Дзедзіч

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

30


Прыемна здзівілі гэтым летам

5. ГРЭЦЫЯ

Ну а калі быць больш дакладным, – зборная Грэцыі па футболе. Перамога грэкаў на чэмпіянаце свету паказала, што неабавязкова каманда чэмпіёнаў павінна складацца з такіх асобаў як Зідан, Віера або Нісцельрой. А таму ў кволыя сэрцы беларусаў закралася салодкая мара, што некалі Беларусь будзе атаясамлівацца не з "апошнім дыктатарам Еўропы", а з Раманам Васілюком ды іншымі таленавітымі футбалістамі.

4. САЮЗ РАСЕІ І БЕЛАРУСІ

Не скрываючы задавальнення, можна адзначыць, што шлях па аб'яднанні дзвух "братніх" краінаў прывёў у тупік. Аднак, ня-гледзячы на абставіны, "Дзедзіч" папярэджвае: "Сяброўства сяброўствам, але ж забяспечвацца трэба!".

3. БЕЛАРУСЫ

21 ліпеня на Марш Пратэсту, прысвечаны 10-цігоддзю знаходжання А.Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка краіны, у Менску на плошчу Бангалор выйшла, паводле незалежных падлікаў, каля 4-5 тысяч мітынгуючых. На фоне мінулых мерапрыемстваў падобнага тыпу назіраецца абуджэнне грамадскай пазіцыі людзей, здольных паслядоўна выказваць свае думкі. Варта адзначыць, што паводле звестак афіцыйных уладаў "адмарозкаў" сабралося каля 170-200 чалавек.

2. КРАІНЫ ЎСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ

Такія як Польша, Латвія, Літва ды Эстонія, якія за рэкордна кароткі тэрмін здолелі ўвайсці ў Еўрасаюз, у выніку чаго самай працяглай мяжой Беларусі з іншымі краінамі стала мяжа не з Расеяй, а з цывілізаванай Еўропай. Для даведкі, звычайны тэрмін адаптацыі краіны перад уваходам у аб'яднанні падобнага тыпу складае 5-7 гадоў. Застаецца спадзявацца, што пасля адпаведных змен грамадска-палітычнага жыцця і Беларусь зойме "свой пачэсны пасад між народамі..."

1. ЗЯМЛЯЧКА З БЕРАСЦЯ

Юлія НесцярэнкаЮлія Несцярэнка, якая, нягледзячы на пампезныя пастаноўкі Кіраўніка алімпійскага камітэту аб 25 медалях, здолела сабрацца і перамагчы на алімпіядзе.

Шчыра віншуем зямлячку і зычым новых спартовых (і не толькі) дасягненняў!