Пагоня, 8 (22) 1993

Пагоня

Рэгіянальны агляд: Беласток - Горадня - Вільня

8 (22) 1993

Месца выхаду: Гародня

Дата выхаду: 1993-04-09

Рэдактар: Астраўцоў Сяргей

Выдавец: Культурна-асветніцкі фонд Бацькаўчына

Copyright © 1991-2001 by Пагоня

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пагоня — беларускамоўная незалежная газэта, якая выдавалася ад 25 сакавіка 1992 да 12 лістапада 2001 году ў Горадні. Першы нумар выйшаў 25 сакавіка 1992, на Дзень Волі: выдаў яго Сяргей Астраўцоў. З 1993 году газэта пачала выходзіць рэгулярна па пятніцах з пазнакаю: «Рэгіянальны агляд: Беласток-Горадня-Вільня». Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 1994 актыўна падтрымала Зянона Пазьняка, востра крытыкавала Лукашэнку. Першая зь беларускіх СМІ зьмясьціла (бяз белых плямаў) антыкарупцыйны даклад Сяргея Антончыка. У 1995 быў прызначаны новы галоўны рэдактар — Мікола Маркевіч, журналіст і дэпутат ВС 12-га скліканьня ад БНФ. Наклад «Пагоні» вырас да 10 000 асобнікаў. Газэта друкуе ананімны працяг «Лукі Мудзішчава» і вытрымкі з інтэрвію Лукашэнкі нямецкай газэце «Гандэльсблат». Зь лета 1997 выходзіць два разы на тыдзень. З 1998 выдаваўся дадатак «Маю Права». Зь лета 1999 газэта ізноў пачала выдавацца раз на тыдзень, наклад зьнізіўся да 7 тысяч асобнікаў. 12 лістапада 2001 газэта спыніла існаваньне згодна рашэньню судзьдзі Вышэйшага Гаспадарчага суду РБ Валерыя Жандарава. Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч і журналіст газэты Павал Мажэйка былі асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў» (газэта адлічбоўвалася з асобнікаў з прыватнага архіву Уладзіміра Хільмановіча).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Пагоня

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле