Беларускі кнігазбор

Беларускі кнігазбор


За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне « Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.

Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.

Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.

Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.

Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.

З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».

Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.

Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск

Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86

e-mail: bkniha@tut.by

Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.

Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»

Беларускі кнігазбор :: Выданьні

Knihanoša, 2

Knihanoša

Reference Catalogue for Books in Belarusian

2

In 2010 the Union of Belarusian Writers and the Baćkaščyna World Association of Belarusians organized the publication of a literary newsletter Knihanoša aimed at informing the readers about new books published by the independent publishing houses. The need for such a 'book' newsletter has been voiced by the various publishers, authors and readers alike. It is well-known how difficult it is to learn about new books on time. There are a l... Болей »


Брама, 2013

Брама

літаратурна-мастацкі альманах. Магілёў

2013

Першы выпуск літаратурнага альманаха «Брама» склалі паэтычныя, празаічныя і драматургічныя творы сяброў Магілёўскага аддзялення Грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», а таксама пераклады і літаратуразнаўчыя артыкулы, эсэ ды ўспаміны, прысвечаныя жыццю і творчасці Сяргея Грахоўскага, Аляксея Пысіна, Міхася Ларчанкі, Рыгора Бярозкіна, Яўгеніі Янішчыц і Янкі Сіпакова. Болей »


Астравец Сяргей - укл., Новы замак, 2013

Новы замак

літаратурны альманах. Гродна

2013

У другім выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у раздзеле «Са спадчыны» публікуецца драматычная паэма Міколы Арочкі «Каранацыя Міндоўга» (пры жыцці аўтара друкаваўся толькі ўрывак). У «сучасных мемуарах» Мечыслава Курыловіча распавядаецца, між іншым, пра альбарутэнаў. У «замежным дзённіку» Сяргея Астраўца — уражанні ад Готланда, Мальёркі і Лок... Болей »


Knihanoša, 1

Knihanoša

Reference Catalogue for Books in Belarusian

1

In 2010 the Union of Belarusian Writers and the Baćkaščyna World Association of Belarusians organized the publication of a literary newsletter Knihanoša aimed at informing the readers about new books published by the independent publishing houses. The need for such a 'book' newsletter has been voiced by the various publishers, authors and readers alike. It is well-known how difficult it is to learn about new books on time. There are a l... Болей »


Куфэрак Віленшчыны, 14

Куфэрак Віленшчыны

гісторыка-краязнаўчы і літаратурна- мастацкі альманах

14

Выпуск гісторыка-краязнаўчага і літаратурна-мастацкага альманаха прысвечаны заходнебеларускаму паэту і педагогу Юльяну Сергіевічу (1910–1976). Болей »


Першая   Папярэдняя   [24-24]   Наступная   Апошняя