Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 2 / 2012

Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

навукова-тэарэтычны часопіс

2 / 2012

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-07

Рэдактар: Клюня У. Л.

Выдавец: Беларускі Дзяржаўны Універсітэт

Памеры: 120 с.

ISSN: 2308-9172

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1592.]

Па гісторыі праваслаўнай царквы і манастыроў Турава-Пінскай епархіі захаваліся разнастайныя пісьмовыя крыніцы. Яны падзяляюцца на дакументальныя і наратыўныя (апавядальныя). У адпаведнасці з прынятай у крыніцазнаўстве класіфікацыяй першыя аб’ядноўваюць заканадаўчыя, актавыя, справаводныя, статыстычныя дакументы. Другія ўключаюць летапісы і хронікі, літаратурныя і публіцыстычныя творы, мемуарную літаратуру, эпісталярныя крыніцы. Дакументальныя крыніцы.Да гэтага комплексу належаць заканадаўчыя крыніцы – нарматыўныя дакументы, якія санкцыянаваны вярхоўнай уладай і валодаюць вышэйшай юрыдычнай сілай у межах пэўнага дзяржаўнага ўтварэння. (А. Р. Дзянісава, Крыніцы па гісторыі праваслаўных манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў XI–XVII стст., фрагмент)

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)