Агледзіны. Вершы беларускіх паэтаў


Трэцяя частка

Уладзiмip Папковiч

Мяне расстраляла фашысцкая "рама",
Агнём кулямётным скасiла.
Пачула ўся вёска, як жудасна мама
У роспачы загаласiла.

Я ў схованку бег, у загон канапляны
З яго гаркаватым пахам.
На ўзмежку каляным
Упаў расстраляны,
Пакуль што не куляй – страхам.

Мамiны рукi жыццё мне вярнулi.
"Шчаслiвы..." – суседкi рашылi.
Цела мне кулi
Не закранулi –
Душу навылет прашылi.



Ганна Пасканная

Схавай мяне, мама!

Як мы любiлi ў хованкi гуляць!
Азарт i смех злiвалiся ў адзiнстве.
Матулi вочы, здольныя схаваць,
не раз дапамагалi мне ў дзяцiнстве.
– Схавай мяне, мама!

Я маму зноў прымушана прасiць:
– Ад здрады i памылак, ад маркоты,
ад болю i жыццёвых навальнiц,
ад жорсткасцi, ад зла i ад гаркоты
схавай мяне, мама!



Сяpгей Патаpанскi

Палюбоўнiк

Зялёнымi алеямi
i цёмнымi прысадамi
скрозь ноч лячу з лiлеямi
ўздоуж арак з каланадамi.

I пахне ўсё язмiнамi,
i жасцiць навабраннымi
лiлеямi нявiннымi
i соннымi фантанамi.

I неба цёплым подыхам
дыхне у ноч халодную,
дзе я пад лунным порцiкам
твайго балкона зорнага,

дзе вее снамi-клёнамi
ўздоуж арак з каланадамi,
алеямi зялёнымi
i цёмнымi прысадамi.




Людмiла Паўлiкава

Пpытча пpа кветку

Я кактус калючы вясной пасадзiла
ў зялёны гаршчэчак.
Я пальцы калола,
яго даглядала,
яго ашчаджала,
каб кветкай,
як казкай,
дзiвоснаю казкай,
ён выбухнуў ноччу,
адзiнаю ноччу,
якой зацвiтае калючы мой кактус.
Адзiнаю ноччу,
бо ранiцай кветка
пажухне, завяне,
нiбыта баiцца
душой сваёй кактус
адкрыцца чужому,
цiкаунаму воку.
Я ночы не спала,
пiльнуючы кветку, –
навошта тады
укладзе сваю сiлу
мой кактус маленькi
ў магутную кветку?
Навошта душа яго –
ночы халоднай?
I што прыгажосць яго –
цёмнае ночы?
Ды ноччу адною
была я ў дарозе.
Спяшала дадому
зiрнуць на свой кактус.
I кветкай апалай,
што долу ляжала,
панiклаю,
мёртваю,
бледнаю кветкай
сустрэў мяне ўраннi
засмучаны кактус...

...Як часта любiмыя,
дзiўныя нашы,
адзiныя нашы
без нас адцвiтаюць...



Юрась Пацюпа

Пясок

Пяе пясок, гучыць, як струны,
што ёсць i будзе на зямлi,
што пад капытамi у гунаў
пяе пясок, гучыць, як струны.

Планеты ў небыццё сышлi,
але, няпомлiвы i юны,
пяе пясок, гучыць, як струны,
што ёсць i будзе на зямлi.



Алесь Пашкевiч

На рыцарскiм турнiры

Ён паранены йшоў да каханкi сваёй,
каб да ног яе меч свой пакласцi.
Не дайшоў, не паклаў i, залiты крывёй,
знерухомеў, напоўнены шчасцем.

Ён звалiўся забiты на збiты дзiрван
пад уздых ашалелае знацi,
i няскорная святасць атрыманых ран
змыла з цела чужыя закляццi.

Побач з воем ляжаў густа ссечаны шчыт,
што пад цяжарам сталi не трэснуў,
толькi граззю пакрыўся з-пад гулкiх капыт
срэбны надпiс на iм: "Уваскрэсну!"



Алесь Пiсьмянкоў

Зялёныя травы пажухлымi сталi,
I цёмнаю светлая стала вада,
I дзiкiя гусi расстайна крычалi,
Нiбыта iх гнала якая бяда.
Iх крык усю ноч над зямлёю насiла,
I сын мой маленькi не змружыў павек,
Ён раптам цiхенька спытаўся пра крылы:
– Тата, дзе крылы падзеў чалавек?
Я доўга маўчаў вiнавата,
Пакуль не прыдумаў банальны адказ...
А гусi расстайна крычалi над хатай,
Кружылi i клiкалi нас.



Мiкола Пpакаповiч

Спpоба пеpшай малiтвы

Мой выток i мой апошнi вырай,
прыпяцкiя неруш-берагi,
дайце сiлы быць да донца шчырым
у краiне восеньскай тугi;
дайце крылы, каб свiтанкам стылым
надзiвiцца барвамi зямлi.
Вераю жыццё не абдзялiла –
вернасцю сяброўскай надзялi;
самым чыстым i галоўным словам
адгукнiся ў стомленай душы,
у бядзе нязнанай, страшнай, новай
мне перамагчы дапамажы, –
каб глядзець сумленнымi вачыма
ў дзень наступны.
У iмя Айца...
Дай, Айчына, мне адну магчымасць –
быць з табою побач.
Да канца.



Паўлюк Прануза

Паддаецца не ўсё рэстаўрацыi...

– Аднавiце ранейшую памяць, –
Рэстаўратара я папрасiў.
Ён з усмешкай развёў рукамi:
– Я не маю нi часу, нi сiл.

Каб яе рэстаўрыраваць, трэба
Мне адчуць сорак першы год
I пабачыць у "юнкерсах" неба,
Спаць у тванi палескiх балот.

Цераз Вiслу ў агнi перабрацца,
У варожы Берлiн увайсцi...
Паддаецца не ўсё рэстаўрацыi.
Непаўторнага шмат у жыццi.



Вiталь Пятpоўскi

Не з табой

Я жыву ўжо даўно не з табой, не з табой,
толькi я не магу, анiяк не магу
развiтацца з табой, развiтацца з журбой.
Я цябе берагу,
берагу,
берагу...
...Я iду па лiстоце апалай, рабой.
Белы месяц плыве над блакiтнай вадой.
Толькi я не з табой.
Не з табой.
Не з табой.
Наступае на лес цемра чорнай хадой.
Напiнаецца вецер струною тугой.
Толькi я не з табой.
Не з табой.
Не з табой.
Клён старэнькi з бярозай стаiць маладой.
Рэчка звонка пяе, ганарыцца сабой.
Толькi я не з табой.
Не з табой.
Не з табой...
Толькi я не магу, анiяк не магу
развiтацца з табой, развiтацца з журбой.
Я цябе берагу,
берагу,
берагу,
хоць даўно не з табой,
не з табой,
не з табой...



Алесь Pазанаў

Маланка

Тады, калi я ўвайшоў у бажнiцу i,
зачынiўшы дзверы, стаў гутарыць з небам,
з неба раптоўна упала маланка i раскалола
бажнiцу надвое.

Людзi, якiя прыйшлi на свiтаннi, адбу-
давалi з адной яе палавiны бажнiцу свiтання,
а людзi, якiя прыйшлi на змярканнi, адбу-
давалi з другой палавiны бажнiцу змяркання.

– Хадзi да нас, – заклiкаюць мяне адны, –
гэта ж твая бажнiца: ты зноўку тут зможаш
казаць свае словы да неба...
– Хадзi да нас, пераймаюць мяне другiя, –
гэта твая бажнiца: ты зноўку тут зможаш
слухаць, што кажа неба...

А я ўсё стаю на тым самым месцы,
здранцвелы,
уражаны,
праяснёны,
не маючы мовы, каб гаварыць, –
з маланкаю ў сэрцы.



Iван Pубiн

Светлы месяц у акне.
Ноч прыцiхла над зямлёю.
Толькi мама не засне
З думай доўгаю сваёю.

Дума тая, як сувой,
Як бясконцая дарога.
Адзiнока ёй адной.
За дзяцей сваiх трывога.

Мае кожнае гняздо
I дзяцей сваiх таксама.
Апусцеў шумлiвы дом,
Не пачуеш слова: "Мама".

Цi прыедзе хто? Калi?
Стыне клямка неспакоем.
Зноўку памяццю балiць
Сэрца мамiна сiвое.

Днi i ночы навылёт
Воч сваiх ты не змыкала.
Час супынiць калаўрот,
Кросны радасць не даткалi.

Хтось хусцiнкаю ўзмахне.
I не будзе мне спакою.
Светлы месяц у акне.
Воблiк мамы над зямлёю.



Людмiла Pублеўская

З'яўленне паэзii

Памiж мною i сонцам – туман ды туман,
Памiж мною i ветрам – ваконнае шкло.
Я ў кватэры – як частка кватэры – сама,
Гарадскi чалавек, папяровае тло.

Я не ў госцi – а да тэлефона iду,
Мой чарот не шумiць – упрыгожвае стол.
Я па кнiгах вучыла жыццёвы статут
I дзядоўскую мову, чужую для школ.

Вось вiсяць абразы – не жагнаюся я,
Кленчыць – сорамна, быццам баюся зямлi.
Я кажу, як i ўсе: "Не шкада, хай вiсяць".
Як i ўсе, спадзяюся: "Уратуюць калiсь".
Памiж мной i суседзямi – брудны бетон,
Памiж мной i жыццём – тры паверхi тугi...

...Са званiцы нябеснай абрынуўся звон,
Дах прабiў – i да ног падкацiўся маiх.



Мiхась Рудкoўскi

I гэтай вясною
Я выйду за горад
Жорава сустракаць:
Паўстагоддзя назад
Як паслаў яго
Па каханне.



Аляксей Русецкi

Жывi, Беларусь, – жывi!

З пiсьмёнаў, паданняў сiвых
не выкраслiць праўды нiкому...
Жывi, Беларусь, – жывi
насуперак лёсу лiхому!

Тапталi тваё iмя,
глушылi песнi й словы,
i раны дагэтуль шчымяць
з чужацкае ласкi свiнцовай.

Ды гэткай не мела бяды,
што вiсне ў паветры заўсёды.
Ты чуеш, як хмару жуды,
Чарнобыля пошасны подых.

Мы, кроўныя дзецi твае,
дзён смутных зазналi нямала;
няхай новы час надае
нам большую сiлу, трываласць.

Адолець бы гэту бяду –
згадаюцца ў сумных паданнях
i тыя, што хлеб твой ядуць,
а слова, красу тваю ганяць.

Жывi, Беларусь, – жывi
на радасць i нам i ўнукам!
Ты ў нашай душы, крывi,
мы волi твае зарука.



Алена Pуцкая

Бабiна лета

Згасла бабiна лета,
Як касцёр на узлеску,
Дагарэла асiнка мядзяным агнём,
I, нiбы на кiрмаш,
Хмар вазы з-за паўсвету
Коцяць, пыляць iмжою,
Драбнасейным дажджом.

Кветка "бабiна лета"
Дацвiтае ля веснiц,
Ападае пялёсткаў халодная сiнь.
I здаецца – сцякае
Паволi ў паветры
Не з пялёсткаў струмень,
А з няўцешных слязiн.

Плача бабiна лета
Па балюча кароткiх,
Па адчайна усмешлiвых
Сонечных днях,
Што як позняе шчасце,
Надзеяй сагрэта,
Толькi сiл не стае
Утрымаць у руках.



Алег Салтук

Пустая хата

Накоцiць воблакаў прыбой,
Заскачуць чорцiкi маланак,
Ударыць гром – i дождж сцяной
Абрынецца на змоўклы ганак.

Залье падмурак, вокны, столь.
Заплача збiтая падлога...
Хто зразумее даўнi боль
Хацiны,
У якой – нiкога!



Таццяна Сапач

Кароткае лета нарэшце завершыцца слотай.
О, мора маркоты! Тут кожнаму мейсца сваё.
У гнёздах i норах, у цесных вязнiцах кватэр
нiкому нiчога ня трэба, апроч адзiноты.

I – болей за дзiва! – бязлюдная выспа кавярнi,
дзе грае на скрыпцы музыка з пакiнутым тварам, –
якому нiчога ня трэба, апроч адзiноты...
I скрыпка склiкае на выспу iмклiвы натоўп.



Васiль Сахаpчук

Чысцiня

Усё на свеце выпадкова,
апроч бяроз,
што вабяць сцiпласцю вясковай,
кранаючы да слёз.

Усё на свеце выпадкова,
апроч трывог,
заўчасна зломанай падковай
не ўпасцi на парог.

Усё на свеце выпадкова,
апроч сяброў,
што ўмеюць разумець з паўслова
i суцяшаць без слоў.

Усё на свеце выпадкова,
апроч сяла,
адкуль мяне у свет суровы
матуля правяла.

Усё на свеце выпадкова,
апроч зямлi,
дзе гукi найзванчэйшай мовы
праз сэрца прараслi.

Усё на свеце выпадкова,
апроч дарогi той,
што стала сэнсам, i асновай,
i сутнасцю маёй.



Юpась Свipка

Яшчэ pаз пpа мацi

Яна заўсёды на сябе ўсё брала,
Каб толькi дзецям болей адпачыць.
Палола, жала, ткала, абшывала
I пазычала дня яна ў начы.

За ёй iшлi мы i вясной, i ўлетку,
Дапамагалi, як маглi не раз.
Яна ж казала: "Адпачнiце, дзеткi,
Я спраўлюся з работаю без вас.

Няхай зязюлька вам гадоў налiча,
Не гнуцца вам патрэбна, а расцi.
Калi мне будзе цяжка, я паклiчу..."
Ды клiч той не пачулi пры жыццi.

Было вясною неба без аблокаў,
Блакiтнае – як хочацца зiрнуць!
Яна плыла у вырай свой далёкi,
Адкуль нiякiм крыкам не вярнуць.

Прыеду, пастаю каля пагорка.
Цвiце даўно не першая вясна.
На сэрцы i балюча мне, i горка.
Яна i там спрауляецца адна.

Перад вачыма роднае аблiчча,
Яно адводзiць хмары i бяду.
Яна паклiча, ведаю, паклiча,
I я пайду, як верны сын пайду...



Людка Сiльнова

Як доўга не было дажджу!
Як доўга не было кахання!
У неба з-пад рукi гляджу,
Стамiўся позiрк ад чакання.

Мо сiнявокай хмары цень
Да траў панiклых дакранецца?..
I згiне мой спякотны дзень:
Пачуццяў шумны дождж пральецца!



Людмiла Сiманёнак

Болей не будзе тут лес красаваць,
Як красаваў у мiнулыя вёсны:
Злосна, драпежна маторы бурчаць,
Валяцца сосны,
Валяцца сосны.

Слаўся сунiчнiк на дол дываном,
Цiха звiнелi птушыныя спевы.
Быў гэты лес таямнiчым кутком –
Падаюць дрэвы,
Падаюць дрэвы.

Быў тут улетку зялёны шацёр,
Быў тут палац зiхатлiвы марозам.
А па кары у сасонак-сясцёр
Коцяцца слёзы,
Коцяцца слёзы.



Мiхась Скобла

Пpыцягненне агнёў

На куццю у набожным куце,
покуль смачна не бpазнулi вечкi,
запалiлi дзяды ў немаце
тpы агнi, тpы вiдушчыя свечкi.

Нiбы лёгкi тpохкpылы матыль,
што наважыўся злётаць у выpай,
лашчыў лавы някшчоны гаpбыль,
аж тpымцеў у тpывозе тpыкipый.

Стол да свечак пpацягваў далонь,
бы на стаpасць выпpошваў пламеняў,
да агню пpытуляўся агонь,
i запал iх жаpлiвы не менеў.

Як гаpэлi, вышэлi яны
над законамi ўсiх гpавiтацый!
Iм былi далячынi вiдны,
да iх зоpкi ляцелi вiтацца.

Млечны Шлях не pыпеў на вазах,
пpыцiскалася пуга да тpонца.
На суpовых святых абpазах
саpамлiва ўсмiхалася тpойца.

I сачыў, шанаваны шматкpоць,
уздыхнуўшы па-людску пpапашча,
тpыццацiтpохгадовы Гасподзь,
сам сабе памалiўшыся нашча,

пpаз у дым пеpатвоpаны кнот,
паўзвеpх воску, што як цела, вяне,
свечак тpох палымяны палёт,
апантаных агнёў цалаванне.



Вiктаp Слiнко

Iду ў царкву.
Здалёк яе вiдаць.

Калядны дзень. У сонечным святле
крыж залаты заззяў – i чырванее.
Душа без парыванняў спакайнее.
Але душа стамiлася ў царкве.

Святы айцец нагадвае Пiлата.
Натоўп гудзе. Iуда – кожны з нас.
Пра Бога ўспамiнаем мы на свята,
забыць каб потым на астатнi час.

Тут залаты амвон, свяшчэнны кут...
Не ведаю, дзе iсцiна. Але яна –
не тут.



Сяpжук Сокалаў-Воюш

Родная мова

Катавалi Цябе,
То на пляцах палiлi,
То пiсалi законы,
То рэзалi крылле,
То цкавалi, як волата-звера на ловах, –
Мова сэрца майго, Беларуская Мова.
Рассяляўся чужак
Памiж нашага люду,
Ён Цябе абражаў,
Ён мяшаў Цябе з брудам,
Дамавiну i крыж бачыў ранкам барвовым
Ён у iмi Тваiм, Беларуская Мова!..
Калi знойдзеш шыпы –
Знойдзеш кветкi шыпшыны,
I жылi на зямлi
Янукi i Гражыны.
Нiбы хваляй камень, шлiфавалiся словы
Мовы мацi маёй, Беларускае Мовы.
Хай зламыснiк дрыжыць,
Хай калоцяцца хлусы –
Не зламаць, не скарыць
Iм народ беларускi.
Покуль верас жыве – жывы пах
верасовы –
Мова люду майго, Беларуская Мова!



Лера Сом

Зданi

Па дарозе з Вiльнi на Полацак
Уцякаем ад навальнiцы...
Нам маланкi б'юць наўздагонку,
Нам грамы раздзiраюць вушы...
Па дарозе з Вiльнi на Полацак,
Са сталiцы i да сталiцы,
Мкнуцца нашыя абалонкi –
Ненадзейны прытулак душаў.

Па дарозе з Вiльнi на Полацак
Шаты дрэваў, крыжы i дахi:
Часткi вечнага краявiду,
Пепаўторныя i ў падобным...
Па дарозе з Вiльнi на Полацак
Адыходзяць начныя жахi,
Тыя, што працiнаюць дзiдай
Розум хiжы i самаробны.

Па дарозе з Вiльнi на Полацак
Назаўсёды iмчацца дадзена...
Можа, нехта за нас памолiцца,
Да дзiвацкiх учынкаў схiльны...
I дарога з Вiльнi на Полацак –
Вось адзiнае, што не скрадзена...
Нам не трапiць нiколi ў Полацак,
Нам нiколi не ўбачыць Вiльню.



Анатоль Станкевiч

Жаўpукi Багpыма

Застаўся адзiн толькi верш
Аб цяжкай, гаротнай долi.
Але i цяпер ён жыве,
Як дуб векавечны у полi.

Паданнямi пройдуць вякi,
Ды памяць не згiне нiколi.
Праз тысячу год жаўрукi
Спяваць будуць на жырандолi.



Мiхась Стpальцоў

Ручча саснiў я джарало.
Высока сонейка стаяла,
I слонкi быстрае крыло
У зыркiх промнях трапятала.

I шэпт арэшын i травы
У сне мне чуўся iмем-словам.
Гладышкi голас гарлавы
У ручая быў тымчасова.

I гэты гук выразна мне
Душу сцiнаў салодкiм болем.
Я думаў – многа год мiне
I гук не скончыцца нiколi.

I пахла сонцам i вадой.
Бясконца так, навечна будзе!
Паветра парны сырадой
Струменем цёплым лiўся ў грудзi.

I гэты блаславiў я дзень,
I над крынiцай я нагнуўся,
Калi ў асмужанай вадзе
Твой светлы вобраз калыхнуўся.

Струмень я пiў, я слодыч пiў,
Нiбы чыё наканаване,
Я так тады цябе любiў,
Бы прадчуваючы растанне!

Нiбы скараўся я журбе,
Нiбы скараўся ўжо расплаце...
Хоць i не ведаў, што цябе
Ужо даўно наяве страцiў.



Анатоль Сыс

Пан Лес

Лес – гэта храм.
У iм акрыяе Хам.
Лес – гэта святарнае мейсца,
для душаў аблудных меса.

Меў золата, срэбра Крэз,
але, калi б ён убачыў
хоць раз
наш
бурштынавы Лес
вышэй ад варагавых мачтаў, –
паблякнула б срэбра яго
i золата б паржавела,
пад ногi б каменнем лягло
i сэнсу б суздром не мела,

бо Лес – гэта больш, чым лес.
Вам ранiлi гострым сэрца,
крывавiць, балiць парэз,
i хочацца толькi смерцi,

стрывайце, знайдзiце моц
дайсцi, дапаўзцi да Лесу,
ён з Боскай крывi прарос
пакутнiкам правiць месу,

ён спынiць жывiцай кроў –
такога не змогуць людзi,
i, быццам прадвеснi гром,
у вас немаўля абудзiць.

Жыццё i, тым болей, смерць
загубяць свой сэнс цялесны –
Пан Лес не дазволiць мець
пачуццяў, што шкодзяць Лесу,

бо нельга паганiць храм,
бо нельга святое нiшчыць,
куды ж тагды прыйдзе Хам
ад хамства душу ачысцiць?



Сяpгей Сыс

Жыццё

У горадзе шэрым,
квадратна-кубiчным,
усцяж паралельным
i скрозь сiметрычным,

дзе сцiплае сонца
з-за гмахаў звiсае
i промнi, як дзiды,
туман прабiваюць,

дзе комiны неба
паранiлi дымам,
дзе пахне мазутам,
iржой i бензiнам,

скрозь панцыр асфальту,
праз тоўшчу бетону,
прабiўся да сонца
парастак клёна.



Масей Сяднёў

Слаўся, Прачыстая Багародзiца!

Слаўся, Прачыстая Багародзiца!
Гарматы страляюць – плуг арэ.
Нехта заўсёды народзiцца.
Нехта заўсёды памрэ.

Слаўся, прачыстая Багародзiца!
Чалавеча, ня падай душой!
Так на сьвеце ўжо водзiцца:
прыйшоў – i адыйшоў.

Слаўся, Прачыстая Багародзiца!
Зьнiкае сьвятло – наступае сьцень.
Дзень i ноч мiж сабою сходзяцца,
але ўсё ж надыходзiць дзень.

Слаўся, Прачыстая Багародзiца!
О, якi наш зайздросны лёс!
Сьмерць ня сьмерць – жыцьцё
адродзiцца:
сьмерцяю сьмерць перамог Хрыстос!



Мiкола Сянкевiч

Спёка

Нiбы ў печы парыць дзень якi.
Адвярнуўся дождж, за лес падаўся.
Апусцiлi вушы буракi
I гарбуз да плота не дабраўся.

Першы вылет маладых буслоў.
Ботаў белых зняцi не ўдаецца.
Суха ўсюды, камянее дол.
Сiлiцца раса i не збярэцца.

"Cвет згарыць, – гамонка мужыкоў. –
Дзе там той Iлля па небе блудзiць?..".
Нiбы скарб, шукаю чарвякоў
I на цеста пачынаю вудзiць.



Сцяпан Сяpгей

Успамiн
Надзi М.

Ноч на жытняе поле апусцiцца цiха
I акропiць расою калоссе i дол.
Абрывае нячутна зямля-парадзiха,
Нiбы ягадкi, зоркi у чорны прыпол.

Ледзь лiпяць у садах залатыя ранеты,
Нават боязна ўголас тут слова сказаць.
I над светам вiсiць пераспелае лета,
Нiбы яблык, якi нам з табой не сарваць.



Максiм Танк

Мой каўчэг

Мой каўчэг –
Толькi больш загружаны,
Як Ноеў.
Бо i пасланцамi
Розных плямён i народаў
З iх засляпеннямi i разладамi –
Перадаюць з рук у рукi,
З пашчы ў пашчу
Штормы,
Тайфуны,
Цунамi.

Амаль кожны дзень
Я выпускаю па пары
Галубоў-разведчыкаў
У пошукi
Мiрнага прыстанiшча.
Але пакуль што
Ўсе яны прыносяць –
Не зялёныя галiнкi
Пальмы цi алiвы, –
А атручаныя
Промнi блiскавiц
Хiрасiмы,
Нагасакi,
Чарнобыля,
Пачарнелыя каласы збажыны
I гарачыя ад крывi
Гiльзы патронаў.



Валянцiн Таpас

Маналог Дон Кiхота

У кiшэнi ў мяне нi кап'я.
Нi каня, нi шчыта, нi кап'я.

Безграшоўе – мой вечны праклён.
Конь чатыры стагоддзi адгойсаў
i сканаў, бо не вытрымаў ён
канкурэнцыi сённяшнiх дзён –
"мерседэсаў", "фiятаў", "ройлс-ройсаў".
У музеi мой шчыт,
i кап'ё
сёння толькi музейная зброя,
i адзенне нашу я не тое,
i не тое аблiчча маё.
Апрануў я сучасны касцюм,
стаць падобным на ўсiх пастараўся.
Ды застаўся адвечны мой сум
i ранейшы характар застаўся.
I таго, хто ў бядзе, як раней,
я заву свiм другам i братам.
А таму i сягоння мяне
па-ранейшаму лiчаць вар'ятам.
Па-ранейшаму кпiны адны,
па-ранейшаму рогат натоўпу:
– Ненармальны!
Блажэнны!
Дурны!
Ён з млынамi змагаецца зноўку!
Толькi мой не супынiш шмпэт.
Буду голымi бiцца рукамi,
бо нягоднiк, iлгун, прайдзiсвет
зноў прыкiнулiся ветракамi.
Хай любое аблiчча яны
набываюць – мяне не абдурыш!
Хай крычаць, што iлбом не разбурыш,
не парушыш каменнай сцяны –
без каня, без шчыта, без кап'я
я на крыўду iду ў наступленне,
i адзiная зброя – сумленне!
Бо мяняецца толькi адзенне –
не мяняецца сутнасць мая!
Ненармальны? Блажэнны? Дзiвак?
Я адказваю весела: – Так!
Клiчу ўсiх дзiвакоў на падмогу.

Мы не можам здабыць перамогу!..
Ды i нас
не адолець
нiяк!



Раман Таpмола-Мірскі

Стаpажытныя фiлосафы

Выколвалi вочы
Самi сабе,
Каб бачыць далей,
Каб бачыць глыбей,
Бо наша вiдушчасць –
Не на iлбе.

Сягоння ў нас вочы
Аж лезуць на лоб:
Хаця б не падумалi,
Што асталоп,
Хаця б за сляпога
не прынялi...

Самоцiцца
Круглае вока Зямлi.



Таiса Тpафiмава

Дзень мядовы

Дзень мядовы, сонечны, iскpысты
Лье салодкi водаp на зямлю.
У вачах блакiтна-пpамянiстых
Тоiцца святое: я люблю!
Мiла мне вачэй тваiх пpызнанне,
Адганяю думкi у жуpбе,
Што чакае сёння нас pасстанне,
I мне стане стpашна без цябе.
Будзе гоpка, пуста, адзiнока,
Не хапаць паветpа i цяпла...
Сокал ты мой ясны, сiнявокi,
Без цябе я – птушка без кpыла.



Мiкола Тpафiмчук

Гетэpы

Яны былi i ёсць,
гетэpы.
Як нiмфы, вольныя жывуць.
Яны давеpацца не ў меpу,
не ў меpу ўскpужаць галаву!
У iх свая на гэта меpа.
Iх кpоў –
антычнае вiно.
Iх веpнасць –
хiжая хiмеpа,
каханне –
маpыва адно...
Даpэмна iх не дакаpайце
i не вiнiце надта iх.
Iм шчасце ў вас патpэбна ўкpасцi
ўсяго на мiг, хаця б на мiг...
Цi дзень быў стомлена-п'янлiвы,
цi ноч гудзела i гула –
iм толькi б ноч
пажыць шчаслiва!..
А там – была цi не была...
У што яны, гетэpы, веpаць,
калi iм вольнасць – лепшы лёс?
спяшаюць жыць,
жывуць гетэpы, –
удовiных не знаюць слёз.



Дзмiтpый Тукай

Спазненне

Скуголiць ключ у чэpаве замка,
Пяюць завесы, быццам пеўнi зpанку,
А як даўно не песцiла pука
Pудую ад ўpжы дзвяpную клямку.

Бадылле ад нячэпанай тpавы
Збуяла памiж веснiкаў i ганкам,
Бо шэпт касы бадзёpа-дзелавы
Даўно не чуўся летняму свiтанку.

I не заззяе ў пpыцемках лiхтаp,
Не сцёбне словам, быццам бы папpугай,
Сустpэўшы на падвоpку гаспадаp:
"Дзе ж доўга так бадзяўся валацуга?.."

Сцiскаем час спpужынамi з бакоў
У мiтуснi i маpных завiханнях,
Ды бачым мiмаволi сваякоў
Цi на вяселлях, цi на пахаваннях.

Сустpэнемся – "Дзень добpы i бывай!",
Бо нават на pазмовы часу мала...
А потым – гоpыч стpаты i адчай,
Калi твайго паплечнiка не стала.

У тлуме дзён усё няма калi
Згадаць пpа сэнс жыцця цi пpыпынiцца,
Пpыйсцi туды, дзе цягнуцца з зямлi
Ад пpодкаў каpанi, i не спазнiцца.

А я спазнiўся, даючы ныpка
У дзён сваiх вipлiвую тpасянку...

Скуголiць ключ у чэpаве замка,
Пяюць завесы, быццам пеўнi з pанку.



Анэля Тулупава

Шукаю сцежку...

Я назбiраю журавiн, –
Не прыманiць мне птушак сцiшаных.

Ляцяць у вырай журавы,
Нiбыта сцежка ў небе вышыта.

Шукаю сцежку праз гады,
Яна, як нiтка, закруцiлася.

Калi б не бераг ля вады, –
Рака б да рук маiх тулiлася.

I тужаць вербы з той пары,
Жаўцее лiсце – iм не верыцца.

Гадоў закружацца вiры,
Каго гукаю, той не вернецца.

I след яго даўно зрасеў,
А я маўчу, слязы не выраню.

I толькi рэха прынясе
Мне з-пад аблокаў песню выраяў.



Кастусь Турко

Вялiкдзень

Канец сакавiка,
Вятрыска слiбiзуе
У голлi голым
Веснавы матыў.
Заўзята яйкi
Хлапчукi зубуюць.
Снягi пажухлi.
Павалiлiся платы.
Святочнаю узнёсласцю
Асветлены прасторы.
Сiнее неба.
Вольная рака,
Лугi залiўшы,
Расплылася морам,
Вось-вось зазвонiць
Песня жаўрука.



Любоў Фiлiмонава

Восень-90

Лесу арган ахрып.
Скiнулi дрэвы лiстоўкi лiстоты,
у iх абвясцiлi, што радыкальна
з летам парвалi гэтай часiнай.
Больш плюралiзму ў прыродзе не будзе,
будзе час да зiмы паскарацца,
будзе расцi эмiграцыя птушак,
трапiць i сонца ў разрад дэфiцытаў,
i пераймянуецца ружа вятроў
у экалагiчнае таварыства.

Кулямi градзiн прабiтае лiсце
ўжо галосна шуршыць пад нагамi
зграi начной ваукоў-рэкецiраў.
Што iм талоны на зайцаў! Для iх
кроў – канвертуемая валюта!
Дрэвы скончылi гаману,
бо аддзялiлicя елкi ад соснаў.
Вецер пратэставаў галосна,
толькi – што сэнсу!
У лес Iван ды Мар'я прыйшлi.
У iх адных – кансэнсус.



Уладзiмip Цанунiн

Рогi

У хмызняку памiж бяроз,
дзе хмыз чапляецца за ногi,
дзе мох, як лёд, скаваў мароз,
алень уранку скiнуў рогi.

Ён рыў сыпучы жорсткi снег,
часаў iлбом кару ялiны,
а потым доўга-доўга бег,
паклаўшы вецце-рог на спiну.

Гарэла чырвань у вачах
ягоных, быццам бы вуголле.
То быў не сполах i не жах,
быў гэта знак жывога болю.

Удар – i трэснула кара
i страсянула рэхам крону.
Вiдаць прыйшла яму пара
скiдаць пушчанскую карону.

I там, дзе толькi ён прабег
па мёрзлых купiнах балотных,
крывёй расцвiў калючы снег,
такi маўклiвы i халодны.

А памiж двух шурпатых дрэў
у гэтым змрочным, дзiкiм лесе
чароўным золатам гарэў
вянок рагоў на белым снезе.



Кастусь Цвipка

Я сею жыта

Час паваенны! Не багата
Тады, ў бясхлеб'е, меў я святаў.
Адно па сёння не забыта:
Я сею жыта.
Малому – гэтакi давер мне! –
Уздзела мацi лубку з зернем,
I вось у полi, пад блакiтам
Я сею жыта.
Тут лiха колькi год гуляла,
Па мхах-карчэўях нас ганяла.
Вясне зямля цяпер адкрыта:
Я сею жыта.
Не елi хай як след даўно мы,
Хай нi скарынкi хлеба дома,
Мы будзем жыць, як i жылi тут:
Я сею жыта.
У халадок зярнят нырае
Рука штораз, i, залатая,
Вясёлка пырскае з рукi той:
Я сею жыта.
Iду сабе ды йду з сяўнёю,
I пахне хораша зямлёю,
I сонцам цэлы свет залiты:
Я сею жыта.



Змiцеp Цехановiч

Мiж былым i наступным

Значнеюць абрысы вежаў
у цiхiм чаканнi ранка.
Гуляе вятрыска свежы
ў стральнiцах старога замка.

Муры застудзiлi грудзi
ў глухiх лабiрынтах часу.
Iм зрэдку ўспамiн абудзiць
мiнуўшчыны дух прыўкрасны.

Бурштыны на нiтках мрояў
загояць каменню раны,
i... заварушацца воi
раптоўна ля вежы-брамы.

Заскача святло паходняў
па рэбрах каваных кратаў
дый узляцiць па сходнях
на выдыху, зухавата.

Сурмой затуруе рэха
тым полыскам непакоры,
шчаслiвым дзiцячым смехам
асыплюцца з неба зоры.

I першы нясмелы промень
кранецца старых цаглiнаў,
абрушваючы ў прадонне
карункавасць успамiнаў.

...Значнеюць абрысы вежаў
прасветленым тварам ранка.
Гуляе вятрыска свежы
ў стральнiцах старога замка.



Кастусь Цыбульскi

Слуцкая лазня

У слуцкай лазнi пахне спелым дубам
I смажаным бярозавым лiстом...
Калi, браток тут венiкi усчубяць,
З палка, глядзi не упадзi пластом.
Тут – пах ад пiва, што свярбiць у роце,
Трашчаць засушаныя плоткi, шчупакi,
I рояцца ля столiкаў у поце
Расчырванелыя ад пару слуцакi.
Гамонка тут – нiбы на Камароўцы:
Пра Польшчу, пра палiтыку ў вярхах...
Народнае падсоленае слоўца
Смакуецца на вострых языках.
Пачуеш тут пра бойкi i здарэннi...
Iнтым у дробязях – для лазнi навiна:
– Яго ў машыне бачыў... без адзення,
I разам з iм была... вiдаць... яна...
У рогаце – пра Пецьку анекдоты...
У слёзах – успамiн франтавiкоў...
Тут лечацца хваробы i згрызоты,
Тут пераблытана з нядзеляю субота
I пiва ў куфлях пенiцца наноў...
У слуцкай лазнi пахне спелым дубам
I смажаным бярозавым лiстом...
Калi, браток тут венiкi усчубяць,
З палка, глядзi не упадзi пластом.



Алесь Чобат

Звар'яцею ад роднага краю!
Тут зламаюць любое скрыдло,
i прабачаць, i прымуць да раю –
абы толькi ўсё цiха было.

Шчодрасць наша мацней за ўсе звычкi!
Тут астатняе ў душах святло
аддадуць,
прададуць
i пазычаць –
абы толькi ўсё цiха было.

Што дурны, што занадта свядомы.
Паяднала iх даўняе зло –
выракаюцца сына i дому,
абы толькi ўсё цiха было.

Горш ад сварак усiх i ад спрэчак
i халодных выгнанняў люцей
абыякавасць родных мястэчак
i бязлiтаснасць блiзкiх людзей.



Iван Чыгрын

Над Iслаччу

Як дзiва, над абрывам сосны
Люляюць на галiнах вёсны.
Згубiлi пад нагамi глебу.
Трымаюцца вяршынямi за неба.

Каля абрыву б'ецца ў грунт рака.
Няўмольная ў ракi тае рука.
Ды соснам адступаць няма куды.
За iмi лес. I мудрасць. I гады.



Ян Чыквiн

Утpапенне

Вячэрнi Беласток каханнем апантаны.
Павязаны iнтымнымi шляхамi маладых,
Расчырванеўся звабнымi адценнямi iнтымных ранаў;

Паненкi свецяць нiбы лямпы Алядына.
Цi як бутэлькi моцнага вiна.
У званах спаднiц
Нагамi звоняць песнi гожыя нявiннiц.

Дзявочым полем ляцяць светлячкi маладзiц.
Падманна-пахучыя знакi на крылах.



Iгаp Шаpай

Завiруха ўсё енчыць i енчыць,
замятае азначаны шлях.
I даўно ўжо тужлiвы агеньчык
у тваiх прыкмячаю вачах.

Не журыся. З якое прычыны
гэткi сум спавiвае душу?
Да праменных iсцi далячыняў
нам заўжды скрозь снягi i iмжу.

Не журыся. Бо там, напрадвеснi,
Калi скiнем зiмовы прыгнёт,
мы адчуем, што лепшыя песнi
нарадзiлiся ў шале нягод.



Соф'я Шах

Як жа хуценька дзень мой згас –
нецiкавым ён выйшаў зрання.
А ўсяго – што не стрэла Вас,
што не выпала мне спатканне.
На хвiлiну, хаця б адну...
А такая была патрэба,
што здавалася, раз зiрну –
i ўвесь дзень пражыву як трэба.



Вiктар Швед

Тры стыхii

Песцiць мора жаночае цела.
Жанчына i мора – дзве стыхii.
Белае цела у пене белай,
Цалуюць жанчыну хвалi марскiя.

Але надакучыла ёй пяшчота:
Выплыла з мора постаць русалкi,
Каб, першага промня адчуўшы дотык,
Абдымкам сонца аддацца цалкам.

Будзе ляжаць яна анямела,
"Досыць!" – не скажа яму нiколi,
I сонца кроплi сцалуе з цела,
Што раптам страцiць свой белы колер.

Ляжаў я побач з думкай такою:
Часам быць морам, сонцам мы хочам
Цi той, прынамсi, кропляй марскою,
Што на прыгожым целе жаночым.



Вiктаp Шнiп

Калгаснага каня скрадзе цыган
I цяжкi грэх замолiць у царкве.
Страшны пярун ударыць у курган,
I выйдзе князь, i вояў пазаве.
Ды больш нiхто не выйдзе з-пад зямлi:
– Чаго ўставаць з-за нейкага каня,
Калi жывыя болей прапiлi?
Жывыя сёння мёртвым не раўня.
I пойдзе князь у блiжнюю царкву,
А вартаўнiк не пусцiць: "Гэта склад".
I крыкне князь: "Адсекчы галаву!",
Махне рукой i вернецца назад.
У раскапаны да касцей курган.
Валяецца дружына на траве.
I купiць матацыкл стары цыган,
З вартаўнiком замочыць у царкве...
Не можа быць такога? Можа быць!
I не такое ў нас было яшчэ.
Адно каня не кiнуцца купiць,
Бо гэты конь ледзь ногi валачэ.



Павел Шpуб

Паляванне на апошняга жуpаўля

Зваpухну на гаpышчы
сухаpоў запас,
дубальтоўку пачышчу,
наб'ю патpанташ.

I паеду, паеду
за тpыдзевяць зямель,
дзе ў атpучаных
нетpах жыве жуpавель.

Ён не pобiць нiчога,
ён не есць i не п'е –
ад смяpотнага смога
не збяpог ён яе.

Ён адзiн, я адзiны
ды пустая зямля:
pакi счэзлi ад pаку,
з дусту вытлела тля...

...Да гнязда выйду пpама,
закpычу: "Ўпаляваў!" –
"Што ж, цябе я таксама", –
мне адкажа жуpаў...



Вiктар Шуткевiч

Вясковая вулiца.
Двое пад вязамi.
Да плота тулiцца
Сланечнiк падвязаны.
Выцягвае шыю –
За iмi сочыць,
Ды ў небаракi
Завязаны вочы.
Хусцiна спадае
Дзяўчыне на плечыкi,
I пахнуць вусны яе
Сланечнiкам...



Мiхась Шэлехаў

Яцвягi

Ёсць паданне, што горад
Давыд-Гарадок заснавала
племя яцвягаў.

Калiсьцi па беразе гэтым
Блукалi ў тумане яцвягi,
Адзетыя ў воўчыя шкуры, –
Вясёлы i добры народ.

Былi яны простыя людзi,
Не скончылi нават трох класаў!
Нiякiх газет не чыталi,
А песнi спявалi свае.

Не елi яны сервелату,
Яны не пiлi пепсi-колы!
А ведалi водар крынiцы,
Чмялiны загадкавы мёд.

Нiчога яны не жадалi,
Лясныя i дзiкiя людзi...
Лавiлi дзiчыну i рыбу.
Была iм Гарынь – гастраном.

Быў талент адзiн – архiтэкта!
I дойлiды ўсе ад калыскi,
Таму заснавалi яцвягi
Мястэчка Давыд-Гарадок.

...Я скончыў сярэднюю школу.
Я бачыў i цэглу, i глiну.
Я ведаю розныя рэчы,
I нават – унiверсiтэт.

Я ведаю нават, разумнiк,
Як робiцца атамны выбух!
...А вось заснаваць не пад сiлу –
Мястэчка Давыд-Гарадок.



Святлана Яваp

Нямоглы хiстаўся
Няпэуны вагаўся
Нягеглы смяяўся

Няварты хвалiўся
Разумны губляўся

Паэта застаўся

Адзiны застаўся
Як верны прарок

Яўгенiя Янiшчыц

Цi ўспомнiцца, цi ўспомнiцца
Рака i жоўты плёс?
Мяне, нiбы палоннiцу,
Ты цераз кладку нёс.

Я з рук не выбiвалася
З тваiх,
далёкi мой.
Цi то вады баялася,
Цi цемрадзi начной.

...Сплыла вада глыбокая
З рачнога рукава.
Заблытана высокая
Салодкая трава.

Там я была ўлюбёная,
Натхнёная тады,
Як чарачка разгонная,
Як вецер малады!



Вiктар Ярац

Дзiкi бэз

Рэжа бераг вада, на якiм
дзiкi бэз, як вясною далёкай,
зацвiтае над плынню ракi
пад буслiны турботлiвы клёкат.

Глушаць глыбы ваду, з вышынi
абрываюцца, нiбы паданнi
тых вякоў, што павольна сышлi
ў глыбiню, як данiна маўчанню.

Даўнiны паржавелi мячы.
Далячынь сiвiзной серабрыцца.
Каранi не крычаць нi аб чым –
за паветра гатовы ўчапiцца.

Толькi б лiсцем яшчэ прашумець,
толькi б квеценню неба аблашчыць.
На мяжы, дзе жывое i смерць,
салаўi захлынаюцца шчасцем.