Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
трэба ведаць »»»

КАМУНІКАТ.org :: Форум :: в зачем тут размещают книги из библиотека белостока?
в зачем тут размещают книги из библиотека белостока?

sasha — 15-12-2008, 17:55

в зачем тут размещают книги из библиотека белостока? веть файлов там нету книг достать невозможно, только сыпите соль на рану, скажите будет оцифровка этих книг? или нет? даже если нет, все равно спасибо вам за работу

nika
Постаў: 1
Comment
Re:
Камэнтар #4: 12-02-2009, 11:15:13
Шаноўнае спадарства!
Ужо некалькі год карыстаюся "Камунікатам" і вельмі ўдзячная за вашую працу.
Але спраўды, можа неяк варта у прэв'ю кожнага выдання пазначаць, ці ёсць яно ў лічбавай форме. Многія карыстальнікі, асабліва патрапіўшы ў бібліятэку ўпершыню, шукаюць не праз акно пошуку канкрэтную кнігу, а метадычна гартаюць старонку за старонкай, каб паглядзець "што тут ёсць". І ўявіце сабе расчараванне такога карыстальніка, калі ён адкрывае адну старонку з кнігай, і бачыць там, што яна ёсць толькі у папяровым варыянце. Потым другую, трэцюю і г. д. Асабліва крыўдна, калі чалавек пры гэтым знаходзіцца ў другой краіне і ну ніяк не можа наведаць бібліятэку ў Беластоку.
Тым больш у вас гаворка ідзе і пра досыць рэдкія выданні, якія і ў Беларусі бывае не так проста знайсці.
Таму, на мой погляд, мэтазгодна было б нейкім чынам указваць у перадпраглядзе, ці ёсць кніга ў лічбавым выглядзе.
Дзякуй за ўвагу!!!
alveola
Постаў: 1
Comment
I agree
Камэнтар #3: 15-01-2009, 01:48:45
I agree to the previous reader. It's a pity not to be able to read these books, beeing far away!
Бібліятэкар
Постаў: 1
Comment
Як карыстацца бібліятэкай Kamunikat.org?
Камэнтар #2: 14-01-2009, 08:22:47
Шаноўныя госьці Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі kamunikat.org!
Вельмі прыемна бачыць Вас, ды ведаць, што наша праца прыносіць людзям карысьць і задавальненьне. Апошнім часам на сайце зьявілася шмат публікацыяў, якія не маюць лічбавай вэрсіі (магчыма, тымчасова). Гэта кнігі, якія ў папяровым варыянце можна знайсьці ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (Беласток, вул. Пралетарыяцкая, 11). Справа ў тым, што абедзьве бібліятэкі – КАМUNIKAT і BТH спалучаны паміж сабой, і часам варта ведаць дзе тую ці іншую кнігу знайсці, ды ведаць напэўна, што яна там ёсьць, каб на марна ногі не зьбіваць, ходзячы ад адной бібліятэкі ў другую. Таму і вырашылі мы разьмясьціць своеасаблівы электронны каталёг папяровых выданьняў зь бібліятэкі Таварыства.
Каб Вам, шаноўныя наведнікі, было прасьцей адшукаць патрэбную пазыцыю, ды не губляць час на гартаньне старонак, у меню „Бібліятэка” (зь левага боку сайту) ёсьць адмысловая кнопка „Пошук/Каталёг”. Праз яе можна свабодна ўвайсьці ў каталёг сайту. Упісаўшы ў рубрыку „шукаць” прозвішча аўтара або загаловак кнігі, праверце ці насамрэч шукаеце паводле аўтара ці загалоўка, зазначце які менавіта варыянт хочаце знайсьці, калі лічбавы – то ў рубрыцы „дзе” пазначце „КАМUNIKAT”, калі ж цікавіць вас папяровы варыянт то пазначце „BТH” і дайце каманду пошуку.
Для аматараў пэрыядычнага друку стварылі мы адмысловую катэгорыю „Пэрыёдыка” (кнопка ў меню), там сабраны газеты ды часопісы, дарэчы, шукаць іх можна таксама праз агульны „Пошук/Каталёг”.
Ёсьць яшчэ адна навінка – аўтарскія старонкі “Беларускія аўтары” (колькасьць іх пастаянна ўзрастае), тут не толькі знойдзеце інфармацыю пра аўтараў кніг зь Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі kamunikat.org, але ўбачыце і поўны каталог іх выданняў, нават калі гэта толькі артыкул у зборніку, ці публікацыя ў часопісе.
Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі kamunikat.org, як кожная сапраўдная бібліятэка, не абмяжоўвае сваіх магчымасьцяў і працягвае разьвівацца. Зьяўляюцца новыя выданьні, дапаўняюцца існуючыя. Мы стараемся зрабіць яе больш багатай і даступнай, каб кожны, хто завітае да нас, мог знайсьці тое, чаго шукае. Гэта бібліятэка для Вас, Шаноўныя Чытачы.
Дзякуем, што Вы час ад часу бываеце ў нас у гасьцях. Заходзьце часьцей, будзем рады.
Mikolal
Постаў: 1
Comment
Прапанова
Камэнтар #1: 13-01-2009, 12:02:47
Можа, лепш як небудзь адразу пазначаць, што гэтая кніжка аблічбавана, а гэтая - не. Ці што-небудзь іншае. Ці іх перанесьці ў іншы разьдзел.
У любым выпадку дзякуй за існаваньне сайту й за вашу працу.