Беларускі кнігазбор

Беларускі кнігазбор


За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне « Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.

Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.

Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.

Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.

Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.

З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».

Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.

Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск

Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86

e-mail: bkniha@tut.by

Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.

Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»

Беларускі кнігазбор :: Publications

Казько Віктар, Казань пра ката, каторы смяяўся

Казань пра ката, каторы смяяўся

Казько Віктар

Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наогул. More »


Някляеў Уладзімір, На ўсякім свеце

На ўсякім свеце

апавяданні і прыпавесці

Някляеў Уладзімір

«Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!» - напісаў Уладзімір Някляеў у адным з вершаў пра Беларусь і беларусаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Ні тых, хто перайшоў з гэтага свету ў іншы стагоддзі таму, ні тых, хто ўчора. Усе - жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД ім. I тэта не толькі дае чытачу адчуванне цэласнасці свету, але і дазваляе аўтару ствараць неверагодныя, фантастычныя - і ў той жа час н... More »


Кіркевіч Алесь, Самурай

Самурай

апавяданні

Кіркевіч Алесь

Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый - каханне, страх, роспач. 3 імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку. Болынасць твораў ужо бачылі свет на старонках газеты “Наша Ніва”, цяпер яны ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай. More »


Дарошка Дар’я, Чараухін Уладзімір, Альтанка

Альтанка

вершы, проза

Дарошка Дар’я, Чараухін Уладзімір

«Альтанка» — трэцяя сумесная кніга літаратурнага сямейнага дуэта Уладзіміра Чараухіна і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Дар’і Дарошка. Першыя два зборнікі («Не наступайте птице на крыло...» і «Маяк») былі выдадзены на рускай мове. У трэцім аўтары дзеляцца з чытачамі сваімі вершамі, апавяданнямі і афарызмамі на беларускай мове, роднаснай іхняму духоўнаму сусвету.У кнізе шырока прадстаўлена як асабістая, так і сумесная (пад псеўданімам ... More »


Бліскавіцы

Бліскавіцы

Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду

Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду “Бліскавіцы” — унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаныя творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў “міжваенны” перыяд — з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней. More »


Снарская Іна, Вогнепаклонніца

Вогнепаклонніца

Паэзія

Снарская Іна

“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога. З дапамогай ранішняга, па-дзіцячаму светлага вобразу Іна Снарская раскрывае сваю “агнявую”, сонечную натуру, дзе, нягледзячы на ўсе выпрабаванні лёсу, яна застаецца вернай парадам дзеда-каваля: “Паддай агню, не падай духам,... More »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

Выпуск 4. 1983–1988

Барадулін Рыгор

Чацвёрты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ахоплівае 1983–1988 гады і адметны нататкамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адметны нататкамі пра яго ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя Індыю і Непал, а таксама не менш цікавыя — у Францыю, Балгарыю, Польшчу і пра больш звыклыя — у рэспублікі Савецкага Саюза і дарагія... More »


Лістота Ніна, Каханнi

Каханнi

Дваццаць рэальных гiсторый

Лістота Ніна

Дваццаць гісторый кахання рэальных людзей... Дваццаць спроб даведацца, што ж такое яно, каханне па-беларуску. Унікальнасць зборніка ў тым, што вы патрапляеце не толькі ў мастацкі свет, але і нібыта ў рэаліці-шоу. Вы пачуеце пгчырыя споведзі і вядомых асобаў — мастакоў тэатралаў, музыкаў, і звычайных, на першы погляд, людзей — але любові і жарсцям паміж імі маглі б пазайздросціць нават галівудскія зоркі. Кожная гісторыя мае свой каларыт.... More »


Шаматульский Сергей, Они

Они

Рассказы

Шаматульский Сергей

Они — это мужчины и женщины, взрослые и дети, жившие когда-то и живущие сейчас; они всегда рядом с нами, они — в Они — ото мы, читайте, плачьте и смейтесь — автор этих рассказов умеет делать так, чтобы горечь, боль и смех исцеляли. More »


Филенко Вера, Переведи меня

Переведи меня

Рассказы

Филенко Вера

Рассказы Веры обманчиво классические, но, как совы — не то, чем кажутся. При всей стилистической красочности и сочности калорий в них — как в бутафорских яблоках и грушах из папье-маше: вместо отвлекающей сытости читатель почувствует жгучий, звериный голод по давно забытому, не пережитому до конца и как будто исчезнувшему. Но ничего никуда не исчезло, дорогой читатель, живи теперь с этим (Татьяна Замировская). More »


First   Previous   [1-27]   Next   Last