Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 2 / 2013

Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

навукова-тэарэтычны часопіс

2 / 2013

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013-07

Рэдактар: Клюня У. Л.

Выдавец: Беларускі Дзяржаўны Універсітэт

Памеры: 96 с.

ISSN: 2308-9172

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1595.]

У канцы XVIII – пачатку XІX ст. у Расійскай імперыі асноўнай характарыстыкай сацыяльнага статусу асобы з’яўлялася яго саслоўная прыналежнасць, якая рэгулявала кола правоў і абавязкаў, эканамічныя магчымасці, узаемаадносіны як у межах свайго сацыяльнага асяродка, так і па-за яго межамі, арыентавала на пэўныя каштоўнасці і стандарты паводзін. Нягледзячы на тое што кожны ўдзельнік сацыяльных узаемадзеянняў валодаў адначасова некалькімі статуснымі пазіцыямі, саслоўная прыналежнасць асобы ў Расійскай імперыі да пачатку ХХ ст. з’яўлялася галоўным сацыяльным статусам, а ўсе астатнія − дадатковымі, якія не маглі быць важнейшымі, чым саслоўная прыналежнасць асобы. У сваю чаргу, прававы статус выражаў юрыдычна замацаванае становішча асобы ў грамадстве, у аснову якога быў закладзены фатычны сацыяльны статус, пры гэтым права замацоўвала яго і ўводзіла ў заканадаўчыя рамкі. (Церашкова К. С., Трансфармацыя прававога статусу мяшчан Расійскай імперыі (канец XVIII– пачатак XX ст.), фрагмент)

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)