Вершы Натальцы

Швед Віктар


Пасляслоўе

У рукі Чытачоў трапляе чарговы зборнік вершаў Віктара Шведа адрасаваны дзіцячаму атрымальніку. Выхаваліся на іх ужо два пакаленні польскіх беларусаў. Творы гэтага аўтара становяць асноўны канон рыфмаваных літаратурных чытанняў у школах, у якіх навучаецца беларуская мова. Належыць таксама да жалезнага рэпертуару дэкламатарскіх конкурсаў. Да многіх вершаў Віктара Шведа (не толькі для дзяцей) напісана музыка, што прычынілася да значнай іх папулярызацыі.

Паэтычныя тэксты Віктара Шведа, што склаліся на том „Вершы Натальцы” становяць новую з’яву беларускай літаратуры, так як у яе гісторыі не было дагэтуль падобнага зборніка. У польскай літаратуры існуюць ужо добрыя правераныя ўзоры таго роду творчасці. Можна тут спаслацца хаця б на паэзію Ўладзіслава Бранеўскага прысвечаную Анцы ці Юльяна Пшыбася парулярныя вершы Уце, так прыхільна прынятыя наймалодшымі чытачамі. З упэўненасцю можна сцвердзіць, што не менш добразычліва маленькія беларускія чытачы ўспрымуць „Вершы Натальцы”, таму што у многіх з іх знойдуць яны саміх сябе, сваю штодзённую рэчаіснасць, першыя дасведчанні і адчуцці, а таксама каляровы свет дзіцячых мараў.

Непасрэдным адрасатам прадстаўленых тут вершаў з’яўляецца дачушка паэты, Наталля. Усе вершы змешчаныя ў зборніку напісаны з думкай аб ёй. Сваімі паводзінамі, рэакцыяй, выказванымі заўвагамі і ацэнгкамі акружаючых яе з’яваў, яна неаднойчы даставіла думак бацьку-паэту. якія сталіся канвой многіх цікавых твораў.

Прадстаўленыя вершы прайшлі ўжо першую чытальніцкую спробу, так як на працягу некалькіх апошніх гадоў частка іх друкавалася на старонках беларускага штотыднёвіка „Ніва”. Прынеслі яны радасць многім, у першую чаргу вясковым дзецям.

Паэт назіраючы за развіццём сваёй дачушкі пісаў вершы для яе і аб ёй. Якраз яна – трэба падкрэсліць гэта яшчэ раз – даставіла яму творчай інспірацыі. Апынуліся тут тэксты ілюструючыя размовы з дачкою і супольнае назіранне акружаючых яе з’яваў, але таксама і такія, што становяць жывое адбіццё дзіцячых гульняў і перажыванняў. Яны насычаны гумарам, вынікаючым з пераймання адрасатам мовы дарослых, даслоўнага разумення метафары і гутарковых зваротаў. Іх гераіня перажывае цікавыя прыгоды ў створаным сабою выдуманым свеце.

Сабраныя тут вершы падкрэсліваюць таксама ролю забавы і фантазіі ў фарміраванні характару дзіцяці і яго адносін да свету, удала адлюстроўваючы логіку дзіцячага свету. Змяшчаюць перанасычаныя паэтычнай фантазіяй штодзённыя здарэнні і назіранні з жыцця прыроды і дасведчанасці дзіцяці. Становяць цікавае літаратурнае пасведчанне яго росту і развіцця.

Варта падкрэсліць, што па-за дыдактычна-выхаваўчымі вартасцямі тэкстаў адлюстроўваецца ў іх беларуская традыцыя і звычаі. Паэт творча ператварае айчынны фальклор (літаратурная стылізацыя) і народныя звычаі, даходзячы пры тым да своеасаблівай дзіцячай філасофіі. Прадстаўляе добрае веданне свету і дзіцячай псіхікі.

Вершы Віктара Шведа адклікаюцца да цікавых асацыяцый і думак, большасць з іх мае жартоўны характар, частка абапіраецца на ігры слоў. Характарызуюцца каларытнай вобразнасцю і дасціпнасцю. Напісаны вобразна і лёгка, меладычна і рытмічна, з упэўненасцю трапяць у сэрцы і ўяўленне дзіцячага атрымальніка.

„Вершы Натальцы” напісаны па-беларуску ў Польшчы. Для мяне таксама і ў гэтым заключаецца іх вартасць.