ветлівых людзей»? Дзіўна, адкуль яно ўзнікла, бо пытанне скасавання дэкрэту №3 — выключна ўнутранае пытанне. І не кранае «рускі свет». Тым не менш, звыклай пужалкай паспрабаваў скарыстацца Аляксандр Лукашэнка, калі намякнуў 28 лютага пры наведванні РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак, што іх, «дармаедаў» скарыстоўваюць, каб «разгайдаць човен».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле