Source: http://kamunikat.org/czasopisy.html?pubid=13049
Click to enlarge...
Газета для вас
Івацэвічы-Бяроза-Пружаны-Драгічын
47 (725)

Паэтэса заўжды з намі: ушанаванне памяці Ніны Мацяш. 19 снежня споўніцца год, як не стала нашай зямлячкі, знакамітай паэткі і проста цудоўнага чалавека Н. Я. Мацяш, якая аказала значны ўплыў на ўзбагачэнне беларускай мовы і літаратуры. Памяць патрабуе клопату, таму і хвалююцца сябры, творчая інтэлігенцыя раёна, як увекавечыць яе памяць. Сёння мясцовымі ўладамі разглядаецца пытанне аб адкрыцці памятнай дошкі ў гонар Ніны Мацяш. Сярод прапаноў — зрабіць музей у кватэры, у якой жыла паэтка, прысвоіць яе імя бібліятэцы ў Белаазерску, а таксама назваць адну з вуліц горада Белаазерска, магчыма, новую, там, дзе ідзе будаўніцтва, або перайменаваць сённяшнюю вуліцу Школьную. Ніна Мацяш пражыла 65 гадоў. Яна нарадзілася 20 верасня 1943 г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна. Скончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1973-1977 г. працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Была членам Саюза пісьменнікаў СССР з 1971 г.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле
Publication Place: Івацэвічы
Publication Date: 2009-11-20
Publisher: УП Газета для вас
Copyright © 2009 by Газета для вас
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Creation Date: 2009-11-23, 22:14
Modification Date: 2009-11-23, 22:14