Верасень, 1

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

1

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Рэдактар: Акулін Эдуард

Выдавец: Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Copyright © 2009 by Верасень

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Рэдакцыя выказвае шчырую падзяку Алесю Усеню за падтрымку ў выданні першага нумара часопіса «Верасень»

Часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданьне. "За апошні час адышлі ў гісторыю адразу два часопісы для моладзі — "Першацвет" і "Бярозка". "Верасень" заснаваны, каб кампэнсаваць гэтыя выдавецкія прагалы і падтрымаць маладых літаратараў", — сказаў агенцтву БелаПАН Эдуард Акулін. Новы часопіс, зазначыў ён, будзе друкаваць лепшае, што зьяўляецца ў сучаснай беларускай літаратуры. "Мы будзем аддаваць перавагу маладым, хаця ў якасьці літаратурнай школы на старонках "Верасьня" з'явяцца творы мэтраў. А наогул у часопісе будуць зьмяшчацца пераклады, крытыка, публіцыстыка, рэцэнзіі на навінкі літаратуры, гутаркі з маладымі літаратарамі і майстрамі пяра, агляды музычнага і тэатральнага жыцьця. А яшчэ мы мяркуем абвяшчаць творчыя конкурсы і друкаваць часопіс у часопісе — "Верасок", дзе зьбіраемся адкрываць самыя юныя таленты. Ёсьць у часопісе рубрыка "Вясёлы вулей", дзе можна будзе прачытаць літаратурныя эпіграмы, пародыі і гумарэскі", — адзначыў Акулін. Пэрыядычнасьць выданьня — два разы на год, але ў 2010-ым запланавана зрабіць часопіс квартальнікам. У сьвяточным калядным нумары "Верасьня" чытачы змогуць пазнаёміцца з творчасьцю маладых і сталых пісьменьнікаў Віталя Рыжкова, Насты Кудасавай, Ігара Канановіча і Рыгора Барадуліна, Дар'і Ліс, Алёны Беланожкі і Барыса Пятровіча, Леаніда Дайнекі і інш. З творчым блаславеньнем маладых на старонках часопіса выступаюць народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч і ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоль Вярцінскі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Верасень

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

"Душа - адна, і голас - адзін"

"На сцэне трэба чытаць змястоўныя вершы, а не рваць газеты""

Творчасць сяброў клуба "Спадчына"

Аляшкевіч Маргарыта, Аўтаспынам па літаратуры

Барадулін Рыгор, Вершы

Беланожка Алёна, Нечароўнае апавяданне

Вярцінскі Анатоль, У добры час! З Богам!

Гілевіч Ніл, Веру ў вас, маладыя!

Дайнека Леанід, Герадоцінкі-9, або Ду ю спік па-беларуску?

Калядка Святлана, "Чароўная кветка ў спадніцы", або гендэрная раўнавага ў паэзіі маладых

Кудасава Наста, Вершы

Кухарэнка Настасся, Вершы

Ліс Дар'я, Бумеранг. Вясновы джаз. Апавяданні

Мяльгуй Анатоль, "Massages From Belarus", альбо са Швецыі з любоўю

Няголава Элка, Вершы

Някляеў Уладзімір, Зорка па імені Сыс

Няўвесь Алесь, Вершаваныя фельетоны

Панамарова Лізавета Дамініка, Вершы

Пятровіч Барыс, Жыццё па-за часам, альбо След стралы

Радары Джані, Апавяданні. Казкі

Рыжкоў Віталь, Вершы

Сальнікава Юнэля, Дэбют "Дзеяслова" 2009 года: Новыя словы пра галоўнае

Фрыдовіч Мюр, Жывая казка пад Новы год

Чайкоўская Воля, Вершы