Арлоў Уладзімер, Адкуль наш род

Адкуль наш род

Арлоў Уладзімер

Аўдыёкніга для кожнай беларускай сям’і Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род" – добра знаёмая чытачам самага рознага веку, усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах. Днямі пабачыла сьвет пятае выданне – гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе складаюць займальныя і пазнавальныя апавяданні, у якіх нашая гісторыя падаецца праз лёсы знак... More »


Ермаловіч Мікола, Лісты. Выступы. Гутаркі. Вершы

Лісты. Выступы. Гутаркі. Вершы

Ермаловіч Мікола

Ермаловіч Мікола (псэўданімы: Сымон Беларус, М.Ермолов, Я.Мікалаеў, Мікола Наваселец, М.Ярмолаў; 29.04.1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі р-н Менскай вобл.)), вядомы беларускі гісторык, крытык, літаратуразнаўца; заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі; аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-1980-х. У 1938 скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу і тады ж паступіў на філялягічны факультэт Менскага... More »


Ермаловіч Мікола, Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Ермаловіч Мікола

Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання 20:18:21. Чытае Андрэй Каляда. (p) "BelTonMedia". Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч вярнуў нам нашу сапраўдную гісторыю, знявечаную, абылганую, адабраную ад нас лжэвучонымі і палітыканамі. Аўтар працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай д... More »


Караткевіч Уладзімір, Чорны замак Альшанскі

Чорны замак Альшанскі

Раман

Караткевіч Уладзімір

У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю. За гэты твор у 1984 годзе аўтара пасмяротна ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяю імя Якуба Коласа. У той самы час на нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Міхаіл Пташук зняў паводле раману двухсерыйны мастацкі фільм "Чорны замак Альшанскі". Аўдыёкнігу начы... More »


Колас Якуб, Новая зямля

Новая зямля

Колас Якуб

Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана каля трэйцяй часткі твору — дзесяць разьдзелаў (пачаткавыя восем разьдзелаў і тры разьдзелы перадканцавыя, зьвязаныя зь Вільняю — XX... More »


Гілевіч Ніл, Выбранае

Выбранае

Гілевіч Ніл

Ніл Сымонавіч Гілевіч (нарадзіўся 30 верасьня 1931, Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт і грамадзкі дзеяч, народны паэт Беларусі (1991). Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Першыя гады пасьля Вялікай Айчыннай вайны працаваў паштальёнам у калгасе. У 1951 годзе скончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча. Апошні год навучаньня (1955—1956) спалучаў з працай настаўніка ў адной са школаў Менску. У 1956 годзе скончыў філялягічны ... More »


Арлоў Уладзімер, Паром празь Ля-Манш

Паром празь Ля-Манш

Вершы

Арлоў Уладзімер

Аўдыёкнігу склалі вэрлібры са зборніка “Паром празь Ля-Манш”, а таксама вершы, якія яшчэ не друкаваліся ў паэтычных кнігах Уладзімера Арлова. За кнігу “Паром празь Ля-Манш” Уладзімер Арлоў у ліку дзевяці аўтараў з розных краінаў намінаваны на прэмію “Эўрапейскі паэт Свабоды”, прысуджэньне якой адбудзецца ў 2010 годзе ў Гданьску. Чытае аўтар. Агульны час 02:26:44. © Уладзімір Арлоў, 2008; (р) БелТонМедыя, 2008. More »


Геніюш Ларыса, Птушкі бяз гнёздаў

Птушкі бяз гнёздаў

Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспамі... More »


Санько Зьміцер, Саверчанка Іван, 150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі

150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер, Саверчанка Іван

Беларускі Гальфстрым, Вэтэраны адраджэньня і БНФ Адраджэньне прэзэнтуюць аўдыякнігу: „150 пытаньняў пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Энцыкляпэдыя старая як сьвет. На гэты раз у аўдыёфармаце. Пад адной вокладкай, на адной кружэлцы сабраны ўвесь курс гісторыі Беларусі, ад Рагвалода да сучаснасьці. Ліцэісты - Алесь Вараб'ёў і Ганна Талака - сваімі нясьпелымі галасамі адно за адным задаюць пытаньні, і мажны Сяргей Харэўскі дае слуш... More »


Оруэл Джордж, 1984, Фэрма

1984, Фэрма

Оруэл Джордж

Джордж Оруэл – ангельскі пісьменьнік і публіцыст. Вядомы сваімі антыфашыстоўскімі й антыкамуністычнымі перакананьнямі. У сатыры „Фэрма” Оруэл паказаў перараджэньне бальшавіцкіх прынцыпаў і праграмаў падчас і пасьля рэвалюцыі 1917 года. Жывёлы фэрмы „Мэнар” арганізуюць бунт пад споклічамі роўнасьці й справядлівасьці, выганяюць гаспадара-эксплюататара і бяруць гаспадарку ў свае рукі. Сьвіньні бяруць на сябе адказнасьць за кіраваньне фэрма... More »


First   Previous   [1-5]   Next   Last