Крыніца: http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=13051
Націснуць, каб павялічыць...
Крупчыцы. 1794 год
Падзеі і памяць роднай гісторыі
Бензярук Анатоль

Кніга прысвечана аднаму з найбольш драматычных момантаў беларускай гісторыі. На падставе шматлікіх крыніц паказаны падзеі лета і восені 1794 года, якія разгортваліся на землях Берасцейшчыны. Тут вырашаўся лёс не толькі нацыянальна-вызвольнага паўстання, узначаленнага Тадэвушам Касцюшкам, не толькі Беларусі і Польшчы, але і ўсёй Еўропы. У цэнтры апавядання – знакамітая Крупчыцкая бітва, якая адбылася 17 верасня 1794 года на землях сучаснага Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці паміж паўстанцкім корпусам генерала Караля Серакоўскага і расійскімі палкамі генерал-аншэфа Аляксандра Суворава. Апошні раздзел кнігі распавядае пра гістарычныя помнікі, што паўсталі ў вёсцы Чыжэўшчына (колішнія Крупчыцы) у напамін пра падзеі, што адбываліся тут звыш 210 гадоў назад. Напрыканцы падаюцца спісы афіцэраў – удзельнікаў згаданых падзей, колькасны склад паўстанцкіх аддзелаў, спісы архіўных дакументаў, што ўтрымліваюць звесткі пра баявыя дзеянні ў жніўні – верасні 1794 года.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле
Месца выхаду: Брэст
Дата выхаду: 2007
Рэдактар: Прыбытка Г.В.
Выдавец: ААТ Брэсцкая друкарня
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва
Copyright © 2007 by Анатоль Бензярук
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: Л. М. Несцярчук (Брэст) – кандыдат гістарычных навук; С.У. Данскіх (Гродна) – кандыдат культуралогіі, дацэнт; Кніга публікуецца па рэкамендацыі кафедры методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна (загадчык кандыдат філалагічных навук, дацэнт У.А. Сенькавец) і аддзела культуры Жабінкаўскага райвыканкама (начальнік В.В. Чапялевіч).
Дата запісу: 2009-11-23, 23:00
Дата абнаўленьня: 2009-11-23, 23:07