![]() |
|
трэба ведаць »»»
|
|
KAMUNIKAT.org :: Forum :: Як карыстацца бібліятэкай Kamunikat.org? Як карыстацца бібліятэкай Kamunikat.org?
Бібліятэкар — 14-01-2009, 08:25 Шаноўныя госьці Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org! Вельмі прыемна бачыць Вас, ды ведаць, што наша праца прыносіць людзям карысьць і задавальненьне. Апошнім часам на сайце зьявілася шмат публікацыяў, якія не маюць лічбавай вэрсіі (магчыма, тымчасова). Гэта кнігі, якія ў папяровым варыянце можна знайсьці ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (Беласток, вул. Пралетарыяцкая, 11). Справа ў тым, што абедзьве бібліятэкі – КАМUNIKAT і BТH спалучаны паміж сабой, і часам варта ведаць дзе тую ці іншую кнігу знайсці, ды ведаць напэўна, што яна там ёсьць, каб на марна ногі не зьбіваць, ходзячы ад адной бібліятэкі ў другую. Таму і вырашылі мы разьмясьціць своеасаблівы электронны каталёг папяровых выданьняў зь бібліятэкі Таварыства. Каб Вам, шаноўныя наведнікі, было прасьцей адшукаць патрэбную пазыцыю, ды не губляць час на гартаньне старонак, у меню „Бібліятэка” (зь левага боку сайту) ёсьць адмысловая кнопка „Пошук/Каталёг”. Праз яе можна свабодна ўвайсьці ў каталёг сайту. Упісаўшы ў рубрыку „шукаць” прозвішча аўтара або загаловак кнігі, праверце ці насамрэч шукаеце паводле аўтара ці загалоўка, зазначце які менавіта варыянт хочаце знайсьці, калі лічбавы – то ў рубрыцы „дзе” пазначце „КАМUNIKAT”, калі ж цікавіць вас папяровы варыянт то пазначце „BТH” і дайце каманду пошуку. Для аматараў пэрыядычнага друку стварылі мы адмысловую катэгорыю „Пэрыёдыка” (кнопка ў меню), там сабраны газеты ды часопісы, дарэчы, шукаць іх можна таксама праз агульны „Пошук/Каталёг”. Ёсьць яшчэ адна навінка – аўтарскія старонкі “Беларускія аўтары” (колькасьць іх пастаянна ўзрастае), тут не толькі знойдзеце інфармацыю пра аўтараў кніг зь Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі kamunikat.org, але ўбачыце і поўны каталог іх выданняў, нават калі гэта толькі артыкул у зборніку, ці публікацыя ў часопісе. Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі kamunikat.org, як кожная сапраўдная бібліятэка, не абмяжоўвае сваіх магчымасьцяў і працягвае разьвівацца. Зьяўляюцца новыя выданьні, дапаўняюцца існуючыя. Мы стараемся зрабіць яе больш багатай і даступнай, каб кожны, хто завітае да нас, мог знайсьці тое, чаго шукае. Гэта бібліятэка для Вас, Шаноўныя Чытачы. Дзякуем, што Вы час ад часу бываеце ў нас у гасьцях. Заходзьце часьцей, будзем рады. |
||
Posty: 1
Komentarz #2: 05-12-2009, 19:51:56
Posty: 1
Komentarz #1: 03-11-2009, 08:37:14